Перайсьці да зьместу

Рудзішкі (Смаргонскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рудзішкі
лац. Rudziški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Сольскі
Насельніцтва: 40 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231032
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°28′8″ пн. ш. 26°13′29″ у. д. / 54.46889° пн. ш. 26.22472° у. д. / 54.46889; 26.22472Каардынаты: 54°28′8″ пн. ш. 26°13′29″ у. д. / 54.46889° пн. ш. 26.22472° у. д. / 54.46889; 26.22472
Рудзішкі на мапе Беларусі ±
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі

Ру́дзішкі[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сікуні. Уваходзяць у склад Сольскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Да 25 чэрвеня 2008 году вёска ўваходзіла ў склад ліквідаванага Кушлянскага сельсавету[7].

  • 1999 год — 39 чалавек
  • 2009 год — 40 чалавек[1]
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 351.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района» (рас.)