Івашкаўцы (Смаргонскі раён)
| Івашкаўцы | |
| трансьліт. Ivaškaŭcy | |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Смаргонскі |
| Сельсавет: | Сольскі |
| Насельніцтва: | 152 чал. (2009)[1] |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1592 |
| Паштовы індэкс: | 231033 |
| СААТА: | 4256849036 |
| Нумарны знак: | 4 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°30′27″ пн. ш. 26°10′5″ у. д. / 54.5075° пн. ш. 26.16806° у. д.Каардынаты: 54°30′27″ пн. ш. 26°10′5″ у. д. / 54.5075° пн. ш. 26.16806° у. д. |
Івашкаўцы на мапе Беларусі ± Івашкаўцы | |
Іва́шкаўцы[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сольскага сельсавету. Каля вёскі працякае рака Ашмянка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 152 чалавекі[1]
- 1999 год — 145 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Капліца-пахавальня роду Качанаў пабудаваная на каталіцкіх могілках у вёсцы на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў. Пакуль побач у Солах будаваўся новы мураваны касьцёл, яна выконвала ролю храму. Будынак пабудаваны ў нэагатычным стылі й нядрэнна захаваўся да нашых дзён. Ён вырашаны вэртыкальна выцягнутым прастакутным у пляне аб’ёмам з 5-граннаю апсідаю, над якой стромкі 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы і завершаны па цэнтры 8-граннаю сыгнатуркаю са сьпічастым шатром. Фасад завершаны трохкутным франтонам з акном-разэткаю па цэнтры. Фасады прарэзаныя стральчатымі аконнымі праёмамі і ўмацаваныя 2-ступеньчатымі руставанымі контрафорсамі па кутах[3].
Паблізу капліцы-пахавальні помнік жаўнерам, што загінулі ў часы Першай сусьветнай вайны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 354
- ^ Капліца-пахаваньня ў Івашкаўцах(недаступная спасылка)