Перайсьці да зьместу

Палац Рэспублікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Саркафаг (Менск)»)
Славутасьць
Палац Рэспублікі
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас Кастрычніцкі пляц, 1-1
Каардынаты 53°54′12.25″ пн. ш. 27°33′37.22″ у. д. / 53.9034028° пн. ш. 27.5603389° у. д. / 53.9034028; 27.5603389Каардынаты: 53°54′12.25″ пн. ш. 27°33′37.22″ у. д. / 53.9034028° пн. ш. 27.5603389° у. д. / 53.9034028; 27.5603389
Аўтар праекту Міхаіл Міхеевіч Пірагоў[d], Лявонці Ульянавіч Зданевіч[d] і Анатоль Андрэевіч Шабалін[d]
Дата заснаваньня 31 сьнежня 2001
Будаваньне ???—2001 гады
Сайт Афіцыйны сайт
Палац Рэспублікі на мапе Беларусі
Палац Рэспублікі
Палац Рэспублікі
Палац Рэспублікі
Палац Рэспублікі на Вікісховішчы

Пала́ц Рэспу́блікі (першая назва — Палац зьездаў[1], рас. Дворец съездов) — шматфункцыйны комплекс у Менску, збудаваны ў 1985—2000 гадох. Знаходзіцца на гістарычным Новым Месьце[a], на месцы зруйнавага савецкімі ўладамі жылога корпуса кляштару дамініканаў. Архітэктары будынка арыентаваліся на стылістыку Палаца зьездаў у Маскве[2]. Кіраўнік аўтарскага калектыву архітэктараў — Міхаіл Пірагоў, ураджэнец Краснаярскага краю Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1975 годзе[3].

У 2013 годзе ўлады Беларусі афіцыйна прызналі Палац Рэспублікі дысгарманічным будынкам, які парушае цэласнасьць ансамбляў Менску і замінае ўспрыманьню гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў[4]. За сваю пачварнасьць і чужароднасьць[5] навакольнаму архітэктурнаму асяродзьдзю атрымаў народныя назвы Чарнобыльскі саркафаг і маўзалей[6].

У часе заняцьця Менску савецкімі войскамі ў 1944 годзе кляштарны комплекс дамініканаў, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, атрымаў пашкоджаньні. У 1945 годзе Нямеччына выплаціла СССР кантрыбуцыю на яго аднаўленьне[7], а ў канцы 1940-х гадоў праводзіліся працы першаснай кансэрвацыі касьцёла[8]. Аднак у 1950 годзе савецкае кіраўніцтва канчаткова зацьвердзіла новы генэральны плян Цэнтральнага пляцу, згодна зь якім пасярод яго ўзводзіўся манумэнт Сталіну, а на месцы колішняга кляштару разьбіваўся сквэр[7]. Пад покрывам ночы, у 1950 годзе савецкія ўлады ўзарвалі выдатны помнік архітэктуры. Ягоныя камені выкарысталі для падмуркаў новых будынкаў Менску[7].

У пачатку 1980-х гадоў савецкія ўлады надумалі збудаваць у Менску аналяг маскоўскага Палаца зьездаў. У пачатку 1984 году яны сфармавалі аўтарскі калектыў архітэктараў дзеля праектаваньня комплексу аб'ектаў Кастрычніцкай плошчы, у які ўвайшлі В. Данілаў, Л. Зданевіч, Л. Маскалевіч, В. Новікаў, М. Турлюк, В. Усімаў, А. Шабалін, з удзелам I. Бізюка, К. Філіповіча. Узначаліў аўтарскі калектыў Міхал Пірагоў, ураджэнец Краснаярскага краю Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1975 годзе[3].

Палац Рэспублікі сваім вялізным аб'ёмам і вышынёй скажае панараму гістарычнага цэнтру Менску і замінае ўспрыманьню помнікаў архітэктуры

Будаваньне гмаха менскага Палаца зьездаў пачалося ў 1985 годзе. Аднак распад СССР і пагаршэньне эканамічнай сытуацыі прывялі да фактычнага замарожваньня будоўлі ў 1990-х гадох.

24 ліпеня 1995 году прарасейскі кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў аднавіць будаўнічыя працы. Адкрыцьцё Палаца Рэспублікі адбылося 31 сьнежня 2001 году. У яго склад уваходзяць:

  • вялікая глядзельная заля на 2700 месцаў
  • малая глядзельная амфітэатральная заля на 500 месцаў
  • канфэрэнц-залі на 200 і 100 месцаў
  • прэс-цэнтар
  • урадавы комплекс з канфэрэнц-заляй на 30 месцаў
  1. ^ Афіцыйны адрас — Кастрычніцкая плошча, 1
  1. ^ "Мы зрабілі гэта разам". Палац Рэспублікі, Беларускае тэлебачаньне, 8 версьня 2015 г.
  2. ^ Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. С. 228.
  3. ^ а б Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 601.
  4. ^ Беницевич Н. Дворец Республики, дом «У Троицкого» и здание МВД признаны дисгармоничными, TUT.BY, 29.01.2013 г.
  5. ^ Буйвал В. «Саркафаг», «Позор Республики» // Навіны Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне». № 9—10, 6 жніўня 1989. С. 13.
  6. ^ Харэўскі С. Маўзалей, Радыё Свабода, 15 студзеня 2013 г.
  7. ^ а б в Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск). Radzima.orgПраверана 3 сакавіка 2011 г.
  8. ^ Дзянісаў У. Кляштар дамініканцаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 323.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]