Пішчалаўскі замак
Турма | |
Пішчалаўскі замак
| |
Пішчалаўскі замак у пачатку XX стагодзьдзя
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | вуліца Валадарскага |
Каардынаты | 53°53′56″ пн. ш. 27°32′53″ у. д. / 53.89889° пн. ш. 27.54806° у. д.Каардынаты: 53°53′56″ пн. ш. 27°32′53″ у. д. / 53.89889° пн. ш. 27.54806° у. д. |
Архітэктурны стыль | раньні клясыцызм |
Аўтар праекту | Казімер Хршчановіч |
Заснавальнік | Рудольф Пішчала[1] |
Дата заснаваньня | 1825 |
Будаваньне | ???—1825 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Пішчалаўскі замак | |
Пішчалаўскі замак на Вікісховішчы |
Пішча́лаўскі за́мак — помнік рэтраспэктыўна-замкавага стылю з элемэнтамі клясыцызму ў Менску. У будынку месьціцца сьледчы ізалятар (СІЗА) № 1. Таксама вядомы замак пад назовам «Валадарка» (бо месьціцца на вуліцы Валадарскага).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1825 — збудаваны па праекце архітэктара Казімера Хршчановіча (па замове памешчыка Рудольфа Пішчалы, у гонар якога й назвалі Пішчалаўскім замкам) на тагачаснай ускраіне Менску на гары ў Раманаўскім прадмесьці ў якасьці Менскай губэрнскай турмы.
- 1830—1831 — праз турму праходзілі ўдзельнікі Лістападаўскага паўстаньня.
- 1863—1864 — турма поўнілася паўстанцамі 1863—1864 гадоў.
- 1905—1907 — у турме быў арганізаваны камітэт Чырвонага крыжа.
- 1917 — царская ахова была замененая на дабраахвотнікаў, а пазьней зь вязьняў турмы была сфармаваная менская міліцыя.
- З 1999 — пачалі распрацоўвацца пляны па пераносе турмы з замку.
- 20 красавіка 2008 — абвалілася заходняя вежа галоўнага будынка. Паводле афіцыйнай вэрсіі прычынай стала састарэласьць збудаваньня[2].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пішчалаўскі замак уяўляе сабою даволі вялікі прастакутны трохпавярховы аб’ём, накрыты чатырохсхільным дахам. Па чатырох кутах да гмаха прыбудаваны масіўныя цыліндрычныя вежы з дэкаратыўным завяршэньнем у выглядзе зубцоў і нізкім шатровым дахам. Вонкавая апрацоўка фасадаў даволі сьціплая і абмяжоўваецца гарызантальнай цягай-карнізам між другім і трэцім паверхамі, дэкаратыўнымі ваконцамі-байніцамі на вежах.
З паўночна-ўсходняга боку да асноўнага гмаху прыбудаваны двухпавярховы аб’ём, які з боку вуліцы мае завяршэньне ў выглядзе нізкага трохкутнага франтону і апрацаваны рустам на ўзроўні першага паверху. Звонку замак абнесены высокай мураванай сьцяною.
Вядомыя вязьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзі Катэгорыя:Вязьні Валадаркі
Вязьні часоў Расейскай Імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
- Юзэф Пілсудзкі (знаходзіўся тут пад сьледзтвам, у 1892 г. высланы ў Сыбір)[2]
- Карусь Каганец (1905—1906 і 1910—1911)
- Іван Пуліхаў (у 1906 павешаны)
- Алесь Гарун (1907)
- Якуб Колас (1908—1911) — у турме пачаў пісаць «Новую зямлю».
Вязьні рэжыму Лукашэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 12 міфаў пра Пішчалаўскі замак: абвяржэнне
- ^ а б «Володарка». История одной тюрьмы (рас.). Историческая правда (21 студзеня 2013). Праверана 24 траўня 2015 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000017 |
- Пішчалаўскі замак на www.radzima.org
- Пра замак на www.minsk-old-new.com
- Юлія Дарашкевіч. Абрынулася Валадарка (Абвал вежы 20 красавіка 2008) // Наша Ніва, 20 красавіка 2008 г.