Перайсьці да зьместу

Андрэй Клімаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Клімаў
Дэпутат 13-скліканьня ВС РБ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 студзеня 1965 (59 гадоў)
Менск, БССР
Партыя:
Адукацыя:

Андрэй Клімаў (нарадзіўся 17 верасьня 1965) — беларускі палітык, бізнэсовец, літаратар. Дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня, аўтар некалькіх кніжак. Тройчы адбываў пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, прызнаваўся міжнароднай супольнасьцю палітычным зьняволеным.

Нарадзіўся 17 студзеня 1965 году ў Менску. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ.

Сябра беларускага ПЭН-цэнтру[2]. Жанаты, пражывае ў Менску.

Палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як дэпутат ВС 13-скліканьня быў адным з ініцыятараў імпічмэнту Лукашэнкі, які не адбыўся. Узначальваў «Рух Андрэя Клімава»[3], выказваў прэзыдэнцкія амбіцыі перад выбарамі 2006 году. Арганізатар «Рэвалюцыі Андрэя Клімава» 25 сакавіка 2005 году, пасьля якой быў асуджаны. У 2005 годзе стаў ляўрэатам Нацыянальнай прэміі ў вобласьці абароны правоў чалавека, утворанай Аргкамітэтам Хартыі’97, у намінацыі «За асабістую мужнасць пры абароне правоў чалавека».[4] Зараз падтрымлівае Аляксандра Мілінкевіча, лідэра руху «За Свабоду». У студзені 2010 году зьявіліся чуткі, што Клімаў будзе прэтэндаваць на старшынства ў АГП, аднак яны не пацьвердзіліся[5].

Валодаў групай кампаніяў «Андрэй Клімаў і КО» (будаўніцтва, банк, газэта Андрэя Клімава). Займаў вядучыя пазыцыі ў беларускіх бізнэс-рэйтынгах[6].

Крымінальныя справы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арыштаваны 3 красавіка 2007 году за апублікаваныя ў Інтэрнэце публіцыстычныя артыкулы. Супраць палітыка ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 ч. 3 КК РБ «Заклікі да звяржэньня або зьмяненьня канстытуцыйнага ладу, ажыцьцёўленыя з дапамогай СМІ». Вызвалены пад ціскам міжнароднай супольнасьці[7].

У ізалятары ў палітыка здарыўся сардэчны прыступ[8]. 1 жніўня Андрэй Клімаў на практычна закрытым судзе быў прысуджаны да 2 гадоў калёніі строгага рэжыму.[9] Раней Клімаў, актыўны апанэнт Аляксандра Лукашэнкі, правёў 4 гады ў турме па абвінавачваньнях у эканамічных злачынствах, а таксама быў прысуджаны да 15 месяцаў абмежаваньня свабоды за арганізацыю вулічных акцыяў пратэсту на Дзень Волі ў 2005 годзе[10]

«Міжнародная амністыя» прызнала Андрэя Клімава вязьнем сумленьня.[11]

Раней адбываў пакараньне ў выглядзе чатырох год пазбаўленьня волі за эканамічныя злачынствы.

Аўтар кнігаў «Той самы Клімаў» (2003), «Прогулки с вампиром» (2004), «Пакаяньне рэвалюцыянэра» (2005), «Минск-2016», «Тени», «Я сделал свой выбор», «Очевидные истины», «Восстание 2005».