Міхалішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 04:24, 15 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Міхалішкі
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Міхалішкаўскі
Насельніцтва: 720 (2006)
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231230
Геаграфічныя каардынаты: 54°48′49″ пн. ш. 26°09′44″ у. д. / 54.81361° пн. ш. 26.16222° у. д. / 54.81361; 26.16222Каардынаты: 54°48′49″ пн. ш. 26°09′44″ у. д. / 54.81361° пн. ш. 26.16222° у. д. / 54.81361; 26.16222
Міхалішкі на мапе Беларусі
Міхалішкі
Міхалішкі
Міхалішкі
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Міхалішкі — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльля. Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 720 чал. (2006). Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Астраўца, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай; на шашы Вільня — Полацак.

Міхалішкі — даўняе мястэчка[1] гістарычнай Віленшчыны.

Назва

Тапонім «Міхалішкі» ўтварыўся ад прозьвішча ўладальнікаў маёнтку Міхальскіх[2].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Міхалішкі як маёнтак ваяводы троцкага Рыгора Станкавіча Осьціка датуецца 1518 годам[3]. З 1526 году маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў, потым Пронскіх, Я. Кенішкі. Станам на 1528 год у Міхалішках быў 71 двор. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) паселішча як цэнтар нягродавага староства[1] ўвайшло ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

Сядзіба. К. Тышкевіч, XIX ст.

24 чэрвеня 1604 году Міхалішкі набыў Ян Цыпрыян Бжастоўскі, які ў 1622 годзе фундаваў тут кляштар аўгустынаў. Пры кляштары дзейнічаў шпіталь. Сын Я. Ц. Бжастоўскага Цыпрыян Павал збудаваў у мястэчку касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1669 кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў Міхалішкам прывілей, паводле якога новыя пасяленцы на 10 гадоў вызваляліся ад падаткаў, жыхары мелі свой суд, праводзілася 4 кірмашы ў год. У Вялікую Паўночную вайну ў траўні 1705 году тут спыняўся цар маскоўскі Пётар I. У 1771 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Ю. Пузыны.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Міхалішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1832 годзе, па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады ліквідавалі аўгустынскі кляштар. Станам на 1885 год у мястэчку дзейнічалі касьцёл, сынагога, габрэйская школа, працаваў бровар, праводзіліся кірмашы ў нядзелі.

У 1920 Міхалішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Міхалішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 Міхалішкаўскі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёну.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Міхалішках працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла

Выдатныя мясьціны

Страчаная спадчына

  • Кляштар аўгустынаў
  • Сынагога

Вядомыя выхадцы

У Міхалішках нарадзіўся амэрыканскі габрэйскі паэт Мэнке Кац (19061991)

Крыніцы

  1. ^ а б в Michaliszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 296.
  2. ^ Яфімчык А. Міхалішкі // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 214.
  3. ^ Брэгер Г. Міхалішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 356.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Міхалішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў