Мы выйдзем шчыльнымі радамі
Мы выйдзем шчыльнымі радамі лац. My vyjdziem ščylnymi radami | |
Аўтар словаў | Макар Краўцоў, 30 кастрычніка 1919 |
---|---|
Кампазытар | Уладзімер Тэраўскі, 1919 |
Краіна | Беларуская Народная Рэспубліка |
Мы выйдзем шчыльнымі радамі ў Вікісховішчы |
Гімны Беларусі | |
---|---|
Багародзіца (XIV—XVIII стагодзьдзі) | |
Гімн БНР (1919) | |
Гімн БССР (1955—1991) | |
Гімн Беларусі (1991—2002) | |
Мы, беларусы (з 2002 году) | |
Іншыя гімны: | |
Магутны Божа (духоўны гімн, 1943) | |
Беларуская Марсэльеза (рэвалюцыйная песьня, 1906) |
«Мы выйдзем шчыльнымі радамі», таксама вядомы як «Ваяцкі марш» — дзяржаўны гімн Беларускае Народнае Рэспублікі, песьня нацыянальна-вызвольнага змаганьня. Марш 1-е Слуцкае стралковае брыгады войскаў БНР у час Слуцкага збройнага чыну. Традыцыйна выконваецца разам зь беларускім духоўным гімнам «Магутны Божа»[1]. Адзін з нацыянальных сымбаляў беларусаў разам з гербам Пагоняй і бел-чырвона-белым сьцягам[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларускі нацыянальна-вызвольны рух
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар тэксту гімну — Макар Касьцевіч (Краўцоў), які ўпершыню апублікаваў яго 30 кастрычніка 1919 году ў газэце «Беларусь» пад назваю «Ваяцкі марш». Адметнасьцю гэтай песьні сярод іншых беларускіх гімнаў стала апяваньне беларускага нацыянальнага сьцяга: «Штандар наш бел-чырвона-белы пакрыў сабой народны рух». Музыку да гімну напісаў Уладзімер Тэраўскі.
У якасьці гімну Беларускае Народнае Рэспублікі марш прынялі ў 1920 годзе[3]. Ён выкарыстоўваўся ў час Слуцкага збройнага чыну — абароны ад бальшавікоў тэрыторыі Случчыны 1-й Слуцкай стралковай брыгадай войскаў БНР увосень 1920 году. Слуцкі фронт БНР стаў рэальным вайсковым змаганьнем за незалежнасьць, а Слуцкая брыгада — увасабленьнем волі беларусаў да свае дзяржаўнасьці[2]. З гэтага часу «Ваяцкі марш» пачалі называць таксама «маршам Слуцкае брыгады»[4].
Неўзабаве «Ваяцкі марш» апярэдзіў іншыя песьні (прынамсі на непадкантрольнай бальшавікам беларускай тэрыторыі) у ролі нацыянальнага гімну[2]. У мадыфікаваным выглядзе ён атрымаў пашырэньне і ў Беларускай ССР: у «Беларускім сьпеўніку» Ўладзімера Тэраўскага (Менск, 1921)[5] радок «Штандарт наш бел-чырвона-белы» замянілі на «Свабодны сьцяг, штандарт чырвоны». Але ноты сьпеўніка набралі раней, бо выданьне рыхтавалася ў 1920 годзе сэкцыяй Беларускае вайсковае камісіі, таму ў друкарні на загад цэнзараў замалявалі згадку пра бел-чырвона-белы сьцяг чорнай фарбай[6]. У 1922 годзе гімн зьмясьцілі ў сьпеўніку «Беларускі лірнік», выдадзеным у Бэрліне на заказ і за грошы ўраду Савецкае Беларусі. Мадыфікаваны «Ваяцкі марш» бесьперашкодна выконваўся харавымі калектывамі БССР да канца 1920-х гадоў. Тым часам у міжваеннай Польскай Рэспубліцы гэты гімн трапіў пад негалосную забарону, дзе ўлады інтэрпрэтавалі яго як заклік да рэвалюцыі[7].
У час кульмінацыі сталінскіх рэпрэсіяў у 1938 годзе савецкія ўлады арыштавалі і забілі Ўладзімера Тэраўскага. Праз год, па далучэньні да БССР Заходняе Беларусі, Макара Краўцова закатавалі ў час допытаў у беластоцкай турме[4]. У Другую сусьветную вайну «Ваяцкі марш» у першай рэдакцыі стаў адным з гімнаў Саюзу беларускай моладзі[7].
Па вайне «Ваяцкі марш» актыўна выкарыстоўваўся арганізацыямі беларускае дыяспары, якія стаялі на незалежніцкіх пазыцыях. Яго прыняцьце як нацыянальнага гімну, апроч часу і абставінаў зьяўленьня, таксама абумовіла выяўленьне беларусаў як суб’ектаў актыўнага дзеяньня, якія бяруць свой лёс у свае рукі[2].
Рэспубліка Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1991 годзе, па аднаўленьні незалежнасьці Беларусі, вылучаліся прапановы зрабіць «Ваяцкі марш» афіцыйным дзяржаўным гімнам, побач з аднаўленьнем беларускіх нацыянальных гербу Пагоні і бел-чырвона-белага сьцяга ў якасьці дзяржаўных сымбаляў. У прыватнасьці, з публічным зваротам наконт гэтага выступілі вядомыя літаратары Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і Рыгор Барадулін[8].
З усталяваньнем у Беларусі прарасейскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі марш выкарыстоўваецца ў асяродку беларускае дэмакратычнае апазыцыі і рэгулярна фігуруе сярод прапанаваных альтэрнатываў афіцыйнаму гімну[9].
Тэкст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кірыліца | Лацінка |
---|---|
Першы куплет | |
|
|
Другі куплет | |
|
|
Трэці куплет | |
|
|
Чацьверты куплет | |
|
|
Пяты куплет | |
|
|
Тэкст гімну зазнаў пэўныя аўтэнтычныя рэдакцыйныя зьмены ў параўнаньні зь першаўзорам 1919 году. Яго аўтар Макар Краўцоў (або ўжо Хведар Ільяшэвіч — на думку Алены Глагоўскай) зьмяніў пачатковае азначэньне «народу беднага» на «народу слаўнага», а радкі «Хай ажыве закамянелы / Наш беларускі родны дух» сталі гучаць «Няхай жыве магутны, сьмелы…». Гэтыя рэдагаваньні ўдала ўзмацнілі паказаны ў гімне вобраз беларускага народу як суб’екту (а не аб’екту) гісторыі[2].
Адна з асаблівасьцяў тэксту гімну — выкарыстаньне формы займеньніка сваей (замест прынятага ў сучаснай літаратурнай беларускай мове сваёй), што адпавядала нормам скланеньня прыналежных займеньнікаў у тагачаснай літаратурнай мове, якія мелі розныя формы ў родным (сваей) і давальным склонах (сваёй)[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазьняк З. Беларускія гімны, «Беларуская Салідарнасьць», 23 сакавіка 2005 г.
- ^ а б в г д е Вячорка В. Чаму дзяржаўным гімнам БНР стаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»?, Радыё Свабода, 23 сакавіка 2019 г.
- ^ Дзяржаўныя сымбалі Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Праверана 19 сакавіка 2021 г.
- ^ а б Латышонак А. Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі // Жаўнеры БНР. — Беласток — Вільня, 2009.
- ^ Тэрраўскi Ўл. Беларускi сьпеўнiк з нотамi на 3 галаса паводле народных мэлёдыяў. — Менск, 1921. С. 58.
- ^ Ляхоўскі, Міхнюк 2006. С. 278.
- ^ а б Корсак Д. Такие песни любят не по распоряжению правительства. Историк про гимны Беларуси, Onliner.by, 13.10.2020 г.
- ^ Навумчык С. Дзевяноста першы. 2-е выд. — Радыё Свабода, 2016. С. 421.
- ^ Беларускія гімны — дасьледаваньне «Свабоды», Радыё Свабода, 23 верасьня 2005 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія песні і гімны: зборнік песень / Уклад. C. Барыс. — Менск: А. Вараксін, 2012. — 380 с. ISBN 978-985-7035-49-6.
- Латышонак А. Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі // Жаўнеры БНР. — Беласток — Вільня, 2009. С. 303—306.
- Ляхоўскі Ул., Міхнюк Ул., Гесь А. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — 2-ое выд. дапрац.. — Менск: Энцыклапедыкс, 2006. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3
- Навумчык С. Дзевяноста першы. Выданьне другое, дапрацаванае. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. — 544 с.: іл. ISBN 978-0-929849-73-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Дзяржаўныя сымбалі Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Праверана 19 сакавіка 2021 г.
- Пазьняк З. Беларускія гімны, «Беларуская Салідарнасьць», 23 сакавіка 2005 г.
- Вячорка В. Чаму дзяржаўным гімнам БНР стаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»?, Радыё Свабода, 23 сакавіка 2019 г.