Гімн Беларускай ССР
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Гімны Беларусі | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
![]() | |
![]() ![]() | |
![]() | |
Іншыя гімны: | |
Магутны Божа (неафіцыйны, 1943) | |
Беларуская Марсэльеза (рэвалюцыйная песьня, 1906) |
Гімн Белару́скай ССР створаны ў 1955 годзе. Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча. Зьяўляўся дзяржаўны гімнам у 1955—1991 гадох. Затым да 2002 году гімнам Беларусі была толькі музыка бяз тэксту, а ў 2002 годзе на музыку гэтага гімну былі пакладзеныя перапрацаваныя вершы.
Тэкст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мы беларусы, з братняю Руссю
- Разам шукалі к шчасцю дарог.
- Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю
- З ёй здабылі мы сцяг перамог!
- Прыпеў:
- Нас аб’яднала Леніна імя,
- Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
- Партыі слава! Слава Радзіме!
- Слава табе, беларускі народ!
- Сілы гартуе люд Беларусі
- Ў братнім саюзе, ў мужнай сям’і
- Вечна мы будзем, вольныя людзі,
- Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!
- Прыпеў:
- Нас аб’яднала Леніна імя,
- Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
- Партыі слава! Слава Радзіме!
- Слава табе, наш свабодны народ!
- Дружба народаў — сіла народаў,
- К шчасцю працоўных сонечны шлях
- Горда ж узвіся ў светлыя высі,
- Сцяг камунізма — радасці сцяг!
- Прыпеў:
- Нас аб’яднала Леніна імя,
- Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
- Партыі слава! Слава Радзіме!
- Слава табе, наш савецкі народ!