Перайсьці да зьместу

Беларуская Марсэльеза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гімны Беларусі
Багародзіца (XIV—XVIII стагодзьдзі)
Пагоня Гімн БНР (1919)
Гімн БССР (1955—1991)
Пагоня Гімн Беларусі (1991—2002)
Мы, беларусы (з 2002 году)
Іншыя гімны:
Магутны Божа (духоўны гімн, 1943)
Беларуская Марсэльеза (рэвалюцыйная песьня, 1906)

«Белару́ская Марсэлье́за» — назва, якой характарызавалі дзьве розныя беларускія патрыятычныя песьні.

  1. У пачатку XX стагодзьдзя зьявілася песьня «Адвеку мы спалі». Песьня была пачутая ў першы раз у 1906 року «сярод рэвалюцыйнага сялянства Слуцкага павету Менскай губэрні»[1] і лічылася народнай. Пазьней было высьветлена, што аўтарам словаў быў паэт Аляксандар Мікульчык[2][3]. Варыянт, датаваны 1917 рокам, з словамі «…што трэба зладзеяў пабіць», прыпісваўся Ўладзіславу Галубку[a]. Песьню шырока называлі «Беларускай Марсэльезай»[a] за патрыятычны і рэвалюцыйны патас словаў, але сьпявалі яе на іншую мэлёдыю, чым «La Marseillaise(fr)»; аўтарства музыкі прыпісваецца Ўладзімеру Тэраўскаму,[4] аднак у сьпеўніку самога Тэраўскага яна пададзеная як народная.[5] У 1920-я і, імаверна, пазьней, гэтая песьня была фактычным гімнам БССР і беларускага нацыянальнага руху за мяжой.
  1. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х у беларускім патрыятычным асяродку назвай «беларуская Марсэльеза» пачалі азначаць песьню «Пагоня», створаную на аднайменны верш Максіма Багдановіча, сьпяваны на мэлёдыю «La Marseillaise»[b][6].

Вядомыя розныя варыяцыі тэксту «Адвеку мы спалі». Адзін зь іх быў апублікаваны на старонках газеты «Верный путь» (Рэвель, люты 1920 г.)[7]:

Ад веку мы спалі і нас разбудзілі,
Мы знаем, што трэба рабіць,
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэба зладзеяў пабіць.

Што гэта за марная доля няшчасная:
Бяз хлеба, бяз грошай працуй.
Усюды ганяюць, усюды сьмяюцца,
Ну проста хоць крыкні: «Ратуй».

Сьмяюцца над намі багатыя людзі,
Здаецца, панамі іх зваць…
Мы доўга цярпелі, цярпець больш ня будзем
І пойдзем мы долі шукаць.

Мы дружна паўстанем з касамі, сярпамі,
Прагонім зь зямлі палачэй.
Няхай нас сустрэнуць палямі, лясамі
Грамады працоўных людзей.

Другі дайшоў да нас дзякуючы запісу Веры Харужай[8]. Ён адрозьніваецца другім радком («Сказалі, што трэба рабіць»).

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Паводле нарысу найноўшай беларускай літаратуры Карскага.
  2. Звычайна, мэлёдыя была спрошчаная.
  1. Турук Ф. Беларуская Марсельеза // Белорусское движение: очерк истории национального и революционного движения белоруссов. — М.: Государственное издательство, 1921. — 144 с.
  2. ЮУ. (26 красавіка 2012) Беларусы маюць дзьве «Марсэльезы» Музыка. Наша Ніва. Праверана 11 сакавіка 2016 г.
  3. Справка. Микульчик, Александр Андреевич (поэт; 1882 — после 1918) (рас.) Сводный электронный каталог библиотек Беларуси Праверана 11 сакавіка 2016 г.
  4. Латышонак, Алег (25 сакавіка 2010) Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі Навука. Гісторыя. Arche. Праверана 11 сакавіка 2016 г.
  5. Беларускі лірнік: Спеўнік на чатыры галасы / Ул. Тэрраўскі. — Берлін: Выд-не навук.-літ. аддз. нар. камісарыяту асветы БССР, 1922. — 91 с — С. 89
  6. Андреева, Юлия (14 чэрвеня 2011) Гімн Беларусі: лёсы і сучаснасьць. LiveJournal. Праверана 11 сакавіка 2016 г.
  7. Батько Булак. (22 студзеня 2012) «Беларуская марсельеза» са старонак газеты «Верный путь», Рэвель, люты 1920 г.. Livejournal. Праверана 11 сакавіка 2016 г.
  8. Михаил Скоморощенко. «СБ» раскрыла подробности биографии Веры Хоружей // Советская Белоруссия. — 29 кастрычніка 2015. — № 209 (24839).
  • Кавко А. К. «Беларуская Марсельеза» в контексте национального просветительства // Беларускае Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя. Кн. 3, ч. 1. — Мн.: 2001. — С. 57—63.