Карыбут
![]() Уяўны партрэт Карыбута, 1675 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1350 1404 |
Памёр | 1404 |
Род | Гедымінавічы |
Бацькі | Альгерд Ульяна Аляксандраўна[d] |
Дзеці | Фёдар Карыбутавіч[d], Жыгімонт Карыбутавіч, Алена Карыбутаўна[d] і Марыя Карыбутаўна[d] |
Карыбу́т Альге́рдавіч (у праваслаўі Дзьмітры; каля 1358 — па 1404) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі.
Ад нашчадкаў Карыбута паходзяць роды Збараскіх, Карыбут-Вішнявецкіх, Карыбут-Варанецкіх, Порыцкіх.
Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Карыбут (імя)
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Карыбут складаецца з фармантаў -кар- (-кор-), які паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі', і -бут-, які паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепіцкае butilo — 'камель')[1]. Такім парадкам, імя Карыбут азначае «цяжкі корань»[2].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Caribut (31 кастрычніка 1382 году[3])[4], Се язъ великии князь Дмитрии Олгирдовичь[5][6], Nos Demetrius, alias Korybuth, dux Litwanie, dominus et heres de Nowogrodek (абодва 1386 год), Coributh Nowogrodensi (20 лютага 1387 году)[7], Karibut, Coribut (абодва 1387 год), Дмитрии инемъ именемъ Корибутъ князь Новгородьскии и Северскии[5] (26 красавіка 1388 году)[8], Мы Дмитрии инемъ именемъ Корибутъ князь Литовскии[5] (18 траўня 1388 году)[9], Karobud (10 жніўня 1388 году)[10], Мы, княз Дмитрий Олгердович[11] (16 сьнежня 1388 году)[12], зять мой князь Корибутъ[5] (1393 год)[13], Koributh (Ян Длугаш)[14].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэці сын вялікага князя літоўскага Альгерда і яго другой жонкі, цьвярской князёўны Ўльляны. Упершыню ўпамінаецца ў 1382 годзе, калі разам з братамі Ягайлам, Скіргайлам ды іншымі падпісаў на рацэ Дубісе ўмову з крыжакамі[15].
У 1386 годзе ў Луцку прысягнуў польскаму каралю Ягайлу, прытым назваў сябе гаспадаром і спадкаемцам Наваградку. Ахвяраваў Лаўрышаўскаму манастыру вёску і возера Морына, у прыпісцы на першым аркушы Лаўрышаўскага эвангельля называецца вялікім князем. У 1390 годзе дапамог Ягайлу пры аблозе Горадні, за гэта атрымаў у дзяржаньне Ліду. Адмовіўся прысягаць Вітаўту як вялікаму князю літоўскаму, у 1392 годзе разьбіты яго войскам каля Дакудава, зачыніўся ў Наваградку, па штурме якога трапіў у палон з жонкай і дзецьмі. Адпушчаны дзякуючы заступніцтву цесьця, разанскага князя Алега Іванавіча, але страціў Наваградзкае княства. Неўзабаве замірыўся зь Вітаўтам, браў удзел у яго выправах. Апошні раз упамінаецца ў 1404 годзе як удзельнік выправы на Смаленск.
Ажаніўся з Настасьсяй, дачкой разанскага князя Алега Іванавіча, у шлюбе меў дзяцей:
- Іван (? — па 1431)
- Жыгімонт (? — 1435)
- Хведар (? — па 1440)
- Настасься, м. — ад да 1400 Васіль ІІІ Цьвярскі (? — 1426)
- Алена (? — па 2 сакавіка 1449), да 16 студзеня 1407 году выйшла замуж за Ёгана ІІ Фэрэя (1375—1424), князя Тропава
- Марыя, м. — Фёдар Варатынскі (? — па 1455)
У гістарыяграфіі часта блытаюць Карыбута і яго брата Дзьмітрыя Альгердавіча. Некаторыя дасьледнікі лічаць Карыбута князем Ноўгараду Северскага (сучасная Ўкраіна)[16].
Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Карыстаўся пячацьцю з гербам Пагоняй і рускім надпісам «ПЕЧЯТЬ КНЯЗЯ КОРИБУТА»[5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Договор между ВКЛ и Тевтонским орденом о военной помощи (1382), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 59.
- ^ а б в г д Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 160.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 67.
- ^ Земский привилей боярам-католикам ВКЛ (1387), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 82.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 84.
- ^ Жалоба магистра Тевтонского ордена на захват Литвой замка в Мазовии (1388), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Присяжная грамота князя Дмитрия Ольгердовича (1388), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 98.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 118.
- ^ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 9, 10. — Cracoviae, 1876. P. 172, 406, 409, 486, 500.
- ^ Карыбут // БЭ. — Менск: 1999 Т. 8. С. 114.
- ^ Нікалаеў М. Карыбут // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 64.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4