Перайсьці да зьместу

Пішчалаўскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Валадарка»)
Турма
Пішчалаўскі замак
Пішчалаўскі замак у пачатку XX стагодзьдзя
Пішчалаўскі замак у пачатку XX стагодзьдзя
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас вуліца Валадарскага
Каардынаты 53°53′56″ пн. ш. 27°32′53″ у. д. / 53.89889° пн. ш. 27.54806° у. д. / 53.89889; 27.54806Каардынаты: 53°53′56″ пн. ш. 27°32′53″ у. д. / 53.89889° пн. ш. 27.54806° у. д. / 53.89889; 27.54806
Архітэктурны стыль раньні клясыцызм
Аўтар праекту Казімер Хршчановіч
Заснавальнік Рудольф Пішчала[1]
Дата заснаваньня 1825
Будаваньне ???—1825 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Пішчалаўскі замак на мапе Беларусі
Пішчалаўскі замак
Пішчалаўскі замак
Пішчалаўскі замак
Пішчалаўскі замак на Вікісховішчы
Пішчалаўскі замак, малюнак XIX ст.
Пішчалаўскі замак у пачатку XX стагодзьдзя

Пішча́лаўскі за́мак — помнік рэтраспэктыўна-замкавага стылю з элемэнтамі клясыцызму ў Менску. У будынку месьціцца сьледчы ізалятар (СІЗА) № 1. Таксама вядомы замак пад назовам «Валадарка» (бо месьціцца на вуліцы Валадарскага).

  • 1825 — збудаваны па праекце архітэктара Казімера Хршчановіча (па замове памешчыка Рудольфа Пішчалы, у гонар якога й назвалі Пішчалаўскім замкам) на тагачаснай ускраіне Менску на гары ў Раманаўскім прадмесьці ў якасьці Менскай губэрнскай турмы.
  • 18301831 — праз турму праходзілі ўдзельнікі Лістападаўскага паўстаньня.
  • 18631864 — турма поўнілася паўстанцамі 1863—1864 гадоў.
  • 19051907 — у турме быў арганізаваны камітэт Чырвонага крыжа.
  • 1917 — царская ахова была замененая на дабраахвотнікаў, а пазьней зь вязьняў турмы была сфармаваная менская міліцыя.
  • З 1999 — пачалі распрацоўвацца пляны па пераносе турмы з замку.
  • 20 красавіка 2008 — абвалілася заходняя вежа галоўнага будынка. Паводле афіцыйнай вэрсіі прычынай стала састарэласьць збудаваньня[2].

Пішчалаўскі замак уяўляе сабою даволі вялікі прастакутны трохпавярховы аб’ём, накрыты чатырохсхільным дахам. Па чатырох кутах да гмаха прыбудаваны масіўныя цыліндрычныя вежы з дэкаратыўным завяршэньнем у выглядзе зубцоў і нізкім шатровым дахам. Вонкавая апрацоўка фасадаў даволі сьціплая і абмяжоўваецца гарызантальнай цягай-карнізам між другім і трэцім паверхамі, дэкаратыўнымі ваконцамі-байніцамі на вежах.

З паўночна-ўсходняга боку да асноўнага гмаху прыбудаваны двухпавярховы аб’ём, які з боку вуліцы мае завяршэньне ў выглядзе нізкага трохкутнага франтону і апрацаваны рустам на ўзроўні першага паверху. Звонку замак абнесены высокай мураванай сьцяною.

Глядзі Катэгорыя:Вязьні Валадаркі

Вязьні часоў Расейскай Імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вязьні рэжыму Лукашэнкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ 12 міфаў пра Пішчалаўскі замак: абвяржэнне
  2. ^ а б «Володарка». История одной тюрьмы (рас.). Историческая правда (21 студзеня 2013). Праверана 24 траўня 2015 г.
  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000017