Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя (Слонім)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Андрэя
Касьцёл Сьвятога Андрэя
Краіна Беларусь
Места Слонім
Каардынаты 53°05′51″ пн. ш. 25°19′48″ у. д. / 53.0975° пн. ш. 25.33° у. д. / 53.0975; 25.33Каардынаты: 53°05′51″ пн. ш. 25°19′48″ у. д. / 53.0975° пн. ш. 25.33° у. д. / 53.0975; 25.33
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Дата заснаваньня XV ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя — помнік архітэктуры XVIII ст. у Слоніме. Знаходзіцца за ракой Шчарай у прадмесьці Замосьці, на пляцы Льва Сапегі. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утвараў адзіны архітэктуры комплекс з будынкамі шпіталя і плябаніі (не захавалася).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1490 годзе з ініцыятывы вялікага князя Казімера ў Слоніме пачалі будаваць драўляны касьцёл, які асьвяцілі ў 1493 годзе.

У 1593 годзе з фундацыі старосты слонімскага Льва Сапегі пры касьцёле пачалі працаваць шпіталь і школа. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) касьцёл зруйнавалі, набажэнствы праводзіліся ў старой капліцы. У 1775 годзе на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) касьцёл працягваў дзейнічаць. У Першую сусьветнай вайну ў 1915 годзе касьцёл атрымаў значныя пашкоджаньні.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920-я гады помнік аднавілі. Па Другой Сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які пазьней выкарыстоўвалі пад саляны склад.

У 1990 годзе касьцёл вярнулі каталікам, пачалася рэстаўрацыя помніка. У 1993 годзе адноўлены касьцёл наноў асьвяцілі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плябанія, 1930-я гг.

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка пад 3-схільным дахам. Паміж яруснымі вежамі, завершанымі фігурнымі купаламі-банямі, узвышаецца шчыт, які плаўна пераходзіць у бакавыя валюты каля асновы. Роўніца галоўнага фасада ўвагнута-пукатая: лінія сьцяны выгінаецца ў пяці заломах, пазначаных пілястрамі. Фасад мае ярусны характар і ўпрыгожваецца нішамі з разьбянымі драўлянымі скульптурамі эвангелістаў Пятра і Паўла ў дынамічных разваротах. Партал галоўнага ўваходу, вокны і фігурны шчыт маюць акруглы абрыс. Бакавыя фасады ў прасьценках падзяляюцца роўнічнымі адзінарнымі пілястрамі.

Унутры касьцёла высокі нэф (14,1 м) перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на папружных арках зь люнэтамі. Прэзьбітэрыюм аддзяляецца ад яго бакавымі ляпнымі алтарамі і парталам. Да алтарнай часткі далучаюцца бакавыя квадратныя ў пляне закрысьціі. Прастора інтэр’ера асьвятляецца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі. У паўночнай частцы на трох арках з гранёнымі апорамі і крыжовых скляпеньнях умацоўвацца хоры, кулісы якіх маюць ілюзорны пэрспэктыўны росьпіс у тэхніцы грызайль. Інтэр’ер упрыгожваюць алтары і амбон, а таксама фрэскавы росьпіс скляпеньняў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т., Церашчатава В. Слонімскі Адрэеўскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 443.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000498

Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя (Слонім)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў