Іван Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Сапега
Іван Сапега. Невядомы мастак, 1709
Іван Сапега. Невядомы мастак, 1709

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1450
Памёр 4 сьнежня 1517
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Сямён Сапега
Настасся Паўшанка[d][1]
Жонка невядомая
Альжбета з Глябовічаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Павал, Міхал, Фёдар, Даброхна, Ганна

Іван Сапега[a] (каля 1450 — 4 сьнежня 1517) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар1488) і маршалак гаспадарскі1504), сакратар вялікі літоўскі1506), ваявода віцебскі (15111514) і падляскі1514).

Заснавальнік коданскай лініі роду Сапегаў, заклаў асновы яе лятыфундыі. У 1504 збудаваў мястэчка Іказьнь і Іказьненскі замак, заснаваў мястэчка Кодань з замкам (на левым беразе Бугу каля Берасьця). У выніку войнаў страціў смаленскія маёнткі, але атрымаў ад вялікіх князёў новыя — на Браслаўшчыне, Падляшшы і Берасьцейшчыне[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэт І. Сапегі аўтарства Ю. Шубэлера, 1872

Прадстаўнік шляхецкага роду Сапегаў гербу «Ліс», другі сын Сямёна, пісара гаспадарскага, і Настасьсі Паўшанкі. Меў брата Багдана, заснавальніка чарэйска-ружанскай лініі роду.

Быў паслом у Маскве (1497, 1498, 1499), а таксама ў Рыме (1501), дзе дамогся ад Папы зацьверджаньня мітрапаліта Ёсіфа I Балгарыновіча. Тамака ж далучыўся да Флярэнтыйскай царкоўнай уніі.

3 1501 стаў канцлерам вялікай княгіні Алены Іванаўны. У 1502 быў паслом да магістра Лівонскага ордэна, у 1503 — у Маскву, склаў замірэньне, якое скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княства Літоўскім (15001503).

Па абраньні на сталец Жыгімонта Старога (1506) тытуляваўся найвышэйшым сакратаром вялікім літоўскім. У 1505 зноў накіраваўся з пасольствам у Маскву, аднак працягнуць тэрмін замірэньня не атрымалася. Быў намесьнікам віцебскім у 150815141511 ваяводам). Зноў выехаў паслом у Маскву ў 1508, склаў мір, якім скончылася вайна Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (15071508).

У 1512 вёў перамовы ў Каралеўстве Польскім з кароннай радаю пра дапамогу ў вайне Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (15121522). Удзельнічаў у кампаніі 1514 пад камандаю гетмана Канстантына Астроскага. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне 27 жніўня 1514 і ў Аршанскай бітве (1514)[3]. Пахавалі І. Сапегу ў царкве Сьвятога Духа ў Кодні.

Быў двойчы жанатым. Імя і паходжаньне першай жонкі невядомыя, другі раз ажаніўся з Альжбетай Глябовіч. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Павал (пам. 1579), ваявода падляскі і наваградзкі
  • Міхал (пам. каля 1540)
  • Фёдар (пам. каля 1548), дваранін гаспадарскі
  • Даброхна (пам. па 1528), жонка кашталяна люблінскага Яна Тэнчынскага
  • Ганна, жонка старосты чаркаскага і канеўскага Яна Неміровіча

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама Івашка Сапежыч, Ян Сапега; на лаціне падпісваўся як Joannes

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
  3. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]