Перайсьці да зьместу

Абалянка (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Абалянка
лац. Abalanka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Данілкава
Вусьце Лучоса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Талачынскі раён і Сеньненскі раён
Даўжыня 89 км[1]
Сярэднегадавы сьцёк 5 м³/с[1]
Плошча басэйну 809 км²[1]
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰[1]

Абаля́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Лучосы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Талачынскім і Сеньненскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 89 км. Плошча вадазбору 809 км². Выдатак вады ў вусьці 5 м³/с, на вясну прыпадае 70 % гадавога сьцёку. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Абольцы.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Данілкава ў Талачынскім раёне на Аршанскім узвышшы, цячэ Чашніцкай раўнінай у Сеньненскім раёне, у ніжняй плыні — на мяжы зь Віцебскім раёнам Лучоскай нізінай.

Даліна трапэцападобная, шырыня 0,6—0,8 км, у ніжняй плыні да 2 км. Абалона двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, вышэй за вёску Дубаўцы каля 0,5 км. Рэчышча зьвілістае, шырыня ў межань 5—10 м.

Найбольшае возера — Кічына. Усе буйныя прытокі, апрача Нерайшанкі, каналізаваныя. Каля вёскі Ўтрылава Талачынскага раёну на рацэ плаціна і Ўтрылаўская сажалка плошчай 27 га.

На тэрыторыі вадазбору пад ворывам 35 %; лясы (21 %) мяшаныя, пашыраныя ў сярэдняй плыні.

  1. ^ а б в г Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 28.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 28.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 16.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Рэдкол.: И. П. Шамякин (гл.рэд.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Рэсурсы поверхностных вод СССР. Описание рэк и озёр и расчёты основных харакцеристик их рэжима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971