Kwik Snax

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Kwik Snax
Распрацоўнік The Oliver Twins
Выдавец Codemasters
Плятформы Amstrad CPC, ZX Spectrum, Commodore 64, Amiga, Atari ST, DOS
Дата выпуску лістапад 1990
Жанр Прыгодніцкая гульня
Рэжым Адзінаасобная гульня
Носьбіт аўдыёкасэта / дыскета

«Kwik Snax» (па-беларуску: Перакус насьпех) — аркадная прыгодніцкая кампутарная гульня, распрацаваная Oliver Twins і выдадзеная ў 1990 року «Codemasters» для плятформаў Amstrad, Spectrum, Commodore 64, DOS і Amiga[1][2]. Гэта пятая гульня ў сэрыі «Dizzy» і сыквэл да «Fast Food».

У перавыданьнях гульня таксама пісалася «Kwick Snax», каб пазьбегнуць пазоваў ад аўтарамонтнай кампаніі «Kwik-Fit», якая валодала гандлёвай маркай «Kwik».

Успрыняцьце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Kwik Snax» была ўспрынятая даволі няблага, асабліва на ZX Spectrum, атрымаўшы аднолькавыя адзнакі 92/100 ад часопісаў «Your Sinclair» і «Crash».

Порт на «Commodore 64», гульнявы працэс якога адрозьніваўся ад іншых вэрсіяў, не заслужыў такіх ухвалаў. «Zzap!64» паставіў адзнаку 80/100, заўважыўшы недастатнюю працу над графікай і AI гульні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]