Мадарскі вершнік
| Выява | |
Мадарскі вершнік Мадарски конник | |
| Краіна | Баўгарыя |
| Месцазнаходжаньне | Madara[d], Shumen[d] і Шумэнская вобласьць |
| Каардынаты | 43°18′ пн. ш. 27°09′ у. д.HGЯO |
| Дата заснаваньня | VIII стагодзьдзе |
| Будаваньне | ???—710 гады |
| Статус | Сусьветная спадчына ЮНЭСКО[1] |
Мадарскі вершнік на мапе Баўгарыі Мадарскі вершнік | |
Мадарскі вершнік (па-баўгарску: Мадарски конник) — археалягічны помнік, рэльефная выява вершніка, высечаная на стромкай скале на вышыні 23 м. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Баўгарыі, каля вёскі Мадара. Унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1979 годзе.
Помнік
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік датаваны прыблізна 710 годам н. э. і быў створаны падчас кіраваньня булгарскага хана Тэрвэла. Паводле адной з вэрсіяў, на скале малюнак самога хана. Паводле іншай тэорыі, наскальны рэльеф створаны старажытнымі тракійцамі і адлюстроўвае тракійскага бога. Паводле трэцяй тэорыі на скале высечана выява Сьвятавіта (славянскага бога) прыкладна ў канцы 6 стагодзьдзя н. э.
Надпісы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вакол выявы вершніка на скале высечаны 3 надпісы на грэцкай мове, якія зьмяшчаюць важную інфармацыю аб гэтым пэрыядзе ў гісторыі Баўгарыі. Прафэсар Вэсэліна Бэшаўліеў у сваёй кнізе «Протабаўгары» паказвае, што самы стары з надпісаў — праца Тэрвэла, пад кіраўніцтвам хана быў створаны і сам помнік. Аўтарства астатніх надпісаў прыпісваюць ханам Круму (796—814) і Амуртагу (814—831).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мадарскі вершнік у сьпісе Сусьветнай спадчыны
- Мадарскі вершнік (анг.) — Цэнтар Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА