Швэрынскі сабор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Від на сабор з сажалкі Пфафэнтайх.

Катэдральны сабор Сьвятой Марыі і Сьвятога Яна (па-нямецку: Der Schweriner Dom St. Marien und St. Johannis), або проста Швэрынскі сабор (па-нямецку: Schweriner Dom) — лютэранскі сабор у горадзе Швэрыне (зямля Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія, Нямеччына).

Сабор, трохнэфавая базыліка, пабудаваны ў 1260—1416 гг. Вядома, што ў 1228 годзе на яго месцы была асьвечана раманская царква, закладзеная яшчэ ў 1172 годзе і ад якой захаваўся парадны партал ля паўднёвага бакавога нэфу. Па сваіх памерах ён лічыцца адным з самых буйных будынкаў, пабудаваных у стылі цаглянай готыкі. Паводле даўжыні свайго галоўнага нэфу, роўнай 100 м ён лічыцца самай буйнай царквой ганзейскага пэрыяду на Балтыцы. Вышыня яго вежы, пабудаванай толькі ў 1889—1892 гадах па праекце Георга Даніэля складае 117,5 м. Сучасны выгляд сабор набыў у 1980-я гг. Побач з саборам разьмешчаны Рыначны пляц і штучнае возера Пфафэнтайх.

У храме знаходзіцца бронзавая эпітафія герцагіні Алены, адлітая ў нюрнбэрскай майстэрні Пэтэра Фішэра ў 1527 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Швэрынскі саборсховішча мультымэдыйных матэрыялаў