Перайсьці да зьместу

Ля-Рашэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ля-Рашэль
Населены пункт
Стары порт Ля-Рашэлі
Герб
Краіна Францыя
Рэгіён Нувэль-Акітэн
Дэпартамэнт Прыморская Шаранта
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Жан-Франсуа Фунтэн
Геаграфія
Плошча 28,43 км²
Вышыня НУМ 0—28 м
Часавы пас
Каардынаты 46°09′36″ пн. ш. 1°09′00″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 74 123 чал. (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 546
Паштовыя індэксы 17000
Сайт larochelle.fr
Ля-Рашэль на мапе Францыі
Ля-Рашэль
Ля-Рашэль
Ля-Рашэль

Ля-Рашэль (па-француску: La Rochelle) — партовы горад на захадзе Францыі на ўзьбярэжжы Біскайскага заліва ў рэгіёне Нувэль-Акітэн.

Ля-Рашэль зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамэнту Прыморская Шаранта і важным гандлёвым цэнтрам на атлянтычным узьбярэжжы Францыі. Адлегласьць ад Парыжу складае прыкладна 480 км. У Ля-Рашэлі пражываюць 74 тысячы жыхароў.

Ля-Рашэль. Брама Вялікага гадзіньніка

Ля-Рашэль была заснавана ў X стагодзьдзі. У XII і XIII стагодзьдзі была важным горадам у сетцы ордэну тампліераў, якія пабудавалі ў ёй вялікі порт. Па сёньняшні дзень у Ля-Рашэлі існуе rue des Templiers, вуліца Тампліераў. Да XV стагодзьдзя горад заставаўся самым буйным портам Францыі на атлянтычным узьбярэжжы. Гандаль вёўся першым чынам віном і сольлю. У эпоху Адраджэньня Ля-Рашэль адкрыта прыняла ідэі Рэфармацыі і з 1568 году стала цэнтрам гугенотаў, што падарыла гораду нядоўгачасовы пэрыяд росквіту і міру. У 1622 годзе герцаг дэ Гіз зьнішчыў флёт Ля-Рашэлі, які знаходзіўся пад камандаваньнем Жана Гітана.

Пасьля таго, як жаўнеры Ля-Рашэлі 10 верасьня 1627 году выступілі ў баі супраць каралеўскіх францускіх войскаў, кароль Людовік XIII загадаў пачаць аблогу Ля-Рашэлі, якая скончылася яе ўзяцьцем у 1628 годзе, а таксама новым перасьледам гугенотаў, які дасягнуў піку ў адмене Нанцкага эдыкту Людовікам XIV. Шматлікія гугеноты беглі з краіны і заснавалі ў 1689 годзе ў Паўночнай Амэрыцы горад Нью-Рашэл. У эпоху каляніялізму Ля-Рашэль адыгрывала важную ролю ў гандлі паміж Афрыкай, Паўночнай Амэрыкай і Эўропай.

Падчас Другой сусьветнай вайны немцы пабудавалі каля Ля-Рашэлі бункер для падводных лодак, захаваны да нашых дзён. З-за моцнага супраціву захопнікаў, Ля-Рашэль стала апошнім вызваленым горадам Францыі. Нямецкі камэндант здаўся толькі апоўначы 8 траўня 1945 году.

  • Эмэ Банплан (1773—1858) — знакаміты географ і батанік
  • Адольф Вільям Бугро (1825—1905) — францускі жывапісец эпохі ампіру, майстар акадэмічнага жывапісу, найбуйнейшы прадстаўнік салённага акадэмічнага жывапісу, аўтар карцін на гістарычныя, міталягічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў сьцянныя росьпісы і партрэты
  • Жан Дзювіньё (1921—2007) — сацыёляг, антраполяг, драматург і журналіст
  • Бэрнар Жырадо (1947—2010) — актор і рэжысэр
  • Гі Лярош (1921—1989) — мадэльер, заснавальнік аднайменнай кампаніі

Ля-Рашэль у мастацтве

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ля-Рашэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў