Поп Іван Чарнагорскі
Поп Іван Чарнагорскі | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 2028 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Івана-Франкоўская вобласьць Верхавінскі раён, Закарпацкая вобласьць Рахаўскі раён |
Кантынэнт | Эўразія |
Краіна | Украіна |
Горная сыстэма | Усходнія Карпаты |
Поп Іван Чарнагорскі | |
Поп Іван Чарнагорскі (па-ўкраінску: Піп Іван Чорногорський) — адна з найвышэйшых вяршыняў Украінскіх Карпатаў. Разьмешчаная на паўднёва-ўсходнім канцы галоўнага хрыбта масіву Чарнагора, на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласьцей.
Паводле паданьня, сваю назву атрымала ад скалы на вяршыні, якая нагадвала сьвятара ў расе. Зараз ад скалы засталася бясформенная куча камянёў.
Гара мае пірамідальную форму, у прывяршыньняй частцы — каменныя россыпы. Ёсьць старажытналедавіковыя формы рэльефу. Складаецца зь пяшчанікаў. Пакрытая пераважна субальпійскій расьліннасьцю. Распаўсюджаныя хмызьнякі (ядловец сыбірскі, рададэндран) і яловыя лясы (да вышыні 1500—1600 м).
Месьціцца ў межах Карпацкага нацыянальнага прыроднага парку.
Вяршыня на даваенных польскіх мапах пазначаная як слуп № 16. На вяршыні — руіны польскай астранома-метэаралягічнай абсэрваторыі Белы Слон.
Абсэрваторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гары Поп Іван Чарнагорскі знаходяцца руіны абсэрваторыі «Белы слон». У 1938 годзе тут была пабудаваная астранамічная і мэтэаралягічная станцыя Варшаўскага унівэрсытэту, якая дзейнічала да 1941 году. Пасьля Вялікай Айчыннай вайны абсэрваторыю зрабілі філіялам галоўнай астранамічнай абсэрваторыі Акадэміі навук УССР, але невялікі калектыў вучоных ня змог адрадзіць гэтую абсэрваторыю, і філіял практычна так і не функцыянаваў.
Сьцены абсэрваторыі, пабудаванай у стылі канструктывізму, складзеныя з вапняковых блёкаў і дасягаюць 1,5 м у таўшчыню на ўзроўні цокальнага паверху і 1 м — на ўзроўні верхніх паверхаў. Для ўцяпленьня памяшканьня з унутранага боку паміж тынкоўкай і каменным мурам была закладзеная праслойка прасмоленай коркі. Будынак мае два паверхі з усходняга боку і пяць — з заходняга, яго двухсьхільны дах быў пакрыты меднымі лістамі. З паўднёвага боку разьмешчаная ратонда, дзе стаяў тэлескоп.
Нягледзячы на многія дзесяцігодзьдзі запусьценьня і разбурэньня, падмуркі і сьцены будынку захаваліся ў здавальняючым стане.
Пачынаючы з 2014 року распачаліся працы па аднаўленьні будынка.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Від з гары на паўднёвы захад
-
Руіны абсэрваторыі