Перайсьці да зьместу

Пітэр Усьцінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пітэр Усьцінаў
Peter Ustinov
Імя пры нараджэньні Peter Alexander von Ustinov
Дата нараджэньня 16 красавіка 1921(1921-04-16)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 сакавіка 2004(2004-03-28)[1][2][3][…] (82 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць[4]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак актор, кінарэжысэр, драматург, прадусар
Месца працы
Гады дзейнасьці 1940—2004
Сябра ў Club of Budapest[d], Акадэмія прыгожых мастацтваў[d] і Каралеўскае таварыства мастацтваў[d]
Бацька Jona von Ustinov[d][4]
Маці Nadia Benois[d][4]
Дзеці Igor Ustinov[d], Pavla Ustinov[d], Andrea Ustinov[d] і Tamara Ustinov[d]
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імпэрыі рыцар-бакаляўр камандор Ордэна мастацтваў і літаратуры Knight of the Order of the Southern Cross ордэн Паўднёвага Крыжа Камандорскі крыж ордэну «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына» крыж ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» ордэн Карла Валентына[d] (1981) прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну
Ордэн Усьмешкі медаль Бенджаміна Франкліна[d] (1958) ганаровы доктар Таронтаўскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Дарэмскага ўніверсітэта[d] ганаровы доктар Атаўскага ўнівэрсытэту[d] прэмія Баварскай тэлевізіі[d] (1998) Golden Schlitzohr[d] (1987) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну — кінафільм[d] Срэбны мядзьведзь[d] прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў мінісэрыяле ці фільме[d] (1958) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў мінісэрыяле ці фільме[d] (1967) ганаровы доктар Брусэльскага вольнага ўнівэрсытэту[d] (1995) Critics' Circle Award for Distinguished Service to the Arts[d]
IMDb ID nm0001811

Сэр Пі́тэр Алякса́ндар У́сьцінаў (па-ангельску: Sir Peter Alexander Ustinov; 16 красавіка 1921, Лёндан, Брытанская імпэрыя — 28 сакавіка 2004, Жэнальё, кантон Во, Швайцарыя) — брытанскі актор тэатру і кіно, кінарэжысэр, пастаноўца опэраў і драматычных спэктакляў, драматург, сцэнарыст, пісьменьнік, журналіст, тэле- і радыёвядучы, прадусар. Акрамя гэтага, займаў розныя акадэмічныя пасады, быў Амбасадарам добрай волі UNICEF і прэзыдэнтам Сусьветнага фэдэралісцкага руху.

Ляўрэат прэміяў Акадэміі, «Эмі», «Грэмі», «Залаты Глёбус» BAFTA. Камандор ордэна Брытанскай імпэрыі, рыцар-бакаляўр.

Пітэр Усьцінаў нарадзіўся ў Швайцарскім катэджы (Лёндан) у шматнацыянальнай сям’і Усьцінавых-Бэнуа. Пры нараджэньні атрымаў імя Пітэр Аляксандар фон Усьцінаў (анг. Peter Alexander von Ustinov)[5] і намаганьнямі бабулі-верніцы быў ахрышчаны паводле пратэстанцкага абраду як «Пэтэрус Аляксандрус» у адной з цэркваў Гамбургу.

Бацька — нямецкі падданы расейскага, армянскага, нямецкага, этыёпскага і жыдоўскага паходжаньня Ёна «Барон» Усьцінаў(en) (анг. Jona von Ustinov) па мянушцы «Клоп»[6]. У Першую сусьветную вайну быў лейтэнантам Люфтштрайткрэфтэ. У 1930-х Ёна працаваў прэс-сакратаром нямецкай амбасады ў Лёндане, а пасьля прыходу да ўлады Гітлера атрымаў брытанскае грамадзянства і стаў супрацоўнікам брытанскай выведкі. Баронскі тытул, нададзены (паводле сямейнага паданьня) Платону Ўсьцінаву імпэратарам Вільгельмам I, з пачаткам вайны зь Нямеччынай выглядаў падазрона, таму Ўсьцінавы мусілі яго пазбыцца.

Маці Пітэра — мастачка расейскага, францускага, італьянскага і нямецкага паходжаньня Надзея Бэнуа[7][8], адна з дачок пецярбурскага архітэктара Лявонція Бэнуа. З будучым мужам пазнаёмілася і абвянчалася ў 1920 року ў Петраградзе, куды Ёна прыбыў, паводле біёграфаў, каб адшукаць маці і сястру. Неўзабаве па падробных дакумэнтах яны зьехалі на швэдзкім параходзе ў Амстэрдам, а праз пэўны час перабраліся ў Лёндан.

Пітэр навучаўся ва Ўэстмінстэрскім коледжы, дзе ягоным аднаклясьнікам быў старэйшы сын Рыбэнтропа Рудольф.

Усьцінаў у ролі Нэрона ў фільме Кама градзешы (1951)

Дэбютаваў на сцэне ў 17-гадовым узросьце. У вайну служыў у брытанскім войску, дзе пэўны час пісаў сцэнар для фільму Дэвіда Нівэна «Шлях наперад». У 1942 року ўпершыню зьняўся ў кіноАдзін з нашых самалётаў не вярнуўся»), пасьля яшчэ ў некалькіх прапагандысцкіх фільмах.

У 1950-я пачаў пісаць і ставіць уласныя п’есы і граць у іх. Найбольш вядомай ягонай п’есай стала «Раманаў і Джульета» (1956). Здымаўся ня толькі ў Вялікабрытаніі, але і ў ЗША. Неаднакроць выконваў ролю знакамітага шпега Эркюля Пуаро, выконваў ролі імпэратара НэронаКама градзешы»), Лентула БатыятаСпартак»), капітана Вэрэ («Білі Бад»). Быў сцэнарыстам і рэжысэрам некалькіх фільмаў: «Школа для сакрэтаў» (1946), «Гарачыя мільёны» (1968), «Леў і ястраб» (1984). Агулам здымаўся ў 88 фільмах.

У 1960-я зрэжысэраваў некалькі опэраў: «Джаньні Скікі» Пучыні, «Гішпанскую гадзіну» Равэля, «Спадзяваньне» Шонбэрга і «Чароўную флейту» Моцарта.

Цягам шасьці гадоў быў рэктарам Дарэмскага ўнівэрсытэту. У 1977 року выйшла ягоная аўтабіяграфічная кніга «Дарагі я» (анг. Dear Me).

З канца 1960-х сцэнічная дзейнасьць адышла на другі плян пасьля таго, як Пітэр Усьцінаў далучыўся да дзейнасьці ЮНІСЭФ — быў ейным Амбасадарам добрай волі і зьбіральнікам сродкаў. У гэтай ролі ён наведваўся ў дамы гаротных дзяцей, каб іх весяліць сваімі выступамі.

З 1991 да сьмерці быў прэзыдэнтам Сусьветнага фэдэралісцкага руху, верыў у непазьбежнасьць і неабходнасьць сусьветнага ўраду[9].

Бегла размаўляў па-ангельску, француску, гішпанску, італьянску, нямецку і расейску, крыху па-турэцку і грэцку.

Чатыры разы ляўрэат прэміі «Эмі», ляўрэат прэміі Акадэміі.

У 1960-х прыняў швайцарскае грамадзянства, каб пазьбегнуць вялізных брытанскіх падаткаў. Тым ня меней, у 1990 атрымаў званьне рыцара-бакаляўра, а ў 1992 быў прызначаны канцлерам Дарэмскага ўнівэрсытэту, да гэтага двойчы абіраўшыся рэктарам унівэрсытэту Дандзі[10].

Магіла 2024 год.

Усьцінаў быў жанаты тройчы. Першая жонка — Ізольда Дэнгам (1920—1987), зь якой ён ажаніся ў 1940 і разьвеўся ў 1950 року; ад гэтага шлюбу меў дачку Тамару. Другая жонка — акторка Сюзана Клуцье; шлюб доўжыўся з 1954 да разводу ў 1971, і прынёс дачок Паўлу і Андрэю ды сына Ігара.

Трэці раз Пітэр ажаніўся ў 1972 року з Геленай дзю Ляў д’Алеманс. Сканаў у Швайцарыі ад сардэчнай недастатковасьці ва ўзросьце 82 гадоў. Свой апошні спачын ён знайшоў на могілках Бурсін у швейцарскім кантоне Во. На ягонай магільнай пліце — нягледзячы на ​​тое, што ён сам сябе называў сьвецкім гуманістам — крыж і надпіс:

" SIR PETER USTINOV

1921—2004

Writer-Actor-Humanist

Musicien-Membre de l’Institut "

Тэатральныя творы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэжысэр-пастаноўца
  • «Любоў да трох апэльсінаў» (1997)
Драматург
  • «На паўшляху да вершаліны» (1967)
  1. ^ а б Peter Ustinov // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ а б Sir Peter Ustinov // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ а б Peter Ustinov // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  4. ^ а б в г Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. ^ peterustinov.org. peterustinov.org. Праверана 23 July 2014 г.
  6. ^ Peter Ustinov — Biography — IMDb
  7. ^ Distinguished Guest in the Visitation Parish | Gemeinde Mariae-Heimsuchung St. Petersburg. Visitmaria.ru (17 March 2011).
  8. ^ Peter Ustinov. Seplis.com.
  9. ^ World Federalist Movement: President (анг.) Wayback machine — Sir Peter strongly believed that «World Government is not only possible, it is inevitable; and when it comes, it will appeal to patriotism in its truest, in its only sense, the patriotism of men who love their national heritages so deeply that they wish to preserve them in safety for the common good.». Праверана 9 сакавіка 2015 г.
  10. ^  Shafe, Michael et al University Education in Dundee 1881–1981 A Pictorial History. — Dundee: University of Dundee, 1982. — С. 205.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]