Перайсьці да зьместу

Дараваньне амішаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дараваньне амішаў
Amish Grace
Жанр біяграфічны фільм[1] і драматычны фільм[1]
Рэжысэр Грэг Чэмпіён
Сцэнарыст
  • Сыльвія Ўайт
  • Тына Бут
Прадусар Лары А. Томпсан
У ролях
Кампазытар Джозэф Конлан
Мантаж Аніта Брант-Бэргойн
Дата выхаду 28 сакавіка 2010
Працягласьць 88 хв.
Краіна ЗША
Мова ангельская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Дараваньне амішаў» (па-ангельску: Amish Grace) — амэрыканскі тэлевізійны фільм рэжысэра Грэга Чэмпіёна[2], прэм’ера якога адбылася на канале «Lifetime Movie Network» у Вербную нядзелю 28 сакавіка 2010 року. Фільм заснаваны на рэальных падзеях у Нікел Майнзе, дзе ў 2006 року адбылася страляніна ў школе амішаў, і апісвае рэакцыю грамады амішаў у выніку[3]; сцэнар напісаны паводле кнігі «Дараваньне амішаў: Як ласка пераадолела трагедыю»[4] Доналда Крэйбіла, Стывэна Нолта і Дэвіда Ўівэра-Зэрчэра[5]. У галоўных ролях здымаліся Кімбэрлі Ўільямз-Пэйсьлі, Тэмі Бланшард і Мэт Летчэр[2].

Пасьля захопу ў закладнікі і наступаванага забойства навучэнак школы амішаў іхнія бацькі, а таксама ўся грамада амішаў Нікел Майнзу ўзрушвае вакольны сьвет, неадкладна прабачыўшы забойцу. Іда Грабэр (Кімбэрлі Ўільямз-Пэйсьлі), маці аднае зь дзяўчынак, цяжэй пераносіць трагедыю, чым астатнія, але праз свае пакуты і боль яна пачынае ўласны шлях да абнаўленьня веры, у рэшце рэшт пераадольваючы сакрушальную трагедыю, вяртаючыся да свайго мужа (Мэт Летчэр), сям’і і грамады; даруючы ласку забойцы; і нават спачуваючы ягонай удаве (Тэмі Бланшард) і дзецям — што й ёсьць дараваньнем амішаў.

У фільме праводзіцца думка, што матывам Чарлза Робэртса стала сьмерць ягонай нованароджанай дачкі, з-за чаго ён вырашыў «адпомсьціць Богу», адабраўшы жыцьці ягоных дзяўчынак.

«Дараваньне амішаў» пабіла некалькі рэкордаў тэлесеткі «Lifetime»: яго паглядзелі больш за 4 мільёны гледачоў, што зрабіла яго найбольш прагляданым і найвышэй ацэненым фільмам у гісторыі сеткі ў катэгорыях «Сямейная» (3,8/2 916 449 гледачоў), «Усе гледачы» (2,0/4 020 496), «Жанчыны ад 18 гадоў» (3,5/2 729 834), «Жанчыны ад 25 да 54 гадоў» (2,7/1 156 363), «Дарослыя ад 18 гадоў» (2,4/3 649 266) і «Дарослыя ад 25 да 54 гадоў» (1,9/1 585 667).[6][7][8][9].

Фільм атрымаў пазытыўныя ацэнкі[10][11][12][13][14][15]; аднак крытыкі зазначалі, што аўтары кнігі «Дараваньне амішаў: Як ласка пераадолела трагедыю» абстрагаваліся ад працы над фільмам з павагі да амішаў[16]. Іншыя таксама крытыкавалі фільм за зьмешваньне рэальных фактаў з выдумкай[17].

  • Намінаваны на прэмію Humanitas[18]
  • Прэмія MOVIEGUIDE Epiphany за самую натхняльную тэлеперадачу 2010 року[19]
  1. 1 2 IMDb (анг.) — 1990.
  2. 1 2 Amish Grace (анг.). IMDb. Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  3. Amish Grace (анг.) myLifeTime. Lifetime Entertainment Services. Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  4. Donald B. Kraybill, Steven M. Nolt, David L. Weaver-Zercher. Amish Grace: How Forgiveness Transcended Tragedy. — Jossey-Bass, 2007. — ISBN 978-0787997618
  5. Amish Grace: How Forgiveness Transcended Tragedy (анг.). Amazon. Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  6. Mike Reynolds. 'Amish Grace' Delivers As Highest-Rated Original Telepic In Lifetime Movie Network History - See more at: http://www.multichannel.com/news/content/amish-grace-delivers-highest-rated-original-telepic-lifetime-movie-network-history/363364#sthash.mzqxkE9c.dpuf (анг.) // Multichannel News, 29 сакавіка 2010 г. Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  7. Robert Seidman. Lifetime Movie Network's "Amish Grace" Breaks Records With 4.02 Million Viewers (анг.) // TV by the Numbers, 29 сакавіка 2010 г. Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  8. Kissell, Rick (29 сакавіка 2010) 7.6 million watch ‘Kids’ Choice Awards’ (анг.). Variety. Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  9. James Hibberd. 'Amish Grace' breaks Lifetime Movie Net records (анг.) // The Hollywood Reporter, 30 лістапада 2010 г. Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  10. Lowry, Brian (25 сакавіка 2010) Review: ‘Amish Grace’ (анг.). Variety. Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  11. Six Picks: Recommendations from the Monitor staff (анг.). The Christian Science Monitor (22 сакавіка 2010). Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  12. Boatwright, Phil (5 красавіка 2010) And on TV… Amish Grace (анг.) Preview Online Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  13. Cooper, Jackie K. Amish Grace Is A Story Of Grace Under Fire (анг.). The Huffington Post. Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  14. Dr. Ted Baehr and Jeff Holder. AMISH GRACE — Coming to a Greater Understanding of God’s Grace (анг.) Movie Guide Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  15. Walker, Angela Amish Grace Is Amazing (анг.) Christian Cinema Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  16. Movie on Amish school shooting draws criticism (анг.) Associated Press. USA Today (24 сакавіка 2010). Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  17. DeJesus, Ivey (8 сакавіка 2010) 'Amish Grace' movie fictionalizes Nickel Mines tragedy, generates debate (анг.) PennLive Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  18. Finalists Announced for 36th Annual HUMANITAS Prize Honoring Great Television and Film Writing (анг.) // PR Newswire, 14 ліпеня 2010 г. Праверана 12 сакавіка 2015 г.
  19. 19th Annual MOVIEGUIDE® Faith & Values Awards Gala and Report to the Entertainment Industry (анг.) // MOVIEGUIDE Праверана 12 сакавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]