Беларускае вольна-эканамічнае таварыства (Менск)
Белару́скае во́льна-эканамі́чнае тавары́ства ў Менску — грамадзкая арганізацыя, якая існавала ў Менску ў 1921—1922(?) гадах пры Беларускім політэхнічным інстытуце.
Статутныя задачы: прыродна-гістарычнае і прамыслова-эканамічнае вывучэньне Беларусі, вырашэньнем навукова-тэхнічных праблемаў, зьвязаных з патрэбамі мясцовай гаспадаркі. Старшыня прэзыдыюму вучоны М. К. Ярашэвіч, чальцы П. М. Капура, В. І. Пераход, С. В. Скандракоў. У таварыства ўваходзілі пераважна прафэсары, выкладчыкі й студэнты Беларускага політэхнічнага інстытуту.
Летам 1922 году мела 97 афіцыйных чальцоў. Супрацоўнічала з Наркаматам земляробства БССР. Арганізоўвала публічная лекцыі, чытаньні, экспэдыцыі. У студзені 1922 г. разам з Гістарычным і Пэдагагічным таварыствамі выступіла з ініцыятывай скліканьня зьезду Заходняй вобласьці РСФСР па вывучэньні беларускага этнаграфічнага краю. Разам зь Беларускай культурна-навуковай асацыяцыяй пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Масква) летам 1922 г. арганізавала й правяло навуковую экспэдыцыю пад кіраўніцтвам прафэсара М. Аганоўскага, з Народным камісарыятам земляробства БССР і прафэсарам У. П. Бушынскім рыхтавала экспэдыцыі глебавую й па этнаграфіі Беларусі. Пры таварыстве працавалі фізыка-матэматычная, лясная, сельскай гаспадаркі й іншыя сэкцыі. Сярод актывістаў аграхімік прафэсар А. Т. Кірсанаў, лесазнаўцы К. Ф. Міран і Ч. І. Родзевіч, мікрабіёляг К. І. Кудзін, беларускія навукоўцы П. М. Валодзька, М. Л. Гомза, П. П. Кашчанка, А. А. Кіскль, М. Ш. Міхалевіч, П. І. Сакун, інжынэр-хімік М. Шпунт і інш.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае вольна-эканамічнае таварыства / Ю. Р. Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 351.