Вялікая Апака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікая Апака
польск. Opaka Duża
Вялікая Апака
Першыя згадкі: 1567
Мясцовая назва: Opaka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чаромха
Насельніцтва: 50 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-240
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′0″ пн. ш. 23°27′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 23.45° у. д. / 52.53333; 23.45Каардынаты: 52°32′0″ пн. ш. 23°27′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 23.45° у. д. / 52.53333; 23.45
Вялікая Апака на мапе Польшчы
Вялікая Апака
Вялікая Апака
Вялікая Апака
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вялі́кая Апа́ка (па-польску: Opaka Duża, па-падляску: Opáka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Могілкавая царква Нараджэньня Багародзіцы (1966 г.)

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Вярсток). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле польскага гісторыка Белавескай пушчы Атона Гэдэмана ў 16 ст. на месцы сёньняшняй Апакі існавала вёска з дваром (магчыма зьвестка адносіцца таксама да Малой Апакі)[1]. У 19 ст. акрамя вёскі быў тут фальварак Пушкевічаў. У міжваенны пэрыяд прыналежала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Пасьля Другой сусьветнай вайны плянавалася падзяліць вёску паміж Польшчай і Савецкі Саюзам, але па прашэньнях жыхароў поўнасьцю засталася ў складзе Польшчы[2]. З 1950 году пачалася будова царквы ў гонар Нараджэньня Багародзіцы (дзейнічае з 1966 г.).

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Otton Hedemann Dzieje Puszczy Białowieskiej w Polsce przedrozbiorowej (w okresie do 1798), Warszawa 1939, s. 48 (пол.) Праверана 20 сакавіка 2015 г.
  2. ^ Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 98