Цагляная готыка
Цагляная готыка (па-нямецку: Backsteingotik) — кшталт гатычнай архітэктуры, пашыраны ў рэгіёнах вакол Балтыйскага мора, бедных будаўнічым камнем, асабліва ў Паўночнай Германіі. Будынкі гэтага стылю ўзводзіліся пераважна ці цалкам з чырвонай цэглы. Цагляныя гатычныя будынкі гішпанскіх мурынаў утвараюць незалежны стыль, званы мудэхарская готыка, які не разглядаецца ў гэтым артыкуле. У рэчышчы цаглянай готыкі разьвівалася гатычная архітэктура ВКЛ.
Цагляная готыка прыходзіць на зьмену цаглянаму раманэску, а пазьней у сваю чаргу зьмяняецца цагляным рэнэсансам. Межы паміж цаглянай готыкай і абодвума названымі стылямі досыць расплывістыя.
Адсутнасьць у цаглянай готыцы архітэктурнай скульптуры, пашыранай у іншых кірунках готыкі але недасягальнай пры замене камня цэглаю, кампенсуецца складанай арнамэнтацыяй сьценаў, у тым ліку пры дапамозе коляравых кантрастаў паміж чырвонаю цэглаю, паліванаю цэглаю й белаю вапнаю.
Збудаваньні цаглянай готыкі можна сустрэць у Беларусі, Даніі, Нямеччыне, Латвіі, Летуве, Нідэрляндах, Польшчы, Расеі (у Калінінградзкай вобласьці), Украіне, Фінляндыі, Швэцыі, Эстоніі.
Цэгла
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адрозьненьне ад каменных блёкаў звычайнай готыкі, якія рыхтаваліся проста на будаўнічай пляцоўцы, цэгла выраблялася на асобных спэцыялізаваных прадпрыемствах. Шырокае распаўсюджаньне атрымала цэгла гэтак званага манастырскага фармату, памерам прыблізна ад 28×15×9 см да 30×14×10 см, якая клалася са швамі каля 15 мм.
-
«Гатычная кладка» («gotischer Verband»)
-
Паліваная цэгла
-
Фігурная цэгла
-
Паліваная фігурная цэгла
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цагляная готыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў