Робэрт Кіясакі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Робэрт Кіясакі
Robert Kiyosaki
Робэрт Кіясакі ў 2006
Робэрт Кіясакі ў 2006
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Робэрт Кіясакі Тору
Нарадзіўся 8 красавіка 1947 (72 гады)
Хіла, Гаваі, ЗША
Род Кіясакі
Бацькі Ральф Кіясакі
Марджоры Кіясакі
Жонка Кім Кіясакі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, настаўнік
Гады творчасьці 1973—1994
1997 — цяпер
Кірунак разьвіцьцё прадпрымальніцтва
Жанр навучальны
Мова ангельская
Дэбют «Квандрант грашовага патоку»
Значныя творы «Багаты тата, бедны тата», «Багаты тата, квадрант грашовага патоку», і «Кіраўніцтва багатага таты па інвэставаньні»
Узнагароды
Air Medal
http://www.richdad.com

Робэрт Кіясакі Тору (па-ангельску: Robert Kiyosaki; нар. 8 красавіка 1947 году) — амэрыканскі пісьменьнік, уладальнік нерухомасьці, што прыносіць яму даход. Займаецца заснавальнікам шэрагу прадпрыемстваў па асьвеце ў галіне рынкавых адносінаў. Выступае з платнымі казаньнямі па пытаньнях заробку грошай[1]. Зьяўляецца ўладальнікам гандлёвага знаку «Багаты тата, бедны тата». Р. Кіясакі напісаў больш за 15 кніг з накладам больш за 26 мільёнаў[2].

Трое зь яго кніг: «Багаты тата, бедны тата», «Багаты тата, квадрант грашовага патоку», і «Кіраўніцтва багатага таты па інвэставаньні» — былі першымі па продажах у сьпісах адначасова на старонках часопісаў «Ўол стрыт», «Юэсэй тудэй» і «Ньюёрк таймс». «Багатае дзіця, разумнае дзіця» быў апублікаваны ў 2001 годзе з мэтай дапамагчы бацькам навучыць сваіх дзяцей зарабляць грошы ў сучасным сьвеце. Ён стварыў тры настольныя гульні «Грашовы паток» і праграмнае забесьпячэньне для дарослых і дзяцей, і мае шэраг кампакт-дыскаў і касэтаў «Багаты тата».

Абаронца фінансавай асьветы, Кіясакі падкрэсьліў важнасьць прадпрымальніцтва, бізнэс-адукацыі, інвэстыцыяў, і што шырокія паняцьці фінансавай асьветы павінны выкладацца ў школах па ўсім сьвеце[3][4]. Кіясакі таксама мае сваю ўласную выставу ў сеціве, дзе выступае галоўнай асобай для гутаркі пра сучасны стан ЗША, таксама Р. Кіясакі выступае па радыё, піша на вядомыя ў ЗША падзеі ў сеціве пра гаспадарку ЗША [5][6].

Паходжаньне, жыцьцё да 1990-х гадоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Робэрт Кіясакі — японскага паходжаньня. Яго пордкі выехалі зь Японіі ў пачатку 20 стагодзьдзя ў Гаваі. Р. Кіясакі нарадзіўся і вырас у Хіла, Гаваі, у добра адукаванай сям’і сярэдняе клясы. Ён зьяўляецца старэйшым сынам у свайго таты Ральфа Х. Кіясакі (1919—1991), выдатнага асьветніка і служачага дзяржаўнага апарата асьветы Гаваяў і маткі Марджоры Кіясакі (1921—1971), медсястра. Ральф быў кіраўніком адукацыі, а пазьней стаў беспрацоўным пасьля таго як ён спрабаваў на выбарах быць выбраным на пасаду намесьніка кіраўніка восблаьці Гаваі, і ён прайграў выбары супраць свайго колішняга начальніка. У выніку гэтага, Ральф быў пазьней занесены ў чорны сьпіс і ніколі ня змог атрымаць працу на дзяржслужбе яшчэ раз. У выніку, Ральф застаўся ў беднасьці й беспрацоі да канца свайго жыцьця[7].

Кіясакі праявіў цікавасьць да прадпрымальніцтва ў маладым ўзросьце дзевяці гадоў. Адным зь першых яго прадпрыемстваў была падробка манэтаў зь нікеля разам са сваім сябрам дзяцінства. Кіясакі пачаў пераплаўляць тубы зубной пасты са сьвінцу ў манэты. Яго бацька сарваў яго пляны, калі ён пазьней растлумачыў, што Робэрт займаецца «незаконным» прадпрымальніцтвам і робіць падробкі, што караецца па законе[8] [9].

Адлюстраваньне цікавасьці да заробку грошай у маладым узросьце, было перададзена татам Майка блізкага сябра Р. Кіясакі, які часта называецца ў творах Р. Кіясакі «Багаты тата». Кіясакі правёў шмат дзён пасьля школьных летніх вакацыяў у хаце таты Майка і падчас гутарак зь ім навучаўся фінансавым і бізнэс-канцэпцыям сучаснага жыцьця ў ЗША. Яго «Багаты тата» часта гаварыў, што мэта для гульні ў жыцьці зьяўляецца правіла: 4 малыя хаты трэба прадаць, каб купіць 1 вялікі дом і зрабіць так, каб ён прыносіў даход[7][10][11][12][13]. Многія з парадаў і ўрокаў, пададзеныя «Багатым татам» пазьней стане літаратурным падмуркам для кнігі Кіясакі «Багаты тата, бедны тата», і ў якасьці асновы для дзелавой кар’еры Кіясакі[14][15].

Пасьля заканчэньня сярэдняй школы Хіла ў 1965 годзе Р. Кіясакі паступіў у Акадэмію гандлёвага флёту ЗША ў Нью-Ёрку, скончыў у 1969 годзе. Пасьля заканчэньня вучобы ў Новым-Ёрку Кіясакі пачаў сваю кар’еру, пачаўшы працу з танкера «Стандар Ойл», у якасьці трэцяга начальніка карабля, зарабляючы каля 42 000 даляраў у год. Яго кар’ера ў «Стандар Ойл» была нядоўгай, і Кіясакі звольніўся пасьля 6 месяцаў працы, каб далучыцца да марской пяхоты, каб адтачыць свае дзелавыя і лідэрскія навыкі[16]. Ён служыў у марской пяхоце ў якасьці пілота баявога верталёта падчас вайны ў Віетнаме ў 1972, дзе ён быў узнагароджаны мэдалём[17]. Кіясакі быў з пашанай звольнены з марской пяхоты ў чэрвені 1974 году. Хоць Кіясакі мог выбраць кар’еру лётаць грамадзянскімі авіякампаніямі, замест гэтага ён пайшоў на працу ў якасьці «хадзячага» прадаўца «Ксэракс», каб далей адтачыць свае навыкі вядзеньня прадпрымальніцтва, прадаючы машыны для капіяваньня да чэрвеня 1978[16].

У 1977 годзе Кіясакі пачаў самастойную дзейнасьць (але адначасова рабіў у Ксэракс). Ён заснаваў кампанію, якая вывела на рынак першы нэйлёнавыя кашалькі на ліпучках. Кампанія была ўмерана пасьпяховай, але ў рэшце рэшт збанкрутавала. У пачатку 1980-х Кіясакі пачаў іншае прадпрыемства, якое прадавала футболкі з надпісамі вядомых музычных гуртоў. Кампанія збанкрутавала ў 1985 годзе[18].

Р. Кіясакі стварыў міжнароднае прадпрыемства па асьвеце для пачаткоўцаў-прадпрымальнікаў у 1985 годзе, якая прапанавала свае паслугі для тысячаў людзей у сьвеце. У 1994 годзе Кіясакі прадаў кампанію і з дапамогай куплі-продажу нерухомасьці зарабіў грошы, што дазволіла яму сысьці на пэнсію ва ўзросьце 47 гадоў[18]. У 1997 годзе ён заснаваў прадпрыемства «Грашовы паток тэхналёгіі», прадпрыемства па асьвеце для пачаткоўцаў-прадпрымальнікаў[19], якая валодае і прадае вывескі «Багаты тата» і «Грашовы паток». Сёньня кампанія «Багаты тата» — шматмільённая фінансавая і асьветніцкая кампанія, што працуе ў больш чым 100 краінах, прапаноўваючы поўную асьвету для мільёнаў людзей па ўсім сьвеце[20]. Ягонай найбліжэйшай супрацоўніцай зьяўляецца Шэран Лектар.

Жыцьцё з 2000-х г.г па сёньняшні дзень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здабыча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіясакі купіў срэбраны руднік ў Паўднёвай Амерыцы і прыдбаў золатаздабывальнае прадпрыемства ў Кітаі і прадаў прадпрыемствы ў 2002 годзе ў Таронта (Канада) на біржы[7]. У 2009 годзе Кіясакі паказаў у сваёй кнізе «Змова багатых», што ён у цяперашні час працуе на здабычы медзі, разьмешчанай у Ванкувэры, Брытанская Калюмбія, дзе цэны на медзь больш спакойныя[21][22].

Нерухомасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіясакі зьяўляецца актыўным інвэстарам у нерухомасьць, і вялікая частка яго багацьця прыйшлі з інвэставаньня ў нерухомасьць. Ён мае розныя інвэстыцыі ў нерухомасьць, прадпрыемствы па разьвіцьці нерухомасьці і прадпрыемстваў па кіраваньні маёмасьцю, якія працуюць у Злучаных Штатах, такіх як Тэхас і Аклагома, у прыватнасьці, у сваім родным штаце Арызона. У 2008 годзе Кіясакі набыў 300-кватэрны дом за 17 млн даляраў, жылы комплекс у горадзе Талса, штат Аклагома[23]. Многія зь яго ўладаньняў, ўключаюць гасьцініцы, палі для гольфа, і вялікія жылыя комплексы, як ён заявіў у гутарцы ў 2010 годзе[24]. У тым жа годзе, Кіясакі набыў за 46 млн даляраў маёмасьць у Арызоне зь 5 пяцьцю палямі для гольфа, якія былі ў продажы з-за банкруцтва ўладальніка[25][26]. Кіясакі зарабляе прыкладна 250 000 даляраў штомесяц ад здачы яго кватэраў[27]. Кіясакі таксама сьцьвярджаў, што ён ашчаджае 2 мільёны даляраў чыстымі за месяц, з-за ільготаў што дае дзяржава[28].

Пачынаючы зь невялікіх жылых інвэстыцый у нерухомасьць у 1973 годзе, Кіясакі пачаў інвэставаць у невялікія кватэры на востраве Маві, што робіць невялікі прыбытак ад прыросту капіталу ў сярэдзіне 1970-х гадоў. Кіясакі пачаў свой уласны заробак ад нерухомасьці ў 1980 падчас яго знаходжаньня на пасадзе ў «Ксэракс» і працягнуў зь меншымі інвэстыцыямі ў нерухомасьць пасьля крызісу зьберажэньняў і пазык і Закона аб рэформе падаткаў 1986. Р. Кіясакі пераехаў у ЗША з Гаваяў у пачатку 1990-х гадоў, дзе шмат выкупіў нерухомасьці за бесцан. Пасьля Кіясакі перайшоў на даходную нежылую нерухомасьць.

Так зарабіўшы шмат грошай Р. Кіясакі выходзіць на пэнсію ў 1997 годзе, Кіясакі зараз па-ранейшаму ўдзельнічае ў куплі даходнай нерухомасьці ў 2011 годзе, што ён валодае больш чым 1400 адзінак жылых дамоў[29]. Кіясакі быў зьвязаны з камэрцыйнай нерухомасьцю, напрыклад, інвэстыцыі ў склады, прадпрыемстваў па разьвіцьці нерухомасьці па ўсім ЗША[30][31]. Кіясакі мае добры даход ад камэрцыйных інвэстыцый у нерахомасьць, што потым ён здае ў арэнду, перад іншымі спосабамі заробку ад нерухомасьці[32].

Нафтаздабыча і здабыча прыроднага газу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіясакі быў у нафтавай галіне, пачынаючы з канца 1990-х гадоў і быў зацікаўлены ў нафтавай прамысловасьці, працуючы ў «Стандард Ойл»[21]. Р. Кіясакі належыць шэраг буравых і нафтавых сьвідравін вакол Злучаных Штатаў, але ён не ўкладае ў нафтавыя запасы, такія як Эксанмобіл або Брытыш Пэтролюм[33][34].

Прадпрыемствы, што выкарыстоўваюць сонечнае сьвятло[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2010 на «Багаты тата тайнае відэа» Кіясакі заявіў, што ён зрабіў значныя інвэстыцыі ў запуск сонечнай энэргетычнай кампаніі[35].

Фінансавы рынак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сваёй кнізе «Багаты тата, бедны тата» Кіясакі згадвае дасягненьні па магчымасьці зарабіць грошы 16% рэнтабельнасьці праз каштоўныя паперы[36]. Напісаўшы кнігу «Прароцтва багатага таты», Кіясакі пісаў аб магчымасьці зарабіць на закупцы вольных ад падаткаў каштоўных папер, такіх як муніцыпальныя аблігацыі і муніцыпальныя іпатэкі, інвэстыцыйныя фонды нерухомасьці, прапанаваныя кампаніямі па разьвіцьці нерухомасьці. Яны плацяць больш за 12% падаткаў без аніякай зацікаўленасьці на выплаты дывідэндаў простым укладчыкам[37].

Кіясакі таксама заявіў, што ён не гуляе на біржы, як і на тое, што ён не інвэстуе ў акцыі нафтавых кампаніяў. Замест гэтага, Кіясакі гандлюе апцыёнамі, на Форэксе.

Кіясакі зараз займаецца дзейнасьцю на таварным рынку, дзе ён інвэстуе ў золата і серабро[34].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.entrepreneur.com/article/169174
  2. ^ http://abcnews.go.com/2020/story?id=1982669&page=1
  3. ^ https://au.pfinance.yahoo.com/our-experts/robert-kiyosaki/article/-/9221024/the-eye-of-the-recessions-storm/
  4. ^ http://articles.latimes.com/2013/dec/27/business/la-fi-financial-literacy-20131228
  5. ^ http://www.richdad.com/Resources/Rich-Dad-Financial-Education-Blog.aspx
  6. ^ https://au.pfinance.yahoo.com/our-experts/robert-kiyosaki
  7. ^ а б в http://www.mackburnett.com/hanging-with-my-rich-dad-an-interview-with-robert-kiyosaki/
  8. ^ http://www.teenink.com/nonfiction/memoir/article/760141/In-Pursuit-of-Old-Men-in-Wigs/
  9. ^ http://www.poeticmind.co.uk/business/key-lessons-robert-kiyosaki-rich-dad-poor-dad-what-the-rich-teach-their-kids-that-you-can-learn-too-review-gil-dekel-phd-part-1-of-4/
  10. ^ http://preneurmarketing.com/essays/updated-inside-world-robert-kiyosaki-full-rich-dad-poor-dad-story/
  11. ^ http://www.dadmag.com/dadskills/shameful_bestseller.php
  12. ^ http://www.knowledgebringsmoney.com/robert-kiyosaki.html
  13. ^ http://www.richdad.com/Resources/Rich-Dad-Financial-Education-Blog/July-2015/What-Does-It-Take-to-be-a-Billionaire.aspx
  14. ^ http://enoves.ru/materials/26561
  15. ^ http://edition.cnn.com/2005/WORLD/asiapcf/03/16/talkasia.kiyosaki.script/
  16. ^ а б http://www.richdad.com/Resources/Rich-Dad-Financial-Education-Blog/November-2012/what-are-you-working-for.aspx
  17. ^ http://www.ceskatelevize.cz/ivysilani/1093836883-na-plovarne/210522160100024/
  18. ^ а б https://web.archive.org/web/20130129014932/http://www.thestreet.com:80/funds/meetthestreet/10006507.html
  19. ^ http://nvsos.gov/sosentitysearch/CorpDetails.aspx?lx8nvq=nXAVB9lnW1D8CQvtuPXg%252bA%253d%253d&nt7=0
  20. ^ http://www.strategicbusinessteam.com/successful-entrepreneurs/how-rich-dad-poor-dad-shot-robert-kiyosaki-to-fame/
  21. ^ а б http://www.thestreet.com/story/10420286/3/robert-kiyosaki-reveals-his-current-investing-strategy.html?startIndex=0
  22. ^ http://www.thehindubusinessline.com/opinion/if-more-911s-happen-the-dollar-is-gone/article6416453.ece
  23. ^ http://www.accalearning.com/robert-t-kiyosaki/
  24. ^ https://www.youtube.com/watch?v=rdmp8mOW77M
  25. ^ http://www.creditcards.com/credit-card-news/qa-robert-kiyosaki-a_students-book-1278.php
  26. ^ http://www.entrepreneur.com/article/217347
  27. ^ http://www.jasonhartman.com/111-rich-dad%E2%80%99s-current-investing-strategies-an-interview-with-robert-kiyosaki/
  28. ^ http://www.geamaisic.com/robert-kiyosaki-background-and-biography/
  29. ^ http://news.goldseek.com/radio/1315207425.php
  30. ^ http://wn.com/Saving_and_Investing
  31. ^ http://www.richerdaddy.com/what-to-know-if-your-bank-fails/
  32. ^ http://radio.goldseek.com/nuggets.php
  33. ^ https://www.youtube.com/watch?v=_IiXdVAot6Q http://staging.richwoman.com/NewsAndEvents.aspx
  34. ^ а б http://finance.yahoo.com/blogs/breakout/america-sale-author-kiyosaki-141303212.html
  35. ^ https://www.youtube.com/watch?v=_IiXdVAot6Q
  36. ^ https://books.google.ca/books?id=QaeOgch6hkkC&pg=PT79&lpg=PT79&dq=kiyosaki+silver+etfs+increase+your+financial+IQ&source=bl&ots=rZKtT-5d2A&sig=BHzKtoho22huUV2Q-ytgtZb6ECQ&hl=en&ei=eeKoTtalFaaaiALJ8cCwBg&sa=X&oi=book_result&ct=result#v=onepage&q&f=false
  37. ^ http://olesiafx.com/Rich-Dads-Prophecy-Robert-Kiyosaki/How-Do-You-Build-an-Ark.html

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Робэрт Кіясакісховішча мультымэдыйных матэрыялаў