Барысаў камень (Полацак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Барысаў камень
Краіна Беларусь
Горад Полацак
Каардынаты 55°29′8.67″ пн. ш. 28°45′29.2″ у. д. / 55.4857417° пн. ш. 28.758111° у. д. / 55.4857417; 28.758111Каардынаты: 55°29′8.67″ пн. ш. 28°45′29.2″ у. д. / 55.4857417° пн. ш. 28.758111° у. д. / 55.4857417; 28.758111
Дата заснаваньня XII стагодзьдзе
Дата пабудовы першая траціна XII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Барысаў камень на мапе Беларусі
Барысаў камень
Барысаў камень
Барысаў камень
Барысаў камень на Вікісховішчы

Бары́саў каме́нь («1-ы Барысаў камень», «Барыс», «Барыс-Глеб»[1], «Барыс-Хлебнік»[2]) — вялікі валун у Полацку каля Сафійскага сабору. Да 1981 году знаходзіўся ў рэчышчы Дзьвіны каля вёскі Падкасьцельцаў. Доўгі час гэты Барысаў камень лічыўся адзіным ацалелым у Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камень у канцы XIX стагодзьдзя

Пачаткова камень знаходзіўся прыкладна за 5 кілямэтраў ад Полацку, уніз плыньню Дзьвіны, бліжэй да левага берагу, насупраць вёскі Падкасьцельцаў (увайшла ў склад сучаснага Наваполацку). Праз тое, што плынь ракі падмывала адзін бок каменя, ён быў перакулены так, што вяршыня крыжа была нахіленая да вады.

Камень у канцы XIX стагодзьдзя

Паводле зьвестак Аляксандра Семянтоўскага, гэты камень быў названы «Барысам-Хлебнікам», бо ён бывае бачны цалкам, па-народнаму «выходзіць з вады», каля дня сьвяткаваньня Сьвятых князёў Барыса і Глеба, гэта значыць 24 ліпеня. Каля гэтага ж часу звычайна пачынаецца і ўборка збожжа, што і адзначана народам у прымаўцы: «На Глеба Барыса, да хлеба бярыся»[2]. Наконт назвы каменя «Барыс-Глеб» Аляксей Сапуноў адзначае, што «…літару „г“ Беларусы вымаўляюць вельмі мякка амаль як „х“ (дакладней, як лацінскае „h“); такім чынам, народ наш вымаўляе „Барыс-Хлеб“…»[1].

Спроба выцягнуць камень у 1889 годзе

Першая спроба выцягнуць камень з ракі адбылася ў 1889 годзе і скончылася няўдачай. Амаль праз сто гадоў, у 1981 годзе камень усё ж быў падняты зь Дзьвіны і пастаўлены ў Полацку насупраць Сафійскага сабору. Праз натуральнае выветрываньне палявога шпату, паверхня каменя крупчастая і няроўная, а надпіс на ім прачытваецца дрэнна.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прарысоўка надпісу

Камень-валун складзены з палявога шпату чырванаватага колеру, у акружыне складае каля 8 м, паверхня няроўная. На камені высечаны чатырохканцовы крыж на прыступкавым падножжы даўжынёй больш за 1,5 м і надпісы «ХС НИКА» і «Господи помози рабу своему Борису». Раней у басэйне Дзьвіны было больш за дзесяць валуноў з аднолькавымі крыжамі і надпісамі. Мяркуюць, што крыжы выбітыя паводле загаду князя Барыса Ўсяславіча ў першай траціне XII ст. у сувязі з ажыўленьнем паганскіх вераваньняў і для ўвекавечаньня імя князя.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Сапунов А. П. Двинские или Борисовы камни. — Витебск: Типография Витебского Губэрнского Правления, 1890. — 31 с.
  2. ^ а б Сементовский А. М. Глава V. Камни с древними надписями // Белорусские древности. — СПб.: Типо-литография Н. Степанова, 1890. — С. 92—101.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212В000608