Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
| Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт | |
| České vysoké učení technické v Praze | |
Рэктарат унівэрсытэту | |
Лягатып | |
| Дэвіз | Scientia est potentia |
|---|---|
| Дэвіз па-беларуску | Веды - сіла |
| Заснаваны | 1707 |
| Тып | Дзяржаўны |
| Рэктар | Petr Konvalinka |
| Факультэтаў | 8 |
| Колькасьць пэрсаналу | 1777 (2011) |
| Колькасьць студэнтаў | 23,185 (2011) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 50°06′07,80″ пн. ш. 14°23′18,50″ у. д.HGЯO |
| Горад | Прага |
| Краіна | Чэхія |
| Кампус | гарадзкі |
| Знаходзіцца ў складзе | Найлепшыя прамысловыя мэнэджэры Эўропы[d], ORCID[d][1][2], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], CESNET[d], Pégasus[d], CESAER[d], EuroTeQ[d], Association of Libraries of Czech Universities[d][4], ASEA-UNINET[d][5], Board of European Students of Technology[d], Міжнародная асацыяцыя ўнівэрсытэтаў[d] і Defence and Security Industry Association of the Czech Republic[d][6] |
| Вэб-сайт | Афіцыйны сайт (чэс.) (анг.) |
| Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт на мапе Чэхіі Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт | |
Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт у Празе (па-чэску: České vysoké učení technické v Praze) — тэхнічны ўнівэрсытэт, які знаходзіцца ў Празе, Чэхія. Заснаваны ў 1707 годзе аўстрыйскім імпэратарам Ёзэфам I; найстарэйшы тэхнічны ўнівэрсытэт Цэнтральнай Эўропы і найстарэйшы грамадзянскі тэхнічны ВНУ сьвету[7]. Адзін з найбуйнейшых ВНУ Чэскай рэспублікі, выкладаньне вядзецца на чэскай і ангельскай мовах.
Ва ўнівэрсытэце навучаліся вядомыя навукоўцы Эўропы, сярод якіх Крыстыян Доплер, Уладзімер Прэлогі і іншыя.
Асноўны корпус унівэрсытэту знаходзіцца ў Празе, у раёне Дэйвіцы. У верасьні 2009 году на яго тэрыторыі была адкрыта Нацыянальная тэхнічная бібліятэка, якая аб’яднала бібліятэкі ўсіх факультэтаў. У фондах паўмільёна адзінак. Усе памяшканьні абсталяваны кампутарамі, таксама даступны бясплатны інтэрнэт з дапамогай WiFi Eduroam.
Унівэрсытэт супрацоўнічае з многімі кампаніямі, у ліку якіх Toyota, Skanska, Bosch, Siemens, Honeywell, GE, Rockwell, ABB Group, McKinsey, DaimlerChrysler, Škoda Auto, Ericsson, Vodafone і многімі іншымі.
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Будаўнічы факультэт (Fakulta stavební, FSv)
- Машынабудаўнічы факультэт (Fakulta strojní, FS)
- Электратэхнічны факультэт (Fakulta elektrotechnická, FEL)
- Факультэт ядзернай фізыкі (Fakulta jaderná a fyzikálně inženýrská, FJFI)
- Архітэктурны факультэт (Fakulta architektury, FA)
- Транспартны факультэт (Fakulta dopravní, FD)
- Факультэт біямэдыцынскай інжынэрыі ў г. Кладна (Fakulta biomedicínského inženýrství, FBMI)
- Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў (Fakulta informačních technologií, FIT)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://orcid.org/members/001G000001osiWwIAI-czech-technical-university-in-prague
- ↑ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members
- ↑ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20240113142622/https://www.akvs.cz/o-asociaci/clenske-vysoke-skoly/
- ↑ https://web.archive.org/web/20240430185709/https://asea-uninet.org/about-us/history/
- ↑ https://aobp.cz/clenove/ — Defence and Security Industry Association of the Czech Republic.
- ↑ Czech Technical University In Prague - Topuniversities
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (анг.) (чэс.)