Перайсьці да зьместу

Генрых Леў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генрых Леў
па-нямецку: Heinrich der Löwe
 Герцаг Саксоніі
1142 — 1180
Папярэднік Альбрэхт Мядзьведзь
Наступнік Бэрнгард I
Герцаг Баварыі
1156 — 1180
Папярэднік Генрых II
Наступнік Атон I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1129/1130, ці 1133/1135, Равэнсбург
Памёр 6 жніўня 1195, Браўншвайг
Пахаваны Браўншвайскі сабор
Дынастыя Вэльфы
Жонкі Клямэнтыя Цэрынгенская
Матыльда Плянтагенет
Бацька Генрых Ганарлівы
Маці Гертруда Саксонская

Ге́нрых Леў (па-нямецку: Heinrich der Löwe, 1129 — 6 жніўня 1195) — манарх з дынастыі Вэльфаў, герцаг Саксоніі (пад імем Генрыха III у 1142—1180 гадах) і Баварыі (пад імем Генрыха XII у 1156—1180 гадах). Сын герцага Саксонскага і Баварскага Генрыха Ганарлівага (каля 1108 — 20 кастрычніка 1139) і Гертруды Саксонскай (18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143), дачкі імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Лётара II.

Валодання Вельфы ў часы праўлення Генрыха Льва.

Генрых Ганарлівы памёр, калі яго сыну было ўсяго дзесяць гадоў. Праціўнік Вэльфаў, кароль Конрад III, пазбавіў іх уладаньняў, перадаўшы Саксонію Альбрэхту Мядзьведзю, а Баварыю — Леапольду Аўстрыйскаму. Аднак Генрых Леў дамогся, што ў 1142 г. яму была вернута Саксонія. У 1156 годзе — ужо пры новым каралі Фрыдрыху Барбаросе — Вэльфу была перададзена і Баварыя.

У 1147 годзе Генрых Леў разам з Альбрэхтам Мядзьведзем узначаліў крыжовы паход на ўсход супраць славянаў, які скончыўся няўдачай. У тым жа годзе Генрых ажаніўся з Клямэнцыяй, прынцэсай з дому Цэрынгенаў, атрымаўшы ў якасьці пасагу Швабію. Фрыдрых Барбароса дамогся скасаваньня гэтага шлюбу і адабраў у Вэльфа Швабію, даўшы наўзамен некаторыя ўладаньні ў Саксоніі.

Генрых Леў і Матыльда.

У 1168 годзе Генрых Леў ажаніўся з Матыльдай, дачкой ангельскага караля Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай.

У выніку наступных паходаў на ўсход, пачынаючы з 1160 году, Генрых Леў захапіў амаль усю тэрыторыю бодрычаў і стаў уладальнікам велізарнай тэрыторыі на ўсход ад Эльбы. Узмацненьне Вэльфа выклікала рэзкі канфлікт паміж ім і імпэратарам Фрыдрыхам Барбаросай. Калі Генрых Леў адмовіўся ад удзелу ў паходзе імпэратара ў Італію, Фрыдрых арганізаваў над ім судовы працэс (1180). У выніку Генрых Леў пазбавіўся большасьці сваіх уладаньняў (у яго руках засталіся толькі Браўншвайг і Люнэбург).

Генрых памёр 6 жніўня 1195 году ў Браўншвайгу.

1 жонка: з каля 1148/1149 (развод 23 лістапада 1162) Клямэнцыя (пам. 1173/1175), дачка Конрада, герцага Цэрынгена, і Клямэнцыі Намюрскай. Яна другім шлюбам у 1164 годзе выйшла замуж за Гумбэрта III, графа Савоі і Мар’ена. Дзеці:

  • Генрых (пам. дзіцем)
  • Гертруда (каля 1155 — 1 ліпеня 1197); 1-ы муж: з 1166 Фрыдрых IV (1145 — 19 жніўня 1167), герцаг Швабіі і граф Ротэнбурга з 1152; 2-гі муж: з лютага 1177 Кнуд VI (каля 1162 — 2 лістапада 1202), кароль Даніі з 1182
  • Рыхенза (пам. да 1 лютага 1168)

2 жонка: з 1 лютага 1168 (Міндэн, катэдральны сабор) Матыльда Плянтагенет (чэрвень 1156 — 28 чэрвеня 1189), дачка Генрыха II, караля Ангельшчыны, і герцагіні Элеаноры Аквітанскай. Дзеці:

Таксама ад дачкі Готфрыда, графа Бліскастэля, Генрых Леў меў незаконную дачку:

  • Матыльда (да 1164 — да 1219); муж: раней 30 сьнежня 1178 Генрых Борвін I (каля 1150 — 28 студзеня 1227), князь Мэкленбургу

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118548336 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.