Перайсьці да зьместу

Палац Агінскіх (Плунгяны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Палац Агінскіх
Oginskių rūmai
Плунгянскі палац Агінскіх
Плунгянскі палац Агінскіх
КраінаЛетува
МестаПлунгяны
АдрасParko g. 1, LT-90113
Каардынаты55°55′08″ пн. ш. 21°50′40″ у. д.HGЯO
Тып будынкапалац
Архітэктурны стыльнэаготыка
ЗаснавальнікМіхал Мікалай Агінскі
Першае згадваньне1565
Дата заснаваньня1879
Будынкі:
стайня • афіцыны
Стандзейнічае музэй
СайтАфіцыйны сайт
Палац Агінскіх на мапе Летувы
Палац Агінскіх
Палац Агінскіх
Палац Агінскіх
Палац Агінскіх на Вікісховішчы

Пала́ц Агі́нскіх (па-летувіску: Oginskių rūmai Plungėje) — колішняя сядзіба Агінскіх у Плунгянах[1][2] (Летува), збудаваная ў 1879 року. Помнік культуры нэарэнэсансу. Цяпер тут дзейнічае Мастацкі музэй Жамойці.

Першыя згадкі палацу ў Плунгянах датаваныя 1565 рокам. У 1879 на замову Міхала Мікалая Агінскага(lt) быў збудаваны новы, нэагатычны палац, які служыў родавай рэзыдэнцыяй. У 1873—1902 у сядзібе Агінскіх дзейнічала музычная школа. У 1921—1934 роках у палацы дзейнічала сельскагаспадарчая школа, пасьля будынак перайшоў у распараджэньне летувіскага войска.

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў будынку разьмясьціўся будаўнічы тэхнікум, увесь інтэр’ер быў зьнішчаны.

Цяпер у палацы дзейнічае Музэй жамойцкага мастацтва (лет. Žemaičių dailės muziejus).

Фрагмэнт парку

Палац уяўляе сабой двухпавярховы прастакутны ў пляне будынак. З адваротнага боку знаходзіцца дзядзінец з басэйнам і фантанамі. Побач з будынкам знаходзяцца стайня і дзьве афіцыны ў нэагатычным стылі. У адной зь іх пражывалі палацавыя слугі, у другой у 1873—1902 разьмяшчалася музычная школа, дзе вучыўся ў тым ліку і Мікалоюс Чурлёніс (1889—1902). Палац аточаны ляндшафтным паркам krajobrazowany z końca XVIII wieku rozlokowany nad Bobrugą, w którym znajduje się oranżeria będąca kopią florenckiego Pałacu Vecchio.

Прыкладна ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя быў закладзены парк. Ягоная плошча складае 0,6 км². Тут знаходзіцца аранжарэя, скапіяваная паводле ўзору флярэнцкага паляцу Вэк’ё.

У парку расьце вялізны дуб, вядомы як дуб Пэркунаса (паганскага грамнічнага бога). Паводле легенды, пад гэтым дубам жрыца Галінда распаліла сьвяты вагонь, калі аднаго дня ейны каханы сышоў на вайну з крыжакамі і не вярнуўся. Галоўны каплан, бачачы ейныя сьлёзы і боль, сказаў, што толькі сьвяты вагонь зможа суцешыць гэты боль. Аднойчы, калі Галінда плакала пад дубам, у ягоную вершаліну трапіла маланка. Дуб затросься, на ягоны камель трапіла глеба, і неўзабаве на ім вырасла дзівоснай прыгажосьці кветка. З таго часу людзі сталі зваць дрэва ў гонар бога грымотаў. Дуб абвешчаны нацыянальным помнікам прыроды.

  1. Giedra70. (20 верасьня 2006) Plungės dvaras (Oginskių rūmai ir parkas) (лет.) Miestai ir architektūra Праверана 16 кастрычніка 2015 г.
  2. Plungės dvaras šiandien ir vakar (лет.) Terra Publica Праверана 16 кастрычніка 2015 г.
  •  Kucharska, Jolanta Ilustrowany przewodnik po zabytkach na Wileńszczyźnie i Żmudzi. — Warszawa: 2004. — ISBN 83-87-654-15-9

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Палац Агінскіх (Плунгяны)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў