Белавескі нацыянальны парк
Белаве́скі нацыяна́льны парк (па-польску: Białowieski Park Narodowy) знаходзіцца ў Польшчы (Падляскае ваяводзтва) ля граніцы з Рэспублікай Беларусь. Пад аховай знаходзіцца частка ляснога масіву Белавескай пушчы.
Будынак дырэкцыі парку знаходзіцца ў Белавежы. Цяпер у склад парку ўваходзіць тры адміністрацыйныя адзінкі: Мяжа аховы Гвозьня, Мяжа аховы Арлоўка і Цэнтар гатоўлі зуброў (з трыма рэзэрвацыямі гатоўлі і Рэзэрвацыяй паказу зубраў)[1].
Прасторы Белавескага нацыянальнага парку ў 1979 годзе, з нагоды вялікага значэньня для культуры і спадчыны чалавецтва, унесьлі ў прэстыжны сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У 1992 годзе ЮНЭСКО пашырыла статус Сусьветнай спадчыны аб’екту на прылеглы да парку беларускі вучастак «Белавеская пушча», які падлягаў ахове (4500 га). У выніку ў Белавескай пушчы паўстаў адзін зь сямі ў сьвеце і трох у Эўропе трансгранічны аб’ект сусьветнай спадчыны.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Польшчу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |