Пак (спадарожнік Урана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пак
спадарожнік Урану
Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнік Стывэн Сынот, Вояджэр-2
Дата адкрыцьця 30 сьнежня 1985
Арбітальныя характарыстыкі
Сярэдні радыюс 81 км
Эксцэнтрысытэт 0,00012
Арбітальны пэрыяд 0,7618 дня
Нахіл арбіты 0,31921° (да экватару Ўрана)
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 162 км
Плошча паверхні 82 400 км²
Маса 2,9 × 1018 кг
Шчыльнасьць 1,3 г/см³
Паскарэньне вольнага падзеньня 0,028 м/с²
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі Сынхранізаваны з арбітальным пэрыядам
Нахіл восевага кручэньня
Альбеда 0,11
Тэмпэратура паверхні 64 К (−209 °С)
Атмасфэра адсутнічае

Пак — адзін з унутраных спадарожнікаў плянэты Ўран. Адкрыты на здымках, атрыманых зь міжплянэтнага апарату «Вояджэр-2» 30 сьнежня 1985 року. Названы ў гонар постаці з п’есы Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч». Таксама Пак зьяўляўся адным з духаў у кельцкай міталёгіі і ангельскім фальклёры, дэманізаваным пасьля хрысьціянізацыі.

Пак мае амаль сфэрычную форму і ўяўляе сабой аб’ект памерам 162 кілямэтры, што ставіць яго на шостае месца сярод спадарожнікаў Урана пасьля пяці галоўных. Ён мае цёмную, моцна кратэраваную паверхню. Спэктральныя аналізы паказваюць наяўнасьць на Паку вадзянога льду.[1] На паверхні Паку маецца тры кратэры, якія атрымалі ўласныя імёны (Богль, Буц ды Лёб), найбольшы зь іх мае 45 кілямэтраў упоперак.[2]

Імаверна, Пак утвораны з сумесі вадзянога льду зь цёмным рэчывам, падобным да таго, што ўтварае колы Ўрану.[3] Наяўнасьць на Паку кратэраў са сьветлымі промнямі кажа на карысьць таго, што гэты спадарожнік ня мае ўнутранага падзелу.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Thomas, P.; Veverka, J.; Johnson, T.V.; Brown, Robert Hamilton (1987). «Voyager observations of 1985U1». Icarus 72 (1): 79-83. Bibcode:1987Icar…72…79T. doi:10.1016/0019-1035(87)90121-7.
  2. ^ а б Smith, B. A.; Soderblom, L. A.; Beebe, A.; Bliss, D.; Boyce, J. M.; Brahic, A.; Briggs, G. A.; Brown, R. H.; Collins, S. A. (4 July 1986). «Voyager 2 in the Uranian System: Imaging Science Results». Science 233 (4759): 43-64. Bibcode:1986Sci…233…43S. doi:10.1126/science.233.4759.43. PMID 17812889.
  3. ^ Dumas, Christophe; Smith, Bradford A.; Terrile, Richard J. (2003). «Hubble Space Telescope NICMOS Multiband Photometry of Proteus and Puck». The Astronomical Journal 126 (2): 1080—1085. Bibcode:2003AJ….126.1080D. doi:10.1086/375909.