Ордэн герояў Нябеснай сотні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ордэн герояў Нябеснай сотні
Орден Героїв Небесної Сотні (стрічка).PNG Орден Героїв Небесної Сотні.PNG
Дэвіз «Свабода і годнасьць»
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Тып Ордэн
Падставы ўзнагароджаньня За грамадзянскую мужнасьць, патрыятызм, адстойваньне канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабодаў чалавека, актыўную дабрачынную, гуманістычную, грамадзкую дзейнасьць ва Ўкраіне, самаадданае служэньне ўкраінскаму народу, выяўленыя пад час Рэвалюцыі годнасьці (лістапад 2013 року — люты 2014 року), іншых падзеяў, зьвязаных з абаронаю незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 1 ліпеня 2014
Першае ўзнагароджаньне 27 лістапада 2014
Колькасьць 3
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Багдана Хмяльніцкага
Малодшая ўзнагарода Ордэн «За мужнасьць»

О́рдэн геро́яў Нябе́снай со́тні (па-ўкраінску: Орден Героїв Небесної Сотні) — дзяржаўная ўзнагарода Ўкраіны для адзначэньня асобаў «за грамадзянскую мужнасьць, патрыятызм, адстойваньне канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабодаў чалавека, актыўную дабрачынную, гуманістычную, грамадзкую дзейнасьць ва Ўкраіне, самаадданае служэньне ўкраінскаму народу, выяўленыя пад час Рэвалюцыі годнасьці (лістапад 2013 року — люты 2014 року), іншых падзеяў, зьвязаных з абаронаю незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны».

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знак ордэна вырабляецца са срэбра і мае форму прамога раўнабаковага крыжа з аднолькавымі асновамі на ягоных канцах (крыж-патэнт). Крыж пакрыты паўпразрыстаю блакітнаю эмальлю, са срэбнаю аблямоўкаю па пэрымэтру. У цэнтры крыжа — выява нябеснага воя ў дасьпехах зь мечам і тарчаю. Усе выявы рэльефныя. На адваротным баку ордэна разьмешчаны надпіс рэльефнымі літарамі «СВОБОДА ТА ГІДНІСТЬ» і выгравіраваны нумар знаку.

Памер крыжа між супрацьлеглымі канцамі — 36 мм. З дапамогаю кальца з вушкам ордэн злучаецца з прастакутнай калодкай, абцягнутаю шоўкаваю муараваю стужкаю блакітнага колеру з жоўтаю паласою пасярэдзіне. Шырыня стужкі — 28 мм, шырына паласы — 3 мм. Памеры калодкі: вышыня — 45 мм, шырыня — 28 мм.

Плянка крыжа ордэна герояў Нябеснай сотні ўяўляе сабою прастакутную мэталёвую плястынку, абцягнутую тканінаю, як на калодцы ордэна. Памер плянкі: вышыня — 12 мм, шырыня — 24 мм.

Узнагароджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн зацьверджаны законам Вярхоўнай рады Ўкраіны 1 ліпеня 2014 року. Статут і выгляд ордэна зацьверджаны ўказам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі 3 лістапада 2014 року. Пазьней прэс-сакратар Пятра Парашэнкі Сьвятаслаў Цаголка адзначыў, што ўзнагароджаньне замежнікаў гэтым ордэнам адбудзецца празь немажлівасьць паводле ўкраінскага заканадаўства надаць Ордэн героя Ўкраіны замежным грамадзянам[1].

Адзінае пакуль узнагароджаньне ордэнам адбылося 27 лістапада 2014 року. Усе асобы былі ўзнагароджаныя пасьмяротна.

  1. Міхаіл Жызьнеўскі[2][3] — Беларусь
  2. Давід Кіпіяні[2][3] — Грузія
  3. Зураб Хурцыя[2][3] — Грузія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]