Kiwi Time

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Kiwi Time
Інфармацыя
Гады 2011 — цяпер
Мова ангельская
Жанр сынці-поп, інды-рок, поп-рок, альтэрнатыўны рок
Выдавец Granted Access
Зьвязаныя праекты
Афіцыйная старонка www.kiwitimeband.com
Удзельнікі
  • Улад Кухарчук
  • Ганна Макоўчык
  • Ёга Шып
  • Мікалай Скробат

«Kiwi Time» — амэрыканскі рок-гурт з Сан-Францыска (Каліфорнія). Вядомы сваёй дзейнасьцю па абароне правоў чалавека ў сьвеце і падтрымцы расейскіх праваабаронцаў падчас Зімовай Алімпіяды 2014 року ў Сочы[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе ўдзельнікі гурту былі сябрамі дзяцінства яшчэ падчас жыцьця ў Бярозе[2] (Берасьцейская вобласьць). Сьпярша Ўлад Кухарчук зь Ёгам Шыпам гралі ў бярозаўскім гурце ЖБДДБ, пасьля пераехалі ў Менск.

З-за «цікавасьці і безвыходнасьці» ўдзельнікі вырашылі перабрацца ў ЗША ў пошуках «амэрыканскай мары»[3]. У 2007 Улад Кухарчук прыехаў на заробкі ў штат Агаё, неўзабаве пераехаў у Сан-Францыска. Праз два гады да яго далучыліся вакалістка Ганна Макоўчык і клявішнік-гітарыст Мікалай Скробат, а ў 2011 року — гітарыст Ёга Шып, пасьля чаго гурт узьязднаўся ў поўным складзе і пад назвай Kiwi Time.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лідар гурту Ўлад Кухарчук названы адным з топ-30 беларускіх маладых прадпрымальнікаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Murray, Ross. (19 лютага 2014) Belarus indie-rock band Kiwi Time speaks up for LGBT people in Russia(анг.). Glaad. Праверана 8 студзеня 2015 г.
  2. ^ а б Аляксандар Арсёнаў. (17 красавіка 2015) Каліфарнійскі рокер зь Бярозы: Улад Кухарчук з топ-30 маладых прадпрымальнікаў. Наша НіваПраверана 27 красавіка 2015 г.
  3. ^ Как стать американской звездой, белорусы уехали в Сан-Франциско и создали группу Kiwi Time(рас.). Onliner.by (17 ліпеня 2014). Праверана 15 студзеня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]