Дзень Сьвятога Казімера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
хрысьціянская традыцыя
Назва сьвята Дзень Сьвятога Казімера
Час сьвяткаваньня 4 сакавіка
Абрадавае значэньне памяць Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера ў Вільні
Кірмаш у Вільні

Дзень Сьвятога Казімера — культурніцкае й рэлігійнае сьвята, якое адзначаецца 4 сакавіка. Названае ў гонар Сьвятога Казімера (1458—1484), апякуна моладзі, дзяржаўнага дзеяча Літвы й Каралеўства Польскага.

Дзень Сьвятога Казімера пачаў афіцыйна адзначацца каталіцкай царквой з 1602 року, калі Ватыкан афіцыйна кананізаваў Казімера. Сымбалем сьвята зьяўляюцца вербы, або «пальмы», — маляўнічыя мастацкія кампазыцыі, у якіх выкарыстоўваюцца народныя ўзоры яшчэ дахрысьціянскіх часоў. У Дзень Сьвятога Казімера ладзяцца парады, фэсты, сьвяточныя кірмашы, удзельнікі якіх апранаюцца ў нацыянальную вопратку, ладзяцца канцэрты[1]. Дзень Сьвятога Казімера адзначаецца ў наш час у Летуве, Беларусі й Польшчы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://zviazda.by/2015/03/73809.html Казюкі, што паволі вяртаюцца