Азэрбайджанскі дыван
Азэрбайджанскі дыван — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэньня розных тыпаў бязворсавых і ворсавых дываноў, якія вырабляюцца азэрбайджанцамі.[1][2] Сярод азэрбайджанскіх дываноў вылучаюць бакінскія, гянджынскія, казаскія, шырванскія, шэмахінскія, карабаскія, кубінскія, ардэбільскія і тэбрыскія. Большасьць заходніх аўтараў, у тым ліку энцыкляпэдыі «Іраніка» і «Брытаніка», як правіла, адносяць дываны, вытканыя ў Іранскім Азэрбайджане да пэрсыдзкіх (іранскіх), а дываны вытканыя ў Азэрбайджане і раёнах кампактнага пражываньня азэрбайджанцаў у Армэніі, Грузіі і Дагестане адносяць да каўкаскіх.[3][4][5] Згодна з клясыфікацыяй, прынятай у асноўным у Азэрбайджане і раней у СССР, — адзін зь відаў усходняга дывану.[6][7].
Энцыкляпэдыя «Іраніка» адзначае, што ў XIX стагодзьдзі на Каўказе майстэрства дываноў было распаўсюджана ў асноўным ва ўсходнім Закаўказьзі, радзіме цюрскага насельніцтва, вядомага цяпер як азэрбайджанцы. Ткацтва дываноў іншых народаў мела невялікую значнасьць.[8] Як пісаў Джон Ф.Пайл, каўкаскія майстры дываноў у цэлым вынікалі пэрсыдзкай практыцы, аднак «у асноўным выкарыстоўвалі больш выразныя і буйныя элемэнты арнамэнту».[9] П. Р. Дж. Форд у сваім дасьледаваньні гісторыі і традыцыйных арнамэнтаў усходніх дываноў адзначаў, што, «хоць дываны зараз вырабляюць у Дагестане, Грузіі і Армэніі, але сапраўднай радзімай расейскіх каўкаскіх дываноў застаецца Азэрбайджан, і навыкі і ідэі азэрбайджанскіх ткачоў адчуваюцца па ўсім Каўказе».[10] Расейскі дасьледчык М. Ісаеў адзначаў, што ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў дыванаткацтва ў асноўным было засяроджана ў Азэрбайджане. На думку савецкага мастацтвазнаўцы М. Бабенчыкава, «азэрбайджанскія майстры заўсёды асабліва шанаваліся ў іншых краінах». Амэрыканскі гісторык Роналд Сюні адзначае, што дыванаткацтва адно са старажытных рамёстваў у Азэрбайджане, якое дасягнула росквіту ў Сярэднявеччы, дзякуючы гэтаму азэрбайджанскія дываны сталі шырока вядомыя ў краінах Азіі і Эўропы.[11] На думку савецкага вучонага-этнографа С. Токарава, азэрбайджанскія дываны шмат у чым нагадваюць армянскія, а ад пэрсыдзкіх адрозьніваюцца моцнай стылізацыяй малюнкаў і адсутнасьцю круглявых лініяў арнамэнту.
Дыванаткацтва — адзін з традыцыйных, старадаўніх відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Азэрбайджану.[6][11][12][13]
Старадаўнія азэрбайджанскія дываны захоўваюцца ў Белым Доме, Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША і ў многіх музэях сьвету, у тым ліку Азэрбайджанскі дзяржаўны музей дывану і народна-прыкладнога мастацтва ў Баку, Музэй Мэтрапалітэн у Нью-Ёрку, Музэй вытанчаных мастацтваў у Бостане, Музэй мастацтваў у Філадэлфіі, Люўр у Парыжы, Музэй Вікторыі і Албэрта ў Лёндане, Эрмітаж, Ватыкан і г. д.[14]
У 2006 годзе пры падтрымцы Маскоўскага бюро ЮНЭСКО выйшаў дыск пад назвай «Азэрбайджанскія дываны» з 215 малюнкамі, 15 відэакліпамі і некалькімі артыкуламі па мастацтве азэрбайджанскіх дываноў. Дыск уключае разьдзелы па гісторыі, тэхніцы, школах азэрбайджанскага дыванаткацтва, узорах дываноў, калекцыях у музэях сьвету. У лістападзе 2010 году «Традыцыйнае мастацтва дываноў у Азэрбайджане» ўнесена ў рэпрэзэнтатыўны сьпіс ЮНЭСКО па нематэрыяльнай культурнай спадчыне чалавецтва.[15]
-
Казаская школа дывана. XIX стагодзьдзе.
-
Шырванская школа дывану. XVI стагодзьдзе.
-
Карабаская школа дывану. Дываны Гасымушагы. XIX стагодзьдзе.
-
Шуша дыван намазьлік (малітоўны кілім). XIX стагодзьдзе.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Азэрбайджанскі дзяржаўны музэй дывану і народнага прыкладнога мастацтва імя Ляціфа Керымава
- Дываны Гасымушагы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лятиф Керимов. Азербайджанский ковер. Том III. Баку: «Гянджлик», 1983, стр. 221. (рас.) (анг.)
- ^ Н. А. Абдуллаева. Ковровое искусство Азербайджана. — Баку, «Элм», 1971 — стр. 21 (рас.)
- ^ Encyclopaedia Iranica. Carpets//xv. Caucasian Carpets (анг.)
- ^ Encyclopedia Britannica. Oriental rugs. The Caucasus. (анг.)
Rug weaving in the Caucasus extends back at least to medieval times, as fragments of knotted pile carpet from the 13th and 14th centuries have been uncovered in several cave complexes in Georgia. There is also reason to believe that the Persian Shāh ʿAbbās during the 17th century established manufactories in the Shirvan and Karabagh districts whose products included carpets, and a surviving group of large 17th- and 18th-century carpets may well be from this enterprise. Among the designs used were the avshan (geometrized calyx and stem), the harshang (crab), and a bold lattice design with stylized animals, including dragons, in the interstices. Almost certainly these carpets were based upon Persian prototypes, although they are characterized by bold, vigorous designs rather than traditional Persian fineness of weave.
- ^ Siawosh AZADI; Latif KERIMOV; Werner ZOLLINGER. Azerbaijani-Caucasian Rugs. — Switzerland Ulmke Collection, 2001. — p. 39. — ISBN 3-925813-10-1 / 9783925813108 (анг.)
Ninety percent of carpets, especially flatweaves and flatweave fabrics, which have become famous as Kavkaz (Caucasian), are in fact Azerbaijani carpets, which greatly influenced both the technical and artistic aspects of carpet weaving in the Caucasus and in Turkey and Iran.
- ^ а б Richard Rothstein & Co. New York. About Caucasian Rugs and Persian Rugs (анг.)
…generally these rugs have been classified as Caucasian rugs, which they are, but I further classify them as Azerbaijani Caucasian rugs to note their Azerbaijani origins… Moreover, the most sought after and valuable Persian rugs are in fact not even Persian in origin, they are Azerbaijani. Serapi, Tabriz, Heriz, and Bakhshaish, generally regarded as among the most important «Persian rugs», are regions/cities in Southern Azerbaijan (also called Iranian Azerbaijan), which is not the Persia/Iran most of us think of today; though still today these rugs are incorrectly classified by the rug community as «Northwest Persian»…
- ^ Emmett Eiland. Oriental Rugs Today. Berkeley Hills Books, Emmett Eiland’s Rugs: 2003. — ISBN 1-893163-46-6, 9781893163461 (анг.)
- ^ Encyclopaedia Iranica. Caucasian Carpets. Richard Wright. (анг.)
Russian imperial expansion in the late 13th/19th century opened the Caucasus to the West, and what had been a modest local weaving industry evolved into a major source of exports. The main weaving zone was in the eastern Transcaucasus south of the mountains that bisect the region diagonally (see Figure 1), the area now comprised in the Azerbaijan SSR; it is the homeland of a Turkic population known today as Azeri (see AZERBAIJAN vi. Population and its Occupations and Culture). Other ethnic groups also practiced weaving, some of them in other parts of the Caucasus, but they were of lesser importance.
- ^ John F. Pile. A history of interior design, стр. 76 (анг.)
- ^ Carpets are still made today in Daghestan, Georgia and Armenia, but the real home of Russian Caucasian carpets remains Azerbaijan and the skills and ideas of Azerbaijanian weavers are felt throughout the Caucasus. P. R. J. Ford. The oriental carpet: a history and guide to traditional motifs, patterns, and symbols. Abrams, 1981. ISBN 0-8109-1405-0, 9780810914056, стр. 225. (анг.)
- ^ а б Ronald Grigor Suny: Armenia, Azerbaijan, and Georgia, Page: 108. (анг.)
Carpet and textile making, both of which are ancient Azerbaijani crafts, fluorished during the medieval period, and Azerbaijani products became well known in Asia and Europe.
- ^ Пад «Азэрбайджанам» у дадзеным выпадку падаецца як тэрыторыя Азэрбайджанскай Рэспублікі, так і Іранскі Азэрбайджан.
- ^ R. Khanam. Encyclopaedic Ethnography of Middle-East and Central Asia: A-I. — Global Vision Publishing Ho, 2005 — vol. 1, p. 73 — ISBN 9788182200623 (анг.)
- ^ Richard Rothstein & Co. New York. About Caucasian Rugs and Persian Rugs (анг.)
Antique Azerbaijani rugs are in The White House, The State Department, and every important museum in the world including The Metropolitan Museum of Art, The Museum of Fine Arts in Boston, The Philadelphia Museum of Art, The Louvre, The Victoria and Albert Museum, The Vatican, and The Hermitage.
- ^ Бюро ЮНЭСКО ў Маскве (анг.)
New digital collection «Azerbaijani Carpets» has just been published with a support of the UNESCO Moscow Office. CD collection contain 215 photo, 15 video clips and several articles on the art of Azerbaijani Carpets. CD «Azerbaijan Carpets» consists of following blocs:
• History of Azerbaijan Carpet weaving • Azerbaijan carpet-making techniques • Azerbaijan Carpet weaving schools • Figuratire Carpets • Carpet collections of world’s museums
• Bibliography, list-info and about this CD
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The traditional art of Azerbaijani carpet weaving in the Republic of Azerbaijan (анг.) ЮНЭСКО
- Азэрбайджанскі дыван у Вялікай савецкай энцыкляпедыі ВСЭ (рас.)
- Азербайджанскі дыван у New York Magazine. № 38, 27.09.1993. (анг.)
- Азербайджанскі дыван у New York Magazine. № 16, 17.04.1995. (анг.)
- Дываны Азэрбайджана Gov.cap.ru (рас.)
- Расейскі этнаграфічны музэй. Ткацтва. Ethnomuseum.ru (рас.)
- The development of carpet weaving in Azerbaijan Azerbaijan.az (анг.)
- Сайт Міністэрства культуры Азэрбайджана «Азэрбайджанскія дываны»(недаступная спасылка) (рас.)