Перайсьці да зьместу

Інтэрнацыянале Мілян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Інтэрнацыянале Мілан»)
Інтэрнацыянале Мілян
Поўная назва Football Club Internazionale Milano SpA
Заснаваны 9 сакавіка 1908
Горад Мілян, Італія
Стадыён Стадыён Джузэпэ Мэацца
Умяшчальнасьць: 80 017[1]
Прэзыдэнт Джузэпэ Марота[d]
Кіраўнік Oaktree Capital Management[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023—2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
inter.it (італ.)​ (анг.)​ (гішп.)​ (індан.)​ (яп.)​ (кіт.)

«Інтэрнацыянале» (па-італьянску: Internazionale), таксама вядомы як «Інтэр» — італьянскі футбольны клюб з гораду Мілян. Клюб дваццаць разоў выйграваў Чэмпіянат Італіі па футболе, а таксама ёсьць дзевяціразовым ўладальнікам Кубка Італіі, трохразовым уладальнікам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.

«Інтэр» быў заснаваны 9 сакавіка 1908 году. «Інтэрнацыянале» базуецца ў Міляне, правінцыя Лямбардыя, і выступае ў Сэрыі А. Клюбныя колеры — чорны і сіні. Тытульны спонсар клюбу — кампанія «Pirelli». «Інтэр» зьяўляецца адзінай камандай у Італіі, якая зь дня свайго стварэньня не пакідала найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Італіі.

Заснаваньне клюбу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя «Інтэра» зьвязаная зь мясцовымі канкурэнтамі — «Мілянам». У 1908 годзе Італьянская футбольная фэдэрацыя ўвяла правілы, якія забараняла выступаць замежным гульцам у чэмпіянаце. Гэтая забарона выклікала паўстаньне групы дзеячаў, якія жадалі стварыць новы мілянскі клюб. 9 сакавіка адбылося паседжаньне, на якім было прынята рашэньне аб стварэньні футбольнага клюбу «Internazionale Milano». Слова «Internazionale» азначала характар клюбу, які павінен быў быць адкрытым для прадстаўнікоў усіх нацыяў. Першым капітанам каманды быў швайцарскі гулец Эрнст Манктль. Нядаўна створаны клюб узначаліў Джаваньні Параміт’ёцьці. «Інтэр» выйграў першы чэмпіянат ужо ў 1910 годзе — тады гульнявым трэнэрам быў Вірджыліё Фасацьці. У наступныя гады «Інтэру» не атрымалася прабіцца ў фінальныя турніры.

Пасьля Першай сусьветнай вайны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1922 годзе «Інтэрнацыянале» завяршыў сэзон на апошнім месцы групы B сэрыі A, набраўшы 11 пунктаў. «Інтэр» застаўся ў найвышэйшай лізе пасьля перамогі ў двух матчах плэй-оф выратаваньня. У 1928 годзе падчас фашысцкага праўленьня клюб быў вымушаны перайменавацца ў «Ambrosiana» С. С. Milano. У гэты час футбольная форма клюбу мела белы колер з чырвоным крыжом, колеры гэтых кашуль былі створаны як сымбаль сьцяга Міляну. У 1929 годзе прэзыдэнт клюбу зьмяніў назву на AS «Ambrosiana», але заўзятары па-ранейшаму называлі клюб «Інтэрнацыянале». Пасьля таго, як урад перастаў ціснуць на клюб, ён быў зноў перайменаваны ў AS Ambrosiania-Inter.

Свой першы Кубак Італіі «Інтэрнацыянале» заваяваў у сэзоне 1938—1939 гадоў пад кіраўніцтвам легенды клюбу Джузэпэ Мэацца, у гонар якога пазьней быў перайменаваны хатні стадыён клюбу, «Сан-Сыра». Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны клюб вярнуў сваю ранейшую назву — «Інтэрнацыянале», якую захаваў дагэтуль.

1990-я гады склаліся для клюбу вельмі супярэчліва. Тым ня менш у гэтым дзесяцігодзьдзі «Інтэр» дамогся трох перамог у Кубку УЭФА, у 1991 годзе пад кіраўніцтвам Джаваньні Трапатоні ў фінале была пераможаная «Рома», у сэзоне 1993—1994 гадоў ад вылету з Сэрыі А выратаваў адзіны пункт, але ва ўпартай барацьбе ў гэтым годзе «Інтэр» перамог у розыгрышы Кубку УЭФА пад кіраўніцтвам Джамп’ера Марына. У 1995 годзе прэзыдэнт «Інтэру» Масіма Марацьці паабяцаў дасягненьні, і ў гэты пэрыяд былі падпісаныя Раналда з «Барсэлёны», Крыстыян Віеры і Эрнан Крэспа зь «Ляцыё». Але, нягледзячы на ​​гэта, «Інтэрнацыянале», гэтак і ня выйграўшы ніводнага «скудэта», атрымаў перамогу толькі ў Кубку УЭФА ў 1998 годзе, пад кіраўніцтвам Люіджы Сымона ў фінале абыграўшы «Ляцыё».

У сэзоне 1999—2000 гадоў Масіма Марацьці зрабіў мноства сур’ёзных зьменаў у клюбе, заключыўшы некалькі кантрактаў зь віднымі пэрсонамі, у прыватнасьці кантракт зь вядомым трэнэрам Марчэльлё Ліпі і кантракты з такімі гульцамі, як Анджэлё Пэруццы, Ляран Блян і Уладзімер Югавіч. Але гэтыя зьдзелкі не дапамаглі камандзе выйграць «скудэта».

У 2002 годзе «Інтэр» быў у 45-ці хвілінах ад заваёвы «скудэта», было неабходна перамагчы «Ляцыё» на Алімпійскім стадыёне ў Рыме ў апошнім туры чэмпіянату. За «Інтэрам» у турнірнай табліцы разьмяшчаліся «Ювэнтус» і «Рома», якія пры пэўных абставінах маглі стаць чэмпіёнам. Падчас матчу некаторыя заўзятары «Ляцыё» падтрымлівалі «Інтэр», не жадаючы, каб іх галоўнаму супраціўніку, «Роме», дастаўся чэмпіёнскі тытул. Пасьля першага тайму лік быў 2:2, у другім тайме «Ляцыё» забіў два галы і перамог, у выніку чэмпіёнам стаў «Ювэнтус», які перамог у матчы супраць «Удынэзэ» зь лікам 2:0.

У сэзоне 2002—2003 гадоў «Інтэрнацыянале» заняў другое месца ў чэмпіянаце і дасягнуў паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе прайграў «Міляну» па суме двух матчаў (1:1; 0:0).

У наступным сэзоне Масіма Марацьці прадаў Эрнана Крэспа і зьвольніў з пасады галоўнага трэнэра Эктара Купэра. У 2003 годзе клюб узначаліў Альбэрта Дзакероні. У пачатку сэзону клюб атрымаў перамогу ў 7 матчах з 8-мі, а ў канцы сэзону заняў толькі 4-е месца і правы ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў. Неўзабаве прэзыдэнт «Інтэру» Масіма Марацьці прыняў рашэньне зьвольніць Дзакероні і прызначыў трэнэрам Рабэрта Манчыні. У сэзоне 2003—2004 гадоў былі набытыя Дэян Станкавіч і Адрыяна.

Склад «Інтэру» ў 2009 годзе

15 чэрвеня 2005 году «Інтэр» атрымаў перамогу ў Кубку Італіі, быўшы мацней у фінале па суме двух матчаў «Ромы» (1:0 у Міляне і 2:0 у Рыме), а затым, 20 жніўня, перамог у Супэркубку Італіі «Ювэнтус» (1:0). 11 чэрвеня 2006 году «Інтэр» выйграў другі запар Кубак Італіі, зноўку перамогшы ў фінале «Рому» (1:1 і 4:1).

У сэзоне 2005—2006 гадоў у выніку Кальчаполі «Інтэр» стаў чэмпіёнам. Першапачаткова чэмпіёнам быў «Ювэнтус», але ў сувязі з судзейскім скандалам ён быў пераведзены ў Сэрыю Б, а зь «Ляцыё», «Фіярэнтыны», «Рэджыны» і «Міляну» былі зьнятыя пункты. У сэзоне 2006—2007 гадоў «Інтэр» захаваў у сябе «скудэта». Гэты сэзон «Інтэр» пачаў з 17-ці перамогаў запар, распачаўшы гэтую сэрыю хатняй перамогай над «Ліворна» і перапыніўшы нічыёй 1:1 у хатнім матчы супраць «Удынэзэ». 22 красавіка 2007 году «Інтэр» стаў чэмпіёнам пасьля перамогі 2:1 над «Сіенай».

У сэзоне 2007—2008 гадоў на стадыі 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Інтэр» саступіў «Лівэрпулу» па суме двух матчаў (0:1; 0:2). Пасьля гэтай паразы будучыня Манчыні ў клюбе была пастаўлена пад пытаньне. З 2008 году трэнэрам «Інтэру» стаў Жазэ Маўрыньню. У першым сэзоне пад кіраваньнем Маўрыньню «Інтэр» выйграў Супэркубак і чацьверты «скудэта» запар, аднак у Лізе чэмпіёнаў пацярпеў паразу ад «Манчэстэр Юнайтэд» у 1/8 фіналу па суме двух матчаў (0:0; 0:2).

У сэзоне 2009—2010 гадоў «Інтэр» у 18-ы раз у сваёй гісторыі і пяты раз запар стаў чэмпіёнам Італіі. Ягоны найбліжэйшы супраціўнік па турнірнай табліцы — «Рома» — адстала на 2 пункты. У гэтым сэзоне «Інтэр» упершыню з 1972 году выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, па шляху абыграўшы ў 1/8 фіналу «Чэлсі» з агульным лікам 3:1 (2:1, 1:0); у 1/4 фіналу «ЦСКА» з агульным лікам 2:0 (1:0, 1:0) і ў паўфінале «Барсэлёну» 3:1 і 0:1. У фінале каманда Жазэ Маўрыньню абыграла «Баварыю» зь лікам 2:0 за кошт дубля Дыега Міліта і выйграла свой трэці Кубак чэмпіёнаў. 10 чэрвеня 2010 году «Інтэр» абвесьціў аб падпісаньні кантракту з гішпанскім трэнэрам Рафаэлем Бэнітэсам, але 23 сьнежня таго ж году ён быў адпраўлены ў адстаўку за дрэнныя вынікі. 24 сьнежня 2010 году галоўным трэнэрам «Інтэра» быў прызначаны 41-гадовы спэцыяліст Леанарда, які 17 чэрвеня 2011 году пакінуў пасаду трэнэра «Інтэру» і стаў спартовым дырэктарам францускага «ПСЖ». 24 чэрвеня 2011 году «Інтэр» узначаліў Джан П’ера Гаспэрыні. 21 верасьня 2011 году ён быў зьвольнены за незадавальняючыя вынікі каманды. Пры ім «Інтэр» згуляў 5 матчаў, 4 зь якіх скончыліся паразай.

Сьцяг Міляну

Эмблему «Інтэру» — чорна-сіняя акружына, усярэдзіне якой значацца чатыры загалоўныя літары FCIM (Football Club Internazionale di Milano), прыдумаў Джорджыя Муджані — адзін з гульцоў клюбу таго часу, асноўнай прафэсіяй якога было маляваньне карцінаў. А вось наконт клюбных колераў існуе дзьве вэрсіі. Першая зь іх: пасьля разьяднаньня паміж чальцамі «Інтэру» і «Міляну» адбылася бойка, пасьля якой «інтэрысты» ў памяць аб гэтай падзеі сталі зваць сябе «d`oro in lividi» (Залатая моладзь у сіняках), узяўшы ў якасьці клюбных чорны і сіні колеры. Паводле іншай вэрсіі, колеры прыдумаў усё той жа Муджані — чорны колер азначаў ноч, а сіні — неба. У любым выпадку, з самога пачатку за «інтэрыстамі» прыляпілася мянушка «нэрадзуры».

Заўзятары «Інтэру» ў 2007 годзе

Футбольны клюб «Інтэр», у адпаведнасьці з апошнім апытаньнем, праведзеным Demos & Pi і апублікаваным ў верасьні 2011 году, займае другое месца паводле колькасьці прыхільнікаў з вынікам 18,6% ад апытаных. У Эўропе «Інтэр» займае восьмае месца сярод камандаў з найбольшай колькасьцю прыхільнікаў і налічвае 17,5 млн заўзятараў. Гэтае паказалі дасьледаваньні, апублікаваныя ў нямецкім часопісе Sport + Markt у верасьні 2010 году.

Гістарычна пабрацімам фанатаў «Інтэру» зьяўляюцца фанаты «Валенсіі» і «Ляцыё». Безумоўна, сувязь паміж «Ляцыё» і «Інтэрам» зьяўляецца адной з самых дужых і важных сувязяў у Італіі. Сяброўства ўзмацнілася ў 1997—1998 гадох падчас фіналу Кубка УЭФА ў Парыжы, а таксама 5 траўня 2002 году і 2 траўня 2010 году калі заўзятары «Ляцыё» падтрымлівалі «Інтэр», каб яны абыйшлі ў выніковай табліцы агульнага супраціўніка — «Рому».

Самае гарачае суперніцтва з заўзятарамі «Ювэнтусу», які з 1960-х гадоў дае жыцьцё «Дэрбі Італіі». А таксама зь «Мілянам», гэтак званае «Мілянскае дэрбі». Менавіта ў гэтых двух матчах назіраецца самая вялікая наведвальнасьць. Яшчэ ёсьць моцнае суперніцтва з «Напалі», «Аталянтай», «Ромай».

Сэктар заўзятараў «Інтэрнацыянале»

Стадыён, на якім каманда «Інтэр» гуляе свае матчы, завецца «Джузэпэ Мэацца» ёмістасьцю ў 85 700 месцаў. Гэта муніцыпальны стадыён, бо на ім гуляе яшчэ адна каманда — «Мілян». Традыцыйна заўзятары «Міляну» садзяцца на паўднёвым сэктары (Curva Sud), а заўзятары «Інтэрнацыянале» садзяцца на паўночны сэктар (Curva Sud).

Будаўніцтва стадыёна было пачата ў сьнежні 1925 году. Урачыстае адкрыцьцё адбылося 19 верасьня 1926 году, калі «Інтэр» перамог «Мілян» зь лікам 6:3. Першапачаткова стадыён быў названы «Сан-Сыра» — назва раёну, у якім ён быў пабудаваны. У 1981 годзе будынак быў названы ў гонар гульца «Інтэру» — Джузэпэ Мэацца. Нягледзячы на гэта, аматары футболу часьцяком выкарыстоўваюць простую і арыгінальную назву стадыёну.

Паводле клясыфікацыі УЭФА «Сан-Сыра» зьяўляецца адным з 26 стадыёнаў рэйтынгу ў 5 зорак (найвышэйшая кляса).

  • Ёмістасьць: 80 017 месцаў
  • Даўжыня поля: 105 мэтраў.
  • Шырыня поля: 68 мэтраў.
  • Адрас стадыёну: Via Piccolomini, 5 20151 Milano.
  • Чэмпіянат Італіі (Сэрыя A)
    • Чэмпіён (20): 1909/10, 1919/20, 1929/30, 1937/38, 1939/40, 1952/53, 1953/54, 1962/63, 1964/65, 1965/66, 1970/71, 1979/80, 1988/89, 2005/06*, 2006/07, 2007/08, 2008/09, 2009/10, 2020/21, 2023/24
    • Віцэ-чэмпіён (16): 1932/33, 1933/34, 1934/35, 1940/41, 1948/49, 1950/51, 1961/62, 1963/64, 1966/67, 1969/70, 1992/93, 1997/98, 2002/03, 2010/11, 2019/20, 2021/22

* Прысуджаны па рашэньні суду ў выніку Кальчаполі, першапачаткова быў выйграны «Ювэнтусам»

  • Кубак Італіі па футболе
    • Уладальнік (9): 1938/39, 1977/78, 1981/82, 2004/05, 2005/06, 2009/10, 2010/11, 2021/22, 2022/23
    • Фіналіст (6): 1958/59, 1964/65, 1976/77, 1999/00, 2006/07, 2007/08

Эўрапейскія тытулы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародныя тытулы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • TIM trophy
    • Уладальнік (7): 2002, 2003, 2004, 2005, 2007, 2010, 2011
    • Фіналіст (1): 2009
  • Pirelli Cup
    • Уладальнік (11): 1996, 1997, 2000, 2001, 2002, 2003, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010
    • Фіналіст (4): 1998, 1999, 2004, 2005
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Ян Зомэр 1988
2 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дэнзэль Думфрыс 1996
6 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Стэфан дэ Врэй 1992
7 Сьцяг Польшчы ПА Пётар Зялінскі 1994
8 Сьцяг Аўстрыі Нап Марка Арнаутавіч 1989
9 Сьцяг Францыі Нап Маркюс Цюрам 1997
10 Сьцяг Аргентыны Нап Ляўтара Мартынэс (капітан) 1997
11 Сьцяг Аргентыны Нап Хаакін Карэа 1994
12 Сьцяг Італіі Бр Рафаэле Дзі Джэнара 1993
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Хасэп Мартынэс 1998
15 Сьцяг Італіі Аб Франчэска Ачэрбі 1988
16 Сьцяг Італіі ПА Давідэ Фратэзі 1999
17 Сьцяг Канады ПА Тэйджан Б’юкенэн 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Турэччыны ПА Хакан Чалганоглу 1994
21 Сьцяг Альбаніі ПА Крыстыян Асьляні 2002
22 Сьцяг Армэніі ПА Генрых Мхітаран 1989
23 Сьцяг Італіі ПА Нікалё Барэльля 1997
28 Сьцяг Францыі Аб Бэнжамэн Павар 1996
30 Сьцяг Бразыліі Аб Карлус Аўгусту 1999
31 Сьцяг Нямеччыны Аб Ян-Аўрэль Бісэк 2000
32 Сьцяг Італіі Аб Фэдэрыка Дымарка 1997
36 Сьцяг Італіі Аб Матэо Дарміян 1989
42 Сьцяг Аргентыны Аб Тамас Палясіяс 2003
95 Сьцяг Італіі Аб Алесандра Бастоні 1999
99 Сьцяг Ірану Нап Мэгдзі Тарэмі 1992
Сьцяг Румыніі Бр Ёнуц Раду 1997

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]