Кубак Італіі па футболе
Выгляд
| Кубак Італіі па футболе | |
| | |
| Заснаваны | 1922 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 78 |
| Дзейны чэмпіён | Балёньня — 3-і тытул (2024—2025) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Ювэнтус (15 тытулаў) |
| Вэб-сайт | www.legaseriea.it |
|
| |
Кубак Італіі па футболе (па-італьянску: Coppa Italia) — футбольны кубкавы турнір нацыянальнага ўзроўню ў Італіі, які праводзіцца штогод Нацыянальнай прафэсійнай лігай пад эгідаю Італьянскай фэдэрацыі футболу. У сэзоне 2006—2007 гадоў меў афіцыйную назву Кубак TIM у гонар генэральнага спонсара турніру кампаніі Telecom Italia Mobile. Каманда, якая здабывае кубак, мае права дадаць акруглы значок колераў італьянскага сьцяга на афіцыйнай клюбнай форме на наступны сэзон, гэтак званую «какарду». Пераможца Кубка Італіі кваліфікуецца ў Лігу Эўропы наступнага сезону, а таксама атрымлівае права на ўдзел у розыгрышы Супэркубка Італіі. Найбольш пасьпяховым клюбам турніру ёсьць «Ювэнтус».
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ювэнтус — 15 тытулаў
- Інтэрнацыянале, Рома — 9
- Ляцыё — 7
- Напалі, Фіярэнтына — 6
- Мілян, Тарына — 5
- Сампдорыя — 4
- Балёньня, Парма — 3
- Аталянта, Вада, Вічэнца, Вэнэцыя, Джэноа — 1