Перайсьці да зьместу

Удынэзэ Ўдынэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Удынэзэ
Поўная назва Udinese Calcio SpA
Заснаваны 1896
Горад Удынэ, Італія
Стадыён Стадыё Фрыўлі
Умяшчальнасьць: 25 000
Прэзыдэнт Франка Салдаці[d]
КіраўнікДжампаолё Поцца[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2024—2025 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
udinese.it (італ.) (анг.)

«Удынэзэ» (па-італьянску: Udinese Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Ўдынэ. Клюб быў заснаваны ў 1896 годзе, такім чынам зьяўляючыся другім найстарэйшым клюбам у Італіі пасьля «Джэноа».

Традыцыйная хатняя форма каманды ёсьць кашуля ў чорна-белую палоску, чорныя шорты й белыя шкарпэткі. Клюб гуляе на «Стадыё Фрыўлі», які здольны зьмясьціць 41 652 заўзятараў, хоць у цяперашні час гэты паказчык абмяжоўваецца да 30 900. Клюб мае сваё лічбавае тэлебачаньне, якое вяшчае ў рэгіёне Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія. Клюб мае вялікую колькасьць прыхільнікаў ва Фрыўлі й прылеглых раёнах.

«Удынэзэ» быў заснаваны ў 1896 годзе годзе як частка Ўдынэскага грамадзтва гімнастыкі й фэхтаваньня. У сваім першым годзе, клюб перамог у розыгрышы трафэю «Torneo FNGI» ў Трэвіза зьбіўшы «Фэрару» зь лікам 2:0, аднак гэты тытул не прызнаецца ў якасьці афіцыйнага.

5 ліпеня 1911 году некаторыя гімнасты «Ўдынэзэ» на чале зь Люіджы Даль Дана, заснавалі клюб «Удынэзэ», які далучыўся да Італьянскай фэдэрацыі футболу. Новая каманда дэбютавала ў таварыскім матчы супраць «Ювэнтус Пальманова», і перамагла зь лікам 6:0.

Толькі ў 1912—1913 гадох «Удынэзэ» ўпершыню прыняў удзел у чэмпіянаце пад эгідай італьянскай футбольнай асацыяцыі. У гэтым годзе яны былі залічаны ў турнір «Campionato Veneto di Promozione», які складаўся ўсяго з трох камандаў (астатнімі былі «Пэтрарка» й «Падуя»). З двума перамогамі супраць «Падуі» (3:1 і 5:0), Удынэзэ скончыў турнір на другім месцы, прапусьціўшы наперад «Пэтрарку» й прабіўшыся, такім чынам, у лігу «Prima Categoria». У «Prima Categoria», Удынэзэ ня здолеў выйсьці на нацыянальны ўзровень.

Сэзон 1920—1921 гадоў, які скончыўся для клюбу няўдала ў «Eliminatoria Veneta», быў незабыўны, бо менавіта ў ім за клюб дэбютаваў Джына Бэльлёта, які па-ранейшаму зьяўляецца гульцом, які адгуляў найбольшую колькасьць сэзонаў за клюб, то бок 17. У 1922 годзе, «Удынэзэ», скарыстаўшыся адсутнасьцю мацнейшых на той час клюбаў краіны ў розыгрышу першага Кубка Італіі, дасягнуў фіналу нацыянальнага кубка, дзе саступіў клюбу «Вада» зь лікам 1:0. У лізе, тым годам, «Удынэзэ» заняў другое месца ў сваёй кваліфікацыйнай групе «Girone Eliminatorio Veneto», што дазволіла яну застацца ў вышэйшым дывізіёне на наступны сэзон, нягледзячы на рэфармаваньне чэмпіянату, якое прывяло да скарачэньня колькасьці камандаў.

Сэзон 1922—1923 гадоў быў катастрафічным для клюбу, бо яны занялі ў сваёй групе апошняй месца й вылецелі ў другі дывізіён. Да таго ж каманда рызыкавала ў 1923 годзе быць ліквідаванай з-за запазычанасьці. 24 жніўня 1923 году клюб «Удынэзэ» быў вылучаны з «Удынэзэ Фрыўлі», і клюб быў вымушаны стварыць бюджэт. На шчасьце, уся пазыка была выплачаная прэзыдэнтам клюбу Алясандра Дэль Торса пасьля продажу ім некаторых сваіх карцінаў. Такім чынам клюб здолеў заявіцца ў другі дывізіён, у якім у выніку заняў чацьвёртае месца на наступны год.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Алесандра Нунцыянтэ Edit this on Wikidata 2007
2 Сьцяг Грузіі Аб Саба Гаглічыдзэ Edit this on Wikidata 2004
4 Сьцяг Славеніі ПА Сандзі Лоўрыч Edit this on Wikidata 1998
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Аер Сарага Edit this on Wikidata 1999
7 Сьцяг Сэнэгалу Нап Ідрыса Гей Edit this on Wikidata (ар. Мэц) 2006
8 Сьцяг Швэцыі ПА Еспэр Чэльстрэм Edit this on Wikidata (капітан) 1995
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Кінан Дэйвіс Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Італіі ПА Нікалё Дзаньёлё Edit this on Wikidata (ар. Галатасарай) 1999
11 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Асан Камара Edit this on Wikidata 1994
13 Сьцяг Італіі Аб Нікалё Бэртоля Edit this on Wikidata 2003
14 Сьцяг Францыі ПА Арцюр Ата Edit this on Wikidata 2003
15 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Вакун Ісуф Баё Edit this on Wikidata 1997
16 Сьцяг Нямеччыны Аб Матэо Пальма Edit this on Wikidata 2008
17 Сьцяг Гішпаніі Нап Ікер Брава Edit this on Wikidata 2005
18 Сьцяг Польшчы Нап Адам Букса Edit this on Wikidata 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Нямеччыны Аб Кінгсьлі Эгізыбу Edit this on Wikidata 1995
24 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Пятроўскі 1997
27 Сьцяг Бэльгіі Аб Крыстыян Кабасэле Edit this on Wikidata 1991
28 Сьцяг Францыі Аб Умар Сале Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Францыі ПА Абдуляй Камара 2008
31 Сьцяг Даніі Аб Томас Крыстэнсэн Edit this on Wikidata 2002
32 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Юрген Экеленкамп Edit this on Wikidata 2000
33 Сьцяг Зымбабвэ Аб Джордан Зэмура Edit this on Wikidata 1999
38 Сьцяг Шатляндыі ПА Ленан Мілер Edit this on Wikidata 2006
40 Сьцяг Нігерыі Бр Мадука Акое Edit this on Wikidata 1999
59 Сьцяг Італіі Аб Алесандра Дзанолі Edit this on Wikidata (ар. Напалі) 2000
77 Сьцяг Анголы Аб Руй Мадэсту Edit this on Wikidata 1999
90 Сьцяг Румыніі Бр Рэзван Сава Edit this on Wikidata 2002
93 Сьцяг Італіі Бр Даніеле Падэльлі Edit this on Wikidata 1985

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]