Перайсьці да зьместу

Фашызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фашызм
палітычная сыстэма, палітычная ідэалёгія, палітычны рух
Падкляса адультранацыяналізм, папулізм, таталітарызм Рэдагаваць
Прызначэньнебрыдкаслоўе Рэдагаваць
Частка больш агульнагаультраправіца Рэдагаваць
IPAˈfæʃɪzəm Рэдагаваць
Значная асобаБэніта Мусаліні Рэдагаваць
Названа ў гонарфасцыі Рэдагаваць
Палітычная схільнасьцьультраправіца Рэдагаваць
Наступнікнэафашызм Рэдагаваць
Краіна паходжаньняКаралеўства Італія Рэдагаваць
Пад уплывамШарль Морас, Француская рэвалюцыя, Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі, канец стагодзьдзя Рэдагаваць
Ключавая падзеяСаюз рэвалюцыйнага дзеяньня Рэдагаваць
Мэта праекту ці падзеідыктатура, аўтаркія, супрэмасізм Рэдагаваць
Афіцыйны сымбальфасцыі Рэдагаваць
Гісторыя тэмыгісторыя фашызму Рэдагаваць
Ня мае ўласьцівасьцііндывідуалізм, эгалітарызм, дэмакратыя Рэдагаваць
Сфэра інтарэсаўнаўпроставае дзеяньне, моладзь, расавая гігіена, раса гаспадароў Рэдагаваць
Практыкуеццафашыст Рэдагаваць
Зьвязаная катэгорыяCategory:Historians of fascism Рэдагаваць
Процілеглаантыфашызм Рэдагаваць

Фашы́зм (італ. fascismo) — палітычны рэжым і ідэалёгія[1], заснаваныя на ідэі вяршэнства дзяржавы і кульце гвалту[2].

Адпаведна, гэта найперш моцны дзяржаўны апарат, сфармаваны паводле ідэалягічнай і палітычнай прыкметы, цьвёрдая або вайсковая дысцыпліна. Лічыцца, што гэты палітычны рух як аб’яднаньне правых і левых палітычных спэктраў заснаваў Бэніта Мусаліні, адзін зь лідэраў Італьянскай сацыялістычнай партыі. Аднак нобэлеўскі ляўрэат Іван Паўлаў меркаваў, што крыніцай фашызму стаў бальшавіцкі пераварот у Расеі[3]. Ангельскі гісторык Арнольд Тойнбі зьвяртаў увагу на тое, што фашысцкі рэжым у Італіі быў пасьлядоўнікам камуністычнага рэжыму ў Расеі[4]. Тым часам паводле аўстрыйскага пісьменьніка Франца Боркенаў, аўтара кнігі «Таталітарны вораг», бальшавізм ад самага пачатку быў разнавіднасьцю фашызму[5]. Адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, гісторык і літаратуразнаўца Антон Луцкевіч ставіў у адзін шэраг фашызм, нацызм і бальшавізм[6].

У верасьні 2020 году беларускі палітык Зянон Пазьняк ахарактаразаваў рэжым Лукашэнкі ў Беларусі як расейскі антыбеларускі фашызм (рашызм), які выкарыстоўвае тыпова фашысцкія акупацыйныя мэтады рэпрэсіяў супраць мірнага беларускага насельніцтва[7]. У лістападзе 2020 году больш за 200 беларускіх пэдагогаў засьведчылі ў калектыўным звароце, што палітыка Лукашэнкі наблізілася да фашысцкай[8].

Слова фашызм паходзіць ад італьянскага fascio — «зьвяз» (напрыклад, назва палітычнай радыкальнай арганізацыі Бэніта Мусаліні — Fascio di combattimento — «Зьвяз змаганьня»). Гэтае слова, у сваю чаргу, узыходзіць да лацінскага fascis — «зьвязак, пучок», якім, у прыватнасьці пазначаліся знакі магістрацкай улады — фасцыі, зьвязкі розгаў з уваткнутай у яе сякерай. Гэтую сякеру насілі ліктары — ахоўнікі вышэйшых службовых асобаў Рымскай рэспублікі, якія часьцяком выконвалі ролю катаў (выконвалі вэрдыкты суду). З тых часоў малюнак фасцыяў прысутнічае ў знаках дзяржаўнай улады шматлікіх краінаў (напрыклад, фасцыі прысутнічаюць на эмблеме Фэдэральнай службы судовых прыставаў Расейскай Фэдэрацыі). У пачатку XX стагодзьдзя гэты знак быў выкарыстаны рухам Мусаліні, які апэляваў да імпэрскіх традыцыяў Старажытнага Рыму (у прыватнасьці, Мусаліні сьцьвярджаў, што першым фашыстам быў Гай Юліюс Цэзар).

Афіцыйная падзяка Сталіна Гітлеру і Рыбэнтропу: «Сяброўства народаў Нямеччыны і Савецкага Саюзу, змацаванае крывёю, мае ўсе падставы быць працяглым і трывалым»[a]. Праўда, 25.12.1939 г.[9]

Гісторыкі, палітолягі і іншыя дасьледнікі вядуць працяглыя дыскусіі пра сапраўдную прыроду фашызму[10]. Існуюць пэўныя адрозьненьні ў азначэньнях фашызму, пры гэтым многія зь іх крытыкуюцца як занадта шырокія або, наадварот, занадта вузкія[11].

Ідэя перавагі дзяржаўнага над асабістым і індывідуальным — адна з базавых ідэяў фашызму. Для фашызму характэрна моцнае імкненьне да «аднастайнасьці» і «нацыянальнай кансалідацыі»; адгэтуль паходзіць нетрывальнасьць фашыстаў да ўсякага іншадумства, а таксама да нацыянальных, рэлігійных і іншых меншасьцяў. Апрача гэтага, базавай ідэяй фашызму ёсьць культ сілы (жорсткасьці, перавагі сільнага над слабым) і жыцьцёвых інстынктаў (змаганьне за выжываньне паводле Дарвіна)[12].

Фашызм можна таксама тлумачыць як форму папулісцкага ультранацыяналізму, заснаванага на звароце да мінулага, яго рамантызацыі і ідэалізацыі. Такога падыходу, які разглядае фашызм як кульмінацыю нацыяналістычных рухаў, звычайна прытрымліваюцца апанэнты нацыяналізму[13].

Слова «фашысты» часта асацыюецца зь нямецкімі нацыянал-сацыялістамі, хоць сябе яны фашыстамі ніколі ня звалі. Такое не зусім слушнае ўжываньне назову пачалося зь «піўнога путчу» 9 лістапада 1923 году, калі амэрыканскія газэты назвалі путчыстаў «баварскімі фашыстамі», праводзячы паралелі зь дзяржаўным пераваротам, які ажыцьцявіў Бэніта Мусаліні ў Італіі ў 1922 годзе. Гэтая назва, асабліва ў краінах былога СССР, больш за ўсё асацыюецца зь нямецкімі захопнікамі, што распачалі Другую сусьветную вайну.

Таксама, слова «фашызм» можна ўжыць да ўсякага палітычнага ладу, рэжыму, дзяржавы, якія грунтуюцца на ўжываньні гвалту да іншадумцаў. Напрыклад, рэжым «чырвонага фашызму»[5] ў СССР, калі ў лясным масіве Курапатах (Менск, Беларусь) НКВД учыніў масавыя растрэлы ў 1937—1941 гадох. У Паўночнай Карэе пры падтрымцы савецкіх войскаў утварылася камуністычная дзяржава, якая таксама ёсьць фашысцкай. Адным з крытэраў гэтага адзначаюць наяўнасьць Хвэронскага канцэнтрацыйнага лягеру № 22.

Прыкметы фашызму

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Фашызм звычайна характарызуецца наступнымі рысамі:

  1. Адмаўленьне ад дэмакратычнай сыстэмы як формы дзяржаўнага ладу на карысьць дыктатуры[14];
  2. Палітыка татальнага кантролю[15] і масавага тэрору[14] (тэрарыстычныя мэтады кіраваньня грамадзтвам[16]);
  3. Насаджэньне культу пэўнага харызматычнага лідэра[14] (правадыра[15]);
  4. Спрыяньне моцнай нацыянальнай кансалідацыі (часам азначаецца як нацыяналізм, хоць фашызм ня можа прыраўноўвацца да нацыяналізму[17]): узвышэньне дзяржавы над асобай, асабліва ў выглядзе перавагі самога дзяржаўнага апарата і зьліцьці народа зь ім;
  5. Выкарыстаньне гвалту і сучасных палітычных тэхналёгіяў прапаганды і цэнзуры з мэтай здушэньня палітычных апанэнтаў;
  6. Строгая эканамічная, сацыяльная, палітычная, ідэалягічная рэглямэнтацыя;
  7. Гуртаваньне вытворчасьці у карпаратыўныя блёкі;
  8. Наяўнасьць папулістычных і дэмагагічных лёзунгаў у дзяржаўных лідэраў.
Арол з вайсковага сьцягу Італьянскай сацыяльнай рэспублікі

Фашысты імкнуцца да ўсталяваньня поўнага і неабмежаванага кантролю дзяржавы над усімі сфэрамі грамадзкага жыцьця. Схільнасьць фашыстаў да тэрарыстычных мэтадаў кіраваньня грамадзтвам выяўляецца ў стварэньні атмасфэры страху і бездапаможнасьці ў грамадзтве, правядзеньні масавых рэпрэсіяў, жорсткім уціску ўсякага іншадумства. У дзяржаўным апараце рэзка ўзрастае значэньне спэцыяльных службаў, якія атрымліваюць практычна неабмежаваныя паўнамоцтвы і становяцца непадкантрольнымі грамадзтву[16].

У СССР цалкам адмаўлялі падабенства савецкага сацыялізму зь нямецкім нацыянал-сацыялізмам і з гэтай мэтай нацыянал-сацыялізм (нацызм) звычайна называлі фашызмам, хоць апошні можа тлумачыцца толькі як больш агульнае паняцьце (нацызм — скрайняя форма фашызму)[5]. З гэтай прычыны ў тых беларускіх крыніцах[16][15][14], якія спасылаюцца на савецкія і расейскія крыніцы, адной з асноўных прыкметаў фашызму называецца нацыянальная або расавая перавага. Аднак расізм ня ёсьць неабходным складнікам фашызму, нягледзячы на актыўнае яго выкарыстаньне нацызмам[18].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. рас. «Дружба народов Германии и Советского Союза, скрепленная кровью, имеет все основания быть длительной и прочной»
  1. Яцкевіч С. Фашызм // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 338.
  2. Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. — Менск, 1995. С. 62—63.
  3. «Пощадите же родину и нас». Протесты академика И. П. Павлова против большевистских насилий // Источник. № 1 (14), 1995. С. 138—144.
  4. Тойнбі А. Досьлідження історії / Пер. з англ. В. Митрофанова, П. Таращука. — К.: Основи, 1995. — Т. 2. — С. 178.
  5. 1 2 3 Вашкевіч Ю. Тры таталітарызмы, Беларускі калегіюм, 9 красавіка 2016 г.
  6. Сідарэвіч А. Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць. — Кіеў: Фонд імя Фрыдрыха Эберта, 2019. С. 37.
  7. Зянон Пазьняк. Яшчэ раз пра расейскі фашызм у Беларусі, Беларуская Салідарнасьць, 28 верасьня 2020 г.
  8. Больш за 200 педагогаў выступілі супраць ціску і звальнення нязгодных, Эўрапейскае радыё для Беларусі, 19 лістапада 2020 г.
  9. Гелагаеў А. Маскоўская акупацыя праз «дамову пра дапамогу». Як нашых суседзяў захапілі ў 1940-м без адзінага стрэлу, Reformation, 17 чэрвеня 2020 г.
  10. Gregor A. J. Phoenix: Fascism in Our Time. — Transaction Publishers, 2002. ISBN 978-0-7658-0855-4.
  11. Payne S. G. Fascism, Comparison and Definition. — University of Wisconsin Press, 1983. ISBN 978-0-299-08064-8.
  12. Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. — Менск, 1995. С. 63—65.
  13. Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. — Менск, 1995. С. 54.
  14. 1 2 3 4 Яцкевіч С. Фашызм // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 339.
  15. 1 2 3 Чалавек і грамадства. Энцыкл. — Менск, 1998.
  16. 1 2 3 Лучина В. Н. Основы идеологии белорусского государства: учебно-метод.пособие. — Минск: ИВЦ Минфина, 2017. С. 24.
  17. Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. — Менск, 1995. С. 94.
  18. Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. — Менск, 1995. С. 64, 68.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]