Перайсьці да зьместу

Балёньня (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балёньня
Поўная назва Bologna Football Club 1909 SpA
Заснаваны 1909
Горад Балёньня, Італія
Стадыён Стадыё Рэната Даль’Ара
Умяшчальнасьць: 38 279
Прэзыдэнт Джоўі Сапута[d]
КіраўнікSaputo[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2024—2025 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Балёньня» (па-італьянску: Bologna F.C. 1909) — італьянскі футбольны клюб з гораду Балёньня, які месьціцца ў правінцыі Эмілія-Раманьня. Заснаваны ў 1909 годзе й рэфармаваны ў 1993 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі, трохразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клюб мае мянушку «rossoblù» з-за чырвоных і сініх паласатых кашуляў, якія зьяўляюцца традыцыйнымі для клюбу. Чырвоны й сіні, таксама, зьяўляюцца афіцыйнымі колерамі гораду. Хатнія матчы «Балёньня» праводзіць на стадыёне «Рэната Даль’Ара», які здольны зьмясьціць 38 279 гледачоў.

Клюб займае шостае месца паводле пасьпяховасьці ў Сэрыі А. На міжнароднай арэне каманда дамагалася перамогі ў Кубку Інтэртота й Кубку Мітропы. Сэзон 1998—1999 гадоў можна лічыць адным з самых пасьпяховых: каманда здолела дабрацца да паўфіналу Кубка УЭФА, дзе саступіла марсэльскаму «Алімпіку». У сэзоне 2007—2008 гадоў каманда заваявала пуцёўку ў Сэрыю А, вярнуўшыся пасьля вылету ў сэзоне 2004—2005 гадоў.

Футбольны клюб «Балёньня» быў сфармаваны аўстрыйцам Эміліё Арнштайнам, які зацікавіўся футболам, калі вучыўся ва ўнівэрсытэтах ў Вене й Празе. Ён і ягоны брат раней заснавалі яшчэ адзін футбольны клюб, «Black Star», у Аўстрыі.

Клюб быў заснаваны 3 кастрычніка 1909 году. Паводле ягонага фармаваньня, Карлё Сандоні стаў спонсарам клюбу й генэральным мэнэджарам, швайцарац Люі Раўш стаў прэзыдэнтам клюбу, шляхціч Гвіда дэля Вальле стаў віцэ-прэзыдэнтам, Энрыка Пэнальля стаўся сакратаром клюбу, Сэрхіё Лямпронці касірам клюбу, у той час як Эміліё Арнштайн і Леонэ Вінчэнцы сталі клюбнымі дарадцамі.

20 сакавіка 1910 году «Балёньня» адыграла сваю першую гульню супраць клюбу «Віртус», у якой «Балёньня» перамагла зь лікам 9:1.

Свой першы сэзон клюб правёў у рэгіянальнай лізе, у якасьці капітана ў тыя часы выступаў Арыга Градзі. «Балёньня» атрымала перамогу ў розыгрышу лігі й прасунулася ў лігу Вэнэта-Эміліяна. Клюб правёў чатыры сэзоны ў гэтай лізе, ніколі не займаючы месца ніжэйшае за пятае. «Балёньня» атрымала пуцёўку ў Паўночную Лігу, перш чым усе футбольныя лігі былі скасаваныя з пачаткам Першай сусьветнай вайны.

Пасьля Першай сусьветнай вайны выступы «Балёньні» сталі больш пасьпяховымі. Пасьля паразы ў паўфінале Паўночнага італьянскага чэмпіянату ў сэзоне 1919—1920 гадоў клюб дасягнуў фінале, дзе саступіў зь лікам 2:1 клюбу «Про Вэрчэльлі». У сэзоне 1923—1924 гадоў клюб зноўку заняў другое месца Паўночнай італьянскай лігі, атрымаўшы паразу ў фінале ад чэмпіёна Італіі таго году, клюбу «Джэноа».

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Лукаш Скарупскі Edit this on Wikidata 1991
4 Сьцяг Італіі ПА Тамаза Побэга Edit this on Wikidata (ар. Мілян) 1999
5 Сьцяг Нарвэгіі Аб Эйвін Гэлян Edit this on Wikidata 2005
6 Сьцяг Харватыі ПА Нікала Мора Edit this on Wikidata 1998
7 Сьцяг Італіі Нап Рыкарда Арсаліні Edit this on Wikidata 1997
8 Сьцяг Швайцарыі ПА Рэма Фройлер 1992
9 Сьцяг Аргентыны Нап Сант’яга Кастра Edit this on Wikidata 2004
10 Сьцяг Італіі Нап Фэдэрыка Бэрнардэскі Edit this on Wikidata 1994
11 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джонатан Роў Edit this on Wikidata 2003
13 Сьцяг Італіі Бр Фэдэрыка Равальля Edit this on Wikidata 1999
14 Сьцяг Нарвэгіі Аб Турб’ёрн Гэгем Edit this on Wikidata 1999
16 Сьцяг Італіі Аб Нікалё Казале Edit this on Wikidata 1998
17 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Марыю Edit this on Wikidata (ар. Ювэнтус) 2000
19 Сьцяг Шатляндыі ПА Льюіс Фэрг’юсан Edit this on Wikidata 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Італіі Аб Надыр Дзортэа Edit this on Wikidata 1999
21 Сьцяг Даніі ПА Енс Одгар Edit this on Wikidata 1999
22 Сьцяг Грэцыі Аб Харалямбас Лікаяніс Edit this on Wikidata 1993
23 Сьцяг Швайцарыі ПА Сымон Зом Edit this on Wikidata (ар. Фіярэнтына) 2001
24 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Тэйс Далінга Edit this on Wikidata 2000
25 Сьцяг Італіі Бр Масыма Пэсына Edit this on Wikidata 2007
26 Сьцяг Калюмбіі Аб Джон Люкумі Edit this on Wikidata 1998
28 Сьцяг Італіі Нап Нікалё Камб’ягі Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Італіі Аб Лярэнца Дэ Сыльвэстры Edit this on Wikidata (капітан) 1988
30 Сьцяг Аргентыны Нап Бэнхамін Дамінгес Edit this on Wikidata 2003
33 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Міранда Edit this on Wikidata 2000
41 Сьцяг Чэхіі Аб Марцін Вітык Edit this on Wikidata 2003
Сьцяг Італіі Аб Кевін Баніфацы Edit this on Wikidata 1996

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]