Перайсьці да зьместу

Монца (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Монца
Поўная назва па-італьянску: Associazione Calcio Monza
Заснаваны 1 верасьня 1912, 2004 і 2015
Горад Монца, Італія
Стадыён Брыянтэо
Умяшчальнасьць: 15 039
Прэзыдэнт Паолё Бэрлюсконі[d][1]
КіраўнікFininvest[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2025—2026 Сэрыя Б, 3 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
acmonza.com (італ.)​ (анг.)

«Мо́нца» (па-італьянску: A.C. Monza) — італьянскі футбольны клюб з гораду Монца правінцыі Лямбардыі. Заснаваны 1 верасьня 1912 году. Клюб двойчы банкрутаваў, але здолеў аднавіцца з тых часоў. Апошнія посьпехі зьвязаныя зь дзейнасьцю палітыка Сыльвіё Бэрлюсконі, які ачоліў клюб у 2018 годзе. У сэзоне 2022—2023 гадоў каманда брала ўдзел у Сэрыі А. Традыцыйнымі супернікамі ёсьць клюбы «Кома», «Про Сэста» і «Піза».

Футбалісты «Монцы» ў 1912 годзе.

Клюб быў зафундаваны 1 верасьня 1912 году[3] ў траторыі «Капэльлё Вэк’ё»[4] праз аб’яднаньне клюбаў «Про Італія» і «Про Монцы». Першымі колерамі клюбу былі абраныя сіні і белы[5]. Дэбютным матчам паўсталай дружыны была сустрэча з адной зь мілянскіх камандаў, але першую перамогу гульцы з Монцы здабылі 20 верасьня 1912 году, калі яны выгулялі клюб «Ювэнтус-Італія» зь лікам 2:1 у Трыянтэ[6]. Свой першы трафэй, Кубак Кольлі, клюб здабыў у пачатку 1913 году пасьля перамогі над клюбам «Саронна» зь лікам 3:2[7]. У лістападзе таго ж году адбылоса яшчэ адное аб’яднаньне, гэтым разам з клюбам «Ювэнтус». У наступным клюб пачаў прымаць удзел у лігавых матчах, і незважаючы на пачатак Першай сусьветнай вайны, клюб працягнуў свае выступы, прыцягнуўшы да ўдзелу маладых футбалістаў замест тых, хто апынуўся ў войску. Але з 1915 па 1918 году афіцыйныя турніры ў Італіі былі прыпыненыя[8]. Па вайне «Монца» ўзяла ўдзел у другім дывізіёне, а ў сэзоне 1920—1921 гадоў клюб быў запрошаны ў элітны дывізіён, дзе футбалісты згулялі толькі кваліфікацыйныя матчы. У міжваенны час «Монца» зьмяніла колеры на чырвона-белыя, а таксама аднойчы дасягнула чвэрцьфіналу Кубка Італіі 1938—1939 гадоў, прагуляўшы «Джэноа». Увесь гэты час клюб гуляў у Сэрыі C, то бок трэцім дывізіёне італьянскага футболу.

За часам Другой сусьветнай вайны футбольныя спаборніцтвы на Апэнінах былі прыпыненыя з 1942 па 1945 гады[9]. Вынікі па вайне палепшыліся і «Монца» здолела прабіцца да Сэрыі Б у сэзоне 1950—1951 гадоў. У 1953 годзе яны фінішавалі чацьвертымі, крыху адстаўшы ад месца, якое гарантавала прасоўваньне ў Сэрыю А[6]. У ліпені 1955 году «Монца» аб’ядналася з клюбам «Сымэнталь», галоўным спонсарам якой была аднайменная харчовая кампанія. Клюб атрымаў назву «Сымэнталь-Монца», а ачоліў клюб кіраўнік харчовай кампаніі Кляўдыё Сада[10]. Аб’яднаньне палепшыла фінансавае становішча клюбу, але турнірных посьпех клюб амаль не атрымаў, чаргуючы добрыя сэзоны з дрэннымі. У ліпені 1964 году Сымэнталь адмовіўся ад клюбу, які павярнуў сваю назву «Монца». На сутыку 1960-х і 1970-х клюб меў шанец узвысіцца да элітнага дывізіёну, але пасьля гэтага выляцеў у Сэрыю С. У сярэдзіне 1970-х «Монца» вярнулася ў Сэрыю Б і мела потым шанцы на падвышэньне да Сэрыі А.

Наступныя дывізіёну суправаджалі выступы ў Сэрыі Б і Сэрыі С. У складзе клюбу дэбютавалі Алясандра Кастакурта, Франчэска Антаньёлі і П’ерлюіджы Казырагі, якія ў будучым стануць слыннымі зоркамі італьянскага футболу. У сакавіку 1997 году «Монца» і «Мілян» склалі пагадненьне, паводле якога першы з клюбаў стаўся фарм-клюбам другога[11]. Гэта было першая ўгода такога кшталту ў Італіі[12]. Супраца скончылася ў 1999 годзе, пасьля 19 гадоў прэзыдэнцтва Адрыяна Галіяні, пасьля чаго «Монца» ўвайшла ў час нестабільнасьці. Акрыяньне адбылося ў 2018 годзе, калі клюб набыў палітык Сыльвіё Бэрлюсконі, вядомы праз уладаньне ў мінулым «Мілянам».

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швэцыі Бр Ноэль Тэрнквіст Edit this on Wikidata (ар. Кома) 2002
2 Сьцяг Грузіі Аб Саба Гаглічыдзэ Edit this on Wikidata (ар. Удынэзэ) 2004
3 Сьцяг Італіі Аб Лярэнца Люкезі Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Польшчы Аб Ян Зюлкоўскі Edit this on Wikidata (ар. Рома) 2005
5 Сьцяг Францыі Аб Іван Май Edit this on Wikidata (ар. Інтэр) 2006
6 Сьцяг Баўгарыі Аб Валянцін Антаў Edit this on Wikidata 2000
7 Сьцяг Партугаліі Аб Рыкарду Мангаш Edit this on Wikidata (ар. Спортынг) 1998
8 Сьцяг Францыі ПА Фо Андаа Edit this on Wikidata 2005
9 Сьцяг Партугаліі Нап Густаву Варэла Edit this on Wikidata 2005
10 Сьцяг Італіі Нап Патрык Кутронэ Edit this on Wikidata 1998
11 Сьцяг Ангельшчыны Нап Амары Форсан Edit this on Wikidata 2004
14 Сьцяг Нігерыі ПА Эбэнэзэр Акінсанміра Edit this on Wikidata (ар. Інтэр) 2004
16 Сьцяг Бэльгіі Нап Сырыль Нгонг Edit this on Wikidata (ар. Напалі) 2000
17 Сьцяг Сэнэгалу Нап Кейта Бальдэ Edit this on Wikidata 1995
19 Сьцяг Італіі Аб Самуэле Бірындэльлі Edit this on Wikidata 1999
20 Сьцяг Сэнэгалу Бр Дэмба Тыям Edit this on Wikidata 1998
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Італіі ПА Леанарда Калёмба Edit this on Wikidata 2005
22 Сьцяг Аргентыны Нап Эсэк’ель Сэбальяс Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Італіі Аб Адам Бакунэ Edit this on Wikidata 2006
26 Сьцяг Італіі ПА Патрык Чурыя Edit this on Wikidata 1995
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Ідрыса Турэ Edit this on Wikidata 1998
28 Сьцяг Італіі ПА Андрэа Кальпані Edit this on Wikidata 1999
32 Сьцяг Італіі ПА Матэо Пэсына Edit this on Wikidata (капітан) 1997
43 Сьцяг Славеніі Бр Аляж Страйнар Edit this on Wikidata 2007
44 Сьцяг Італіі Аб Андрэа Карбоні Edit this on Wikidata 2001
46 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэй Робінсан Edit this on Wikidata (ар. Саўтгэмптан) 2007
47 Сьцяг Партугаліі Нап Дані Мота Edit this on Wikidata 1998
60 Сьцяг Італіі Аб Эдзі Куадыё Edit this on Wikidata (ар. Фіярэнтына) 2006
70 Сьцяг Італіі Нап Кевін Мартынс Edit this on Wikidata 2005
80 Сьцяг Італіі ПА Матыс Моўт Edit this on Wikidata 2007
90 Сьцяг Італіі ПА Майкл Фалярунша Edit this on Wikidata (ар. Напалі) 1998
  • Rocca, Lino; Vegetti, Giorgio Bianco su rosso: la storia del calcio monza. — Monza: Officina Grafica Brasca, 1977.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]