Сьцяўа Бухарэст
Сьцяўа | |
![]() | |
Поўная назва | Fotbal Club Steaua Bucureşti |
---|---|
Заснаваны | 7 чэрвеня 1947 |
Горад | Бухарэст, Румынія |
Стадыён |
Нацыянальны Умяшчальнасьць: 55 634 |
Прэзыдэнт | Q12743056? |
Кіраўнік | Георге Бэкалі |
Галоўны трэнэр | Нікалаэ Дыкэ |
Чэмпіянат | Ліга 1 |
· 2018—2019 | 2 месца |
Афіцыйны сайт |
«Сьцяўа» (па-румынску: Steaua) — румынскі футбольны клюб з гораду Бухарэсту. Заснаваны ў 1947 годзе. Клюб зьяўляецца найбольш пасьпяховым сярод румынскіх клюбаў ня толькі ў айчынным першынстве, маючы на сваім рахунку 26 перамог, але й на эўрапейскіх спаборніцтвах. «Сьцяўа» стала першай усходнеэўрапейскай камандай, якая здолела перамагчы ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, зрабіўшы гэтае ў 1986 годзе. У сэзоне 1988—1989 гадоў «Сьцяўа» зноўку дайшла да фіналу прэстыжнага эўрапейскага клюбу, але атрымала паразу ад італьянскага «Міляну». На рухунку клюбу таксама маюцца 22 перамогі ў Кубку Румыніі і 6 перамог у Супэркубку Румыніі, а таксама аднойчы клюб стаў пераможцам Кубка лігі Румыніі.
Клюб гістарычна вядомы як спартовы клюб румынскага войска. Аднак яшчэ ў 1998 годзе клюб аддзяліўся ад войска, стаўшы незалежным. На дадзены момант адзінай прамой спасылкай на войска зьяўляецца стадыён «Нацыянальны», які знаходзіцца ва ўласнасьці Міністэрства нацыянальнай абароны.
«Сьцяўа» ўсю сваю гісторыю праводзіць у наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Румыніі, толькі пяць разоў скончыўшы сэзон на месцы ніжэйшым за шостае. Першапачаткова клюб гуляў у колерах румынскага трыкалёру, то бок сінім, жоўтым і чырвоным, але неўзабаве жоўты страціў сваё значэньне, і каманда стала асацыявацца з чырвоным і сінім колерам. Аднак у апошнія часы на новай форме клюбу пачаў зноўку выкарыстоўвацца жоўты колер.
Клюб мае даўняе суперніцтва з бухарэсцкім «Дынама», матчы паміж якімі звычайна называюць «Адвечным дэрбі» або «Румынскім дэрбі».
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на 11 ліпеня 2020 году
|
|
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяўа Бухарэст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў