Кальяры (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кальяры
Поўная назва Cagliari Calcio SpA
Заснаваны 1920
Горад Кальяры, Італія
Стадыён Стадыё Сант’Элія
Умяшчальнасьць: 23 486
Прэзыдэнт Тамаза Джуліні[d]
Кіраўнік Fluorsid Group[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 Сэрыя Б, 5 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cagliaricalcio.com (італ.)

«Калья́ры» (па-італьянску: Cagliari Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Кальяры, з выспы Сардынія. Чэмпіён Італіі (1970). Клюб быў утвораны 20 жніўня 1920 году й у цяперашні час гуляе ў італьянскай Сэрыі Б, правёўшы сэзоны ад 2016 году ў розыгрышах Сэрыі А.

Клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Італіі толькі аднойчы ў сэзоне 1969—1970 гадоў, калі за каманду гуляў найлепшы бамбардзір клюбу й нацыянальнай зборнай усіх часоў Люіджы Рыва. Колерамі каманды зьяўляюцца сіні й чырвоны. Часовым стадыёнам клюбу, на якім каманда праводзіць свае хатнія гульні, зьяўляецца «Стадыё Сант’Элія», які здольны зьмясьціць 16 200 аматараў футболу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Кальяры» стаў першым адзіным пераможцам Сэрыі C у сэзоне 1951—1952 гадоў, то бок да гэтага часу тытул пераможца гэтай лігі разьмяркоўваўся на некалькі клюбаў. Большую частку 1950-х гадоў клюб правёў у Сэрыі Б, страціўшы прасоўваньне ў плэй-оф у 1954 годзе. Пасьля спуску да Сэрыі C ў пачатку 1960-х гадоў, рост «Кальяры» быў мэтэорным, то бок у канчатковым выніку клюб дасягнуў прасоўваньня ў Сэрыю А ў 1964 годзе.

Сярод асноўных гульцоў клюбу ў тыя часы варта адзначыць абаронцу Марыё Мартырадона, паўабаронцаў П’ерлюіджы Чэра, Нэнэ й Рычыёцьці Грэацьці, а таксама выбітнага нападніка Люіджы Рыва. Першую палову чэмпіянату клюб правёў даволі дрэнна, займаючы апошнюю пазыцыю з 9 пунктамі на рахунку. Аднак дзякуючы дзіўнай другой палове чэмпіянату «Кальяры», здолеўшы перамагчы клюбы, як то «Ювэнтус» і «Мілян», здолеў завершыць сэзон на 7 месцы з 34 пунктамі. Праз два сэзоны Рыва ўпершы раз стаў найлепшым бамбардзіраў чэмпіянату, а клюб меў на сваім рахунку лепшы абарончы паказчык лігі.

Улетку 1967 году «Кальяры» згуляў сэзон у Паўночнай Амэрыцы, выступаючы ў лізе United Soccer Association. Гэтая ліга ўключала клюбы з Эўропы й Паўднёвай Амэрыкі, якія гулялі прадстаўляючы амэрыканскія й канадзкія гарады, і кожны зь іх абраў для сябе новую назву, каб асацыявацца з рэпрэзэнтуючым горадам. Такім чынам, «Кальяры» абраў для сябе назоў «Чыкага Мустангз». Клюб скончыў чэмпіянат на сумесным другім месцы ў Заходняй дывізіёне з 13 пунктамі. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў гулец клюбу Рабэрта Банінсэньня, які забіў 10 галоў у браму супернікаў.

У сэзоне 1968—1969 гадоў «Кальяры» рэальна прэтэндаваў у званьне чэмпіёну Італіі, вырашаючы гэта разам з «Фіярэнтынай» і «Мілянам». У канчатковым вынікам чэмпіёнам стала «Фіярэнтына», аднак на наступны сэзон «Кальяры» здолела перамагчы ў чэмпіянаце, разам з Анджэлё Дамэнгіні, які толькі зьявіўся ў складзе клюбу. «Кальяры» за чэмпіянат атрымала толькі дзьве паразы й прапусьціла 11 мячоў, найменшую колькасьць гадоў у любой буйной эўрапейскай лізе на сёньняшні дзень. Рыва стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва. Акрамя таго Чэра, Дамэнгіні й Рыва прадстаўлялі зборную Італіі на чэмпіянаце сьвету 1970 году.

У 1970-я гады адбылося паступовае зьніжэньне вынікаў клюбу, «Кальяры» вылецела зь лігі ў 1976 годзе разам з заканчэньнем кар’еры Рывы.

Дасягненньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэрбіі Бр Барыс Радунавіч 1996
4 Сьцяг Італіі Аб Альбэрта Дасэна 1998
5 Сьцяг Італіі ПА Марка Манкозу 1988
8 Сьцяг Уругваю ПА Наітан Нандэс 1995
9 Сьцяг Пэру Нап Джанлюка Ляпадуля 1990
10 Сьцяг Італіі ПА Нікаляс Віёля 1989
14 Сьцяг Італіі ПА Алясандра Дэёля 1995
16 Сьцяг Італіі ПА Матэо Праці 2003
17 Сьцяг Грэцыі Аб Пантэліс Хацыдыякас 1997
18 Сьцяг Італіі Бр Сымонэ Арэсьці 1986
19 Сьцяг Італіі ПА Гаэтана Арыстаньё (ар. Інтэр) 2002
21 Сьцяг Чэхіі ПА Якуб Янкта 1996
22 Сьцяг Італіі Бр Сымонэ Скуфэт 1996
23 Сьцяг Польшчы Аб Матэвуш Вятэска 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Ганы ПА Ібрагім Сулемана 2003
26 Сьцяг Калюмбіі Аб Еры Міна 1994
27 Сьцяг Італіі Аб Тамаза Аўджэльлё 1994
28 Сьцяг Італіі Аб Габрыеле Дзапа 1999
29 Сьцяг Рэспублікі Конга ПА Антуан Макумбу 1998
30 Сьцяг Італіі Нап Леанарда Павалецьці (капітан) 1988
32 Сьцяг Італіі Нап Андрэа Пэтаньня (ар. Монца) 1995
33 Сьцяг Славаччыны Аб Адам Обэрт 2002
37 Сьцяг Бразыліі Аб Паўлу Аццы 1994
61 Сьцяг Узбэкістана Нап Эльдор Шамуродаў (ар. Рома) 1995
70 Сьцяг Італіі ПА Джанлюка Гаэтана (ар. Напалі) 2000
77 Сьцяг Анголы Нап Зыту Лувумбу 2002
99 Сьцяг Італіі Аб Алясандра Дзі Парда 1999

Былыя гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]