Фэдэрыка Дымарка
| Фэдэрыка Дымарка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 лістапада 1997[1][2][3] (28 гадоў) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Інтэрнацыянале | |
| Нумар | 32 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2017 | Інтэрнацыянале | 1 (0) |
| 2016 | → Асколі[d] | 15 (0) |
| 2016—2017 | → Эмпалі | 12 (0) |
| 2017—2018 | Сіён | 9 (0) |
| 2018— | Інтэрнацыянале | 142 (17) |
| 2018—2019 | → Парма | 13 (1) |
| 2020—2021 | → Вэрона | 48 (5) |
| Зборныя | ||
| 2012—2014 | Італія (да 17)[d] | 23 (0) |
| 2014—2016 | Італія (да 19)[d] | 17 (4) |
| 2018—2019 | Італія (да 21)[d] | 11 (1) |
| 2022— | Італія | 36 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Фэдэры́ка Дыма́рка (па-італьянску: Federico Dimarco; нар. 10 лістапада 1997 году) — італьянскі футбаліст, абаронца клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец акадэміі «Інтэрнацыянале». Дэбютаваў у складзе клюбу ў веку 17 гадоў матчы Лігі Эўропы супраць азэрбайджанскага «Карабаху»[4][5]. Дымарка ў тым матчы выйшаў на зьмену Данілё Д’Амброзіё на 84-й хвіліне. У Сэрыі А першы матч гулец правёў 31 траўня 2015 году супраць «Эмпалі». Гэта быў апошні матч сэзону, а сам абаронца зьявіўся на пляцоўцы замест Радрыга Палясіё на 89-й хвіліне[6]. У студзені 2016 году Дымарка выправіўся ў арэнду ў клюб Сэрыі Б «Асколі»[7]. Па сканчэньні сэзону на правах арэнды далучыўся да «Эмпалі», але ня здолеў дапамагчы клюбу захаваць месца ў найвышэйшым дывізіёне.
Улетку 2017 году Дымарка быў набыты швайцарскім «Сіёнам» за 3,91 млн эўра, але ўжо праз год за 7 млн эўра вярнуўся назад у мілянскі клюб[8]. Па вяртаньні ў «Інтэр» гулец зноў бавіў час у арэндах, абараняючы колеры «Пармы», а потым «Вэроны». З сэзону 2021—2022 гадоў пачаў стала выступаць у асноўным складзе «Інтэрнацыянале». У сьнежні 2021 году падоўжыў працоўнае пагадненьне з клюбам да чэрвеня 2026 году[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыцягваўся да матчу юніёрскай, юнацкай і моладзевай зборных Італіі. Толькі пасьля таго як замацаваўся ў складзе «Інтэрнацыянале» пачаў таксама выклікацца да нацыянальнай зборнай Італіі. Дэбютаваў у складзе зборнай 16 лістапада 2022 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Альбаніі, які скончыўся перамогай апэнінцаў зь лікам 1:3. Праз чатыры дні гулец таксама згуляў 90 хвілінаў матчу супраць зборнай Аўстрыі ў чарговай таварыскай сустрэчы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2024, 2026
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022, 2023, 2026
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2021, 2022, 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Federico Dimarco // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ FEDERICO DIMARCO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Federico Dimarco // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Federico Dimarco». UEFA Europa League.
- ↑ «Qarabağ hold Inter but fall short». UEFA.
- ↑ «Inter, Mancini è di parola: esordio per Federico Dimarco, il piccolo Alaba». La Gazzetta dello Sport.
- ↑ «Federico Dimarco all’Ascoli». Inter Milan.
- ↑ «Calciomercato». Lega Serie A.
- ↑ Campanale, Susy (23.12.2021). «'Lifelong Inter fan' Dimarco extends contract». Football Italia.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Інтэрнацыянале — цяперашні склад |
|---|
|
1 Зомэр · 2 Думфрыс · 6 дэ Врэй · 7 Зялінскі · 8 Сучыч · 9 Цюрам · 10 Л. Мартынэс · 11 Энрыке · 12 Дзі Джэнара · 13 Х. Мартынэс · 14 Бані · 15 Ачэрбі · 16 Фратэзі · 17 Дыюф · 20 Чалганоглу · 22 Мхітаран · 23 Барэльля · 25 Аканджы · 30 Аўгусту · 31 Бісэк · 32 Дымарка · 36 Дарміян · 94 Эспазыта · 95 Бастоні · Трэнэр: Ківу |