Сэрыя А чэмпіянату Італіі па футболе 2019—2020 гадоў
Выгляд
Сэрыя А 2019—2020 гадоў — 118-ы розыгрыш Сэрыі А, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Італіі, які пачаўся 24 жніўня 2019 году і меркаваўся да завяршэньня 24 траўня 2020 году. Аднак у зьвязку з пандэміяй каранавірусу 9 сакавіка 2020 году розыгрыш спынілі. Матчы ўзнавіліся 20 чэрвеня 2020 году без гледачоў, спаборніцтва завяршылася 2 жніўня 2020 году.
Чэмпіёнам дзявяты раз запар стаў «Ювэнтус», які тым самым здабыў свой 36-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Сэрыі Б — «Брэшыя», «Леччэ» і «Вэрона». Гэтыя клюбы замянілі «Эмпалі», «Фразынонэ» і «К’ева».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Ювэнтус | 38 | 26 | 5 | 7 | 76 | 43 | +33 | 83 | Групавы этап Лігі чэмпіёнаў |
2 | Інтэрнацыянале | 38 | 24 | 10 | 4 | 81 | 36 | +45 | 82 | |
3 | Аталянта | 38 | 23 | 9 | 6 | 98 | 48 | +50 | 78[a] | |
4 | Ляцыё | 38 | 24 | 6 | 8 | 79 | 42 | +37 | 78[a] | |
5 | Рома | 38 | 21 | 7 | 10 | 77 | 51 | +26 | 70 | Групавы этап Лігі Эўропы |
6 | Мілян | 38 | 19 | 9 | 10 | 63 | 46 | +17 | 66 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
7 | Напалі | 38 | 18 | 8 | 12 | 61 | 50 | +11 | 62 | Групавы этап Лігі Эўропы[b] |
8 | Сасуолё | 38 | 14 | 9 | 15 | 69 | 63 | +6 | 51 | |
9 | Вэрона | 38 | 12 | 13 | 13 | 47 | 51 | −4 | 49[c] | |
10 | Фіярэнтына | 38 | 12 | 13 | 13 | 51 | 48 | +3 | 49[c] | |
11 | Парма | 38 | 14 | 7 | 17 | 56 | 57 | −1 | 49[c] | |
12 | Балёньня | 38 | 12 | 11 | 15 | 52 | 65 | −13 | 47 | |
13 | Удынэзэ | 38 | 12 | 9 | 17 | 37 | 51 | −14 | 45[d] | |
14 | Кальяры | 38 | 11 | 12 | 15 | 52 | 56 | −4 | 45[d] | |
15 | Сампдорыя | 38 | 12 | 6 | 20 | 48 | 65 | −17 | 42 | |
16 | Тарына | 38 | 11 | 7 | 20 | 46 | 68 | −22 | 40 | |
17 | Джэноа | 38 | 10 | 9 | 19 | 47 | 73 | −26 | 39 | |
18 | Леччэ | 38 | 9 | 8 | 21 | 52 | 85 | −33 | 35 | Паніжэньне ў Сэрыю Б |
19 | Брэшыя | 38 | 6 | 7 | 25 | 35 | 79 | −44 | 25 | |
20 | СПАЛ | 38 | 5 | 5 | 28 | 27 | 77 | −50 | 20 |
Крыніца: Сэрыя А, Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў; 5) Забітыя мячы; 6) Жэрабя.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў; 5) Забітыя мячы; 6) Жэрабя.
Заўвагі:
- ^ а б «Аталянта» разьмешчана ў табліцы вышэй за «Ляцыё» паводле пунктаў у гульнях паміж сабою: «Ляцыё» 3:3 «Аталянта», «Аталянта» 3:2 «Ляцыё».
- ^ «Напалі» кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі Эўропы як пераможца Кубка Італіі.
- ^ а б в Пункты ў гульнях паміж сабою: «Вэрона» — 10, «Фіярэнтына» — 5, «Парма» — 1.
- ^ а б «Удынэзэ» разьмешчаны ў табліцы вышэй за «Кальяры» паводле пунктаў у гульнях паміж сабою: «Удынэзэ» 2:1 «Кальяры», «Кальяры» 0:1 «Удынэзэ».
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бамбардзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Гулец | Клюб | Галы |
---|---|---|---|
1 | Чыра Імобіле | Ляцыё | 36 |
2 | Крыштыяну Раналду | Ювэнтус | 31 |
3 | Рамэлю Люкаку | Інтэрнацыянале | 23 |
4 | Франчэска Капута | Сасуолё | 21 |
5 | Жуан Пэдру | Кальяры | 18 |
Люіс Мурыель | Аталянта | ||
Дуван Сапата | Аталянта | ||
8 | Андрэа Бэлёцьці | Тарына | 16 |
Эдзін Джэка | Рома | ||
10 | Ёсіп Ілічыч | Аталянта | 15 |