Нотынггэм Форэст
| Нотынггэм Форэст | ||||||
| Поўная назва | па-ангельску: Nottingham Forest Football Club | |||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1865 | |||||
| Горад | Нотынггэм, Ангельшчына | |||||
| Стадыён | Сіці Граўнд Умяшчальнасьць: 30 602 | |||||
| Кіраўнік | Эвангеляс Марынакіс[d] | |||||
| Галоўны трэнэр | ||||||
| Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
| · 2024—2025 | 7 месца | |||||
| ||||||
nottinghamforest.co.uk (анг.) | ||||||
«Нотынггэм Форэст» (па-ангельску: Nottingham Forest) — ангельскі футбольны клюб з гораду Нотынггэм. Заснаваны ў 1865 годзе. Чэмпіён Ангельшчыны (1978) і двухразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны (1898, 1959). Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1979, 1980).
Самы пасьпяховы час прыпаў на кіраўніцтва Браяна Клафа і Пітэра Тэйлара ў канцы 1970-х і пачатку 1980-х. Менавіта ў тую пару каманда двойчы здабыла перамогі ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў 1979 і 1980 гадоў. Галоўнае суперніцтва клюб мае з «Дэрбі Каўнці». Каманды сустрэкаліся адзін з адным больш за 100 разоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1865 годзе група гульцоў у шынці сустрэлася ў пабе Клінтан-Армз на рагу вуліцай Шэксьпіра і Норт-Шэрўуд. Прапанова аднаго з гульцоў аб тым, што трэба пачаць гуляць у футбол была ўхваленая камандай. Гэта быў створаны футбольны клюб «Нотынггэм Форэст». На той жа сустрэчы было дамоўлена, што клюб набудзе дванаццаць шапак з кутасікамі колеру чырвонага Гарыбальдзі. Такім чынам адразу былі ўсталяваныя афіцыйныя колеры клюбу. Спачатку свае матчы каманда ладзіла на іпадроме Форэст Рэйскурс[2], якая гістарычна была часткай Шэрўудзкага лесу, што меркавана і стала крыніцай слова «Форэст» у назьве каманды[3].
Першая афіцыйная гульня «Форэста» была згуляная супраць «Нотс Каўнці» 22 сакавіка 1866 году[4]. 23 красавіка 1870 году, калі каманда згуляла сваю першую гульню ў лізе, першы гол каманды забіў Ўільям Гэнры Рэвіс. У той дзень Рэвіс таксама выйграў прыз за самы далёкі ўдар па футбольным мячы з адлегласьці 161 фут і 8 цаляў[5]. У першыя гады свайго існаваньня «Нотынггэм Форэст» быў шматспартовым клюбам. Меліся аддзелы бандзі і шынці, а бэйсбольная каманда клюбу нават была чэмпіёнам Вялікабрытаніі ў 1899 годзе[6]. У 1886 годзе «Форэст» ахвяраваў камплект сваёй футбольнай формы «Арсэналу», які і дагэтуль носіць кашулі чырвонага колеру. Клюб таксама дапамагаў «Эвэртану» і знайшоў пляцоўку «Брайтану». У сэзоне 1878—1879 гадоў натынггэмцы ўпершыню ўзялі ўдзел у розыгрышы Кубка Ангельшчыны. «Форэст» перамог «Нотс Каўнці» зь лікам 3:1 у першым раўндзе кубка на Бістэн-Крыкет-Граўнд, перш чым у канчатковым выніку трываў паразу зь лікам 2:1 ад каманды «Олд Этоніянз» у паўфінале[4]. Заяўка «Нотынггэм Форэст» на далучэньня ў Футбольную лігу была адхілена пры ейным стварэньні ў 1888 годзе[4]. Замест гэтага «Форэст» далучыўся да Футбольнага альянсу ў 1889 годзе. Яны здабылі перамогу ў гэтым спаборніцтве ў 1892 годзе, перш чым усё ж такі далучыцца да Футбольнай лігі[4]. У тым сэзоне яны зноў дакрочылі да паўфіналу Кубка Ангельшчыны. На гэты раз перашкодай на шляху быў «Ўэст Бромўіч Альбіён».
Тытулы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ангельшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіянат Ангельшчыны: 1
- 1978
- Кубак Ангельшчыны: 2
- 1898, 1959
- Кубак футбольнай лігі: 4
- 1978, 1979, 1989, 1990
- Супэркубак Ангельшчыны: 1
- 1978
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ліга чэмпіёнаў УЭФА: 2
- 1979, 1980
- Супэркубак УЭФА: 1
- 1979
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 21 лютага 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.nottinghamforest.co.uk/news/2026/february/15/vitor-pereira-appointed-forest-head-coach/
- ↑ «History of Nottingham Forest». Nottingham Forest Football Club.
- ↑ «Ever Wonder why Nottingham Forest has Forest in their name?». NBC Sports.
- 1 2 3 4 «History of NFFC». Nottingham Forest F.C.
- ↑ Wright, Don (2015). «Forever Forest: The Official 150th Anniversary History of the Original Reds». Amberley Publishing Limited. ISBN 9781445635170.
- ↑ «Weirdest football team suffixes». The Guardian.