Перайсьці да зьместу

Кома (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кома
Поўная назва Como 1907 S.r.l.
Заснаваны 1907
Горад Кома, Італія
Стадыён Джузэпэ Сынігальля
Умяшчальнасьць: 13 602
Чэмпіянат Сэрыя Б
 · 2022—2023 13 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
comofootball.com (італ.)

«Кома» (па-італьянску: Como 1907) — італьянскі футбольны клюб з гораду Кома. Заснаваны ў 1920 годзе, але некалькі разоў за гісторыю банкрутаваў. Каралеўскі сіні зважаецца традыцыйным колер каманды.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню «Кома» далучыўся да Сэрыі А ў 1949 годзе, дзе трымаўся чатыры гады, пасьля чаго страціў месца ў эліце. Наступныя 20 гадоў каманда спаборнічала у Сэрыі Б і С, але часьцей у другім паводле значнасьці дывізіёне. Адраджэньне клюбу прыпала на 1970-я гады, калі каманда стала прэтэндэнтам на прасоўваньне ў Сэрыю А, што было дасягнута ў 1975 годзе. Аднак, нават не зважаючы на ўсе намаганьні такіх зорных гульцоў, як то Алесандра Сканцыяні, «Кома» пратрымалася ў першым дывізіёне толькі адзін сэзон. Да 1978 году паўночнікі апусьціліся у Сэрыю С1, але па аднаўленьні каманды, у якую ўвашлі такія зоркі, як то П’етра Вэрхавод, клюб дамогся пасьлядоўных павышэньняў і на два гады каманда пратрымалася ў Сэрыі А.

У 1984 годзе «Кома» здолеў яшчэ раз падняцца ў найвышэйшы дывізіён, а наступнае пяцігадовае знаходжаньне ў Сэрыі А стала самым пасьпяховым часам клюбу. У 1986 годзе, дзякуючы высілкам швэда Дана Карнэліюсана і італьянца Стэфана Барганова, каманда скончыла сэзон на 9-м месцы. У наступны сэзон «Кома» паўтарыла вынік, але колькасьць забітых галоў каманды была значна меншай. У першую чаргу, такое дасягненьне было зробленае, дзякуючы добрай абароне клюбу, якую ачоліў Паскуале Бруна. Вылет у 1989 годзе прывёў да хуткага заняпаду, і «Кома» правёў большую частку 1990-х гадоў у розыгрышах Сэрыі С1, за выключэньнем сэзону 1994—1995 гадоў. У гэтыя часы ў адзін з сэзонаў браму каманды абараняў Карлё Кудычыні, які ў пасьля быў галкіпэрам ангельскіх «Чэлсі» і «Тотэнгэм Готспур».

На пачатку новага стагодзьдзя «Кома» зьедала кароткі час адраджэньня. У 2001 годзе каманда прасунулася ў Сэрыю Б. У гэтым сэзоне капітан каманды Масіміляна Фэрыньнё па матчы супраць «Модэны» пабіўся ў распранальні з гульцом супернікаў Франчэска Бэрталёцьці, які трапіў у кому. У выніку лідэр «Кома» быў дыскваліфікаваны на тры гады. Тым ня менш, каманда паводле вынікаў сэзону 2001—2002 гадоў здолела прасунуцца ў Сэрыю А. Вяртаньне было няўдалым, дружына ўвесь сэзон займала два апошнія месцы, а праз бойку заўзятараў, клюб атрымаў забарону на матчы на родным стадыёне. Клюб страціў месца ў элітным дывізіёне, а ў сьнежні 2004 году у выніку фінансавых цяжкасьцяў збанкрутаваў[1]. Аніводны інвэстар ня здолеў завалодаць «Кома», але неўзабаве паўстаў новы аднайменны клюб[2], якому было дазволена ўзяць удзел у розыгрышы Сэрыі Д 2005—2006 гадоў.

Новыя эканамічныя праблемы ўзьніклі ў сэзоне 2016—2017 гадоў, што вымусіла клюб выставіцца на аўкцыён. Толькі на чацьвертым аўкцыёне актывы клюбу набыла Акосуа Пуні Эсьен, жонка ганскага футбаліста Майкла Эсьена[3]. Італьянская фэдэрацыя футболу не прызнала пераймальнасьць клюбу, таму «Кома» мусіла вярнуцца ў Сэрыю Д. У прафэсійны футбол каманда вярнулася толькі ў 2019 годзе. У гэты час сярод мінарытарных акцыянэраў клюбу былі Т’еры Анры і Сэск Фабрэгас[4]. 10 траўня 2024 года «Кома» забясьпечыў сабе павышэньне ў Сэрыю А пасьля 21 году адсутнасьці ў элітным дывізіёне[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]