Джэноа Генуя
| Джэноа | ||||||
| Поўная назва | па-італьянску: Genoa Cricket and Football Club | |||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 7 верасьня 1893 | |||||
| Горад | Генуя, Італія | |||||
| Стадыён | Люіджы Фэрарыс Умяшчальнасьць: 36 536 | |||||
| Прэзыдэнт | Альбэрта Дзангрыльлё[d][1] | |||||
| Кіраўнік | 777 Partners[d][1] і Dan Șucu[d][2] | |||||
| Галоўны трэнэр | ||||||
| Чэмпіянат | Сэрыя А | |||||
| · 2024—2025 | 13 месца | |||||
| ||||||
genoacfc.it (італ.) (анг.) | ||||||
«Джэноа» (па-італьянску: Genoa) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Заснаваны ў 1893 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Італіі й аднаразовы ўладальнік Кубка Італіі. Нягледзячы на тое, лёгкаатлетычны й крыкетны клюбы былі заснаваны ў 1893 годзе ангельцамі як брытанскі спартовы клюб за мяжой, гульцамі ў гэтым таварыстве былі выключна падданыя ангельскай кароны да 10 красавіка 1897 году, калі склад быў адчынены для італьянскіх грамадзянаў[4]. Футбольная сэкцыя клюбу быў створана ў 1897 годзе Джэймзам Рычардсанам Спэнсьлі, што робіць футбольную каманду найстарэйшым існуючым клюбам у сваім родзе ў Італіі[5].
Падчас сваёй доўгай гісторыі «Джэноа» перамагала ў спаборніцтве Сэрыі А дзевяць разоў. Першы тытул «Джэноа» быў здабыты ў першым чэмпіянаце ў 1898 годзе, а апошні ў сэзоне 1923—1924 гадоў. Гістарычна склалася так, што «Джэноа» ёсьць чацьвертым найбольш пасьпяховым італьянскім клюбам[6].
Клюб праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 чалавек[7]. Гэтая пляцоўка зьяўляецца хатняй для клюбу з 1911 году. З 1946 году стадыён таксама выкарыстоўваецца як хатняя арэна для іншага футбольнага клюбу з гораду «Сампдорыі». «Джэноа» большую частку сваёй пасьляваеннай гісторыі праводзіць паміж Сэрыяй А й Сэрыяй Б.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны 7 верасьня 1893 году як «Гэнуэскі крыкетны й атлетычны клюб» (анг. Genoa Cricket & Athletic Club)[8]. Першапачаткова клюб спаборнічаў толькі ў лёгкай атлетыцы й крыкеце. З-за таго, што клюб быў створаны, каб прадстаўляць Ангельшчыну за мяжой, арыгінальныя футболкі былі белага колеру, то бок такога ж колеру, як і кашулі нацыянальнай зборнай Ангельшчыны[8].

З адкрыцьцём футбольнай сэкцыі было прынята рашэньне ад дазволе ўдзелу італьянскіх грамадзянаў у дзейнасьці клюбу. Першы таварыскі матч «Джэноа» праводзіла дома супраць зьмешанай каманды турынскіх клюбаў «Інтэрнацыянале» й «Тарынэзэ», дзе генуэскі клюб трываў паразу зь лікам 1:0[8]. Неўзабаве пасьля гэтага «Джэноа» атрымаў сваю першую перамогу ў выязным матчы супраць клюбу «Алесандрыя» зь лікам 2:0. Таварыскія матчы таксама мелі месца супраць камандаў розных брытанскіх суднаў, якія прыходзілі ў порт Генуі.
Футбол у Італіі ўзьняўся на новы ўзровень з стварэньнем Італьянскай футбольнай фэдэрацыі й паўстаньню чэмпіянату Італіі[9]. «Джэноа» брала ўдзел у першым чэмпіянаце Італіі ў 1898 годзе на стадыёне «Вэлядром Умбэрта I» у Турыне[9]. Яны перамаглі турынскую «Джынастыку» зь лікам 2:1 у сваёй першай афіцыйнай гульні 8 траўня, а пазьней у той жа дзень здабылі перамогу ў першым чэмпіянаце, абгуляўшы «Інтэрнацыянале» зь лікам 3:1 пасьля дадатковага часу[10]. Каманда вярнулася ў наступны сэзон, на гэты раз зь некаторымі зьменамі, а назва клюбу была зьмененая на «Генуэскі крыкетны й футбольны клюб», пры гэтым зь ягонай назвы зьнік прыметнік «атлетычны». Таксама быў заменены колер кашуляў, гэтак футбалісты апранулі бела-сінія вэртыкальныя палоскамі. «Джэноа» здабыла свой другі тытул у аднадзённым турніры, які адбыўся 16 красавіка 1899 году, абыграўшы «Інтэрнацыянале» зь лікам 3:1 у другі раз. На шляху да трэцяга запар тытула ў 1900 годзе яны таксама перамаглі мясцовых супернікаў «Самп’ердарэнэзэ» зь лікам 7:0. Такой розьніцы ў ліку не было ў лізе ажно да 1910 году. У фінале генуэскі здабылі перамогу над «Тарынэзэ» зь лікам 3:1[10].
У 1901 годзе клюб зноў зьмяніў колеры, узяўшы свае знакамітыя чырвона-сінія колеры, дзякуючы чаму яны сталі вядомыя як «расаблю». Гэтыя колеры выкарыстоўваюцца й па сёньня. Варта адзначыць, што «Джэноа» стала першай італьянскай футбольнай камандай, якая згуляла міжнародны матч, калі 27 красавіка 1903 году яны наведалі Францыю, каб згуляць і перамагчы «Ніццу» зь лікам 3:0. Акрамя перамогі ў чэмпіянаце Італіі ў 1904 годзе, гэты год таксама быў адметны тым, што рэзэрвісты «Джэноа» выйгралі першы ў гісторыі сэзон лігі другой катэгорыі, які пазьней стаў Сэрыяй Б.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 21 лютага 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://genoacfc.it/da-oggi-777-partners-e-proprietaria-del-genoa/
- ↑ https://genoacfc.it/2024/12/18/cessione-della-maggioranza-delle-quote-di-genoa-c-f-c-allimprenditore-dan-sucu/
- ↑ https://genoacfc.it/2025/11/06/daniele-de-rossi-e-il-nuovo-tecnico-del-genoa/
- ↑ «Genoa». FourFourTwo.com.
- ↑ «Storia». GenoaCFC.it
- ↑ «Campionato Serie A – Albo D’oro». Lega Calcio.
- ↑ «Stadio Luigi Ferraris». GenoaCFC.it.
- 1 2 3 «Genoa Cricket & Football Club – Short Historical Overview 1893–1960». RSSSF.com.
- 1 2 Storia del Genoa. EnciclopediaDelCalcio.com. Архіўная копія ад 12.03.2009 г.
- 1 2 Modena, Panini Edizioni Almanacco Illustrato del Calcio – La Storia 1898–2004. — 2005.