Перайсьці да зьместу

Тарына Турын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тарына
Поўная назва Torino Football Club SpA
Заснаваны 1906
Горад Турын, Італія
Стадыён Стадыё Алімпіка
Умяшчальнасьць: 27 958
КіраўнікУрбана Кайра[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2024—2025 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
torinofc.it

«Тарына» (па-італьянску: Torino) — італьянскі футбольны клюб з гораду Турын. Заснаваны ў 1906 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі і пяціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клюб правёў большую частку сваёй гісторыі ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футболу. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца бардовы й белы.

Апошняе чэмпіёнства клюбу датавана сэзонам 1975—1976 гадоў. Найвышэйшым посьпехам клюбу на эўрапейскай арэне лічыцца другое месца ў Кубку УЭФА сэзону 1991—1992 гадоў. Гістарычна склалася так, што «Тарына» ўваходзіць у лік пяці самых пасьпяховых клюбаў у італьянскім футболе ў пляне перамогаў у чэмпіянаце. У 2005 годзе клюб быў перафундаваны.

З сэзону 2012—2013 гадоў клюб гуляе ў Сэрыі A.

Футбольны клюб «Тарына» быў заснаваны 3 сьнежня 1906 году пасьля сустрэчы ў броварным камбінаце Фойгт недалёка ад цэнтру Турына. Асноўнымі гульцамі клюбу адразу сталі некалькі гульцоў «Ювэнтуса» на чале з Альфрэда Дыкам, які пакінуў «Ювэнтус» пасьля таго, як клюб выказаў жаданьне зьехаць з Турыну[2]. Акрамя Альфрэда Дыка, іншымі заснавальнікамі клюбу зьяўляюцца швайцарскі бізнэсовец Ганс Шонброд, які стаў першым старшынём, і Віторыё Поцца, які пазьней стаўся галоўным трэнэрам зборнай Італіі[3]. Першай пляцоўкай клюбу стаў стадыён Вэлядрома Умбэрта I. Клюб папоўнілі такасама некаторыя гульцы зь іншых клюбаў, у тым ліку з клюбу «Тарэнэзэ», які стаў у выніку быў распушчаны[4]. Той факт, што раскол раскол у «Ювэнтусе» й стварэньне «Тарына» не было сяброўскім працэсам, назіраўся ўздым мясцовага супрацьстаяньня, якое стала вядома як Дэрбі дэля Моле[5].

«Тарына» прыняў удзел у першым у сьвеце міжнародным турніры, Torneo Internazionale Stampa Sportiva, у 1908 годзе, якое было арганізавана ў Турыне, дзякуючы італьянскаму часопісу La Stampa Sportiva. «Тарына» атрымаў паразу ў фінале ад швайцарскага клюбу «Сэрвэт» зь лікам 3:1[6]. У 1909 годзе клюб удзельнічаў у міжнародным турніры на прызы сэра Томаса Ліптана пад назвай «Тарына XI», цікава што склад клюбу быў складзены ня толькі са сваіх гульцоў, але й з гульцоў свайго суперніка «Ювэнтусу», але клюб ня здолеў дайсьці да фіналу[7].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Альбэрта Палеары Edit this on Wikidata 1992
4 Сьцяг Італіі ПА Матэо Праці Edit this on Wikidata (ар. Кальяры) 2003
6 Сьцяг Турэччыны ПА Эмірхан Ілкан Edit this on Wikidata 2004
7 Сьцяг Марока Нап Закарыя Абухляль 2000
8 Сьцяг Сэрбіі ПА Іван Іліч Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Харватыі ПА Нікала Ўлашыч 1997
13 Сьцяг Чылі Аб Гільерма Марыпан Edit this on Wikidata 1994
14 Сьцяг Ангельшчыны ПА Тына Анджорын Edit this on Wikidata (ар. Эмпалі) 2001
15 Сьцяг Грузіі Аб Саба Сазонаў Edit this on Wikidata 2002
16 Сьцяг Нарвэгіі Аб Маркус Пэдэрсэн Edit this on Wikidata 2000
17 Сьцяг Харватыі Нап Сандра Куленавіч Edit this on Wikidata (ар. Дынама З.) 1999
18 Сьцяг Аргентыны Нап Джаваньні Сымэонэ Edit this on Wikidata (ар. Напалі) 1995
19 Сьцяг Шатляндыі Нап Чэ Адамз Edit this on Wikidata 1996
20 Сьцяг Аўстрыі ПА Валентына Лязара Edit this on Wikidata 1996
22 Сьцяг Італіі ПА Чэзарэ Казадэі Edit this on Wikidata 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Экватарыяльнай Гвінэі Аб Сауль Кока Edit this on Wikidata 1999
25 Сьцяг Францыі Аб Нільс Нкунку Edit this on Wikidata (ар. Айнтрахт) 2000
33 Сьцяг Гішпаніі Аб Рафаэль Абрадор Edit this on Wikidata (ар. Бэнфіка) 2004
34 Сьцяг Італіі Аб Крыстыяна Бірагі Edit this on Wikidata 1992
35 Сьцяг Італіі Аб Люка Марыянуччы Edit this on Wikidata (ар. Напалі) 2004
44 Сьцяг Альбаніі Аб Ардыян Ісмайлі Edit this on Wikidata 1996
61 Сьцяг Камэруну ПА Адрыян Тамэз Edit this on Wikidata 1994
66 Сьцяг Летувы ПА Гвідас Гіняйтыс Edit this on Wikidata 2004
77 Сьцяг Камэруну Аб Энца Эбос Edit this on Wikidata (ар. Удынэзэ) 1999
79 Сьцяг Кіпру Нап Занас Саба Edit this on Wikidata 2005
81 Сьцяг Уругваю Бр Франка Ісраэль Edit this on Wikidata 2000
83 Сьцяг Малдовы ПА Сэржу Пэрчун Edit this on Wikidata 2006
91 Сьцяг Калюмбіі Нап Дуван Сапата Edit this on Wikidata (капітан) 1991
92 Сьцяг Швэцыі Нап Алію Нжы Edit this on Wikidata 2005
99 Сьцяг Італіі Бр Ляпа Сывіера Edit this on Wikidata 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]