Перайсьці да зьместу

Леччэ (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леччэ
Поўная назва Unione Sportiva Lecce SpA
Заснаваны 15 сакавіка 1908
Горад Леччэ, Італія
Стадыён Стадыё Вія дэль Марэ
Умяшчальнасьць: 36 285
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2024—2025 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
uslecce.it (італ.)

«Ле́ччэ» (па-італьянску: Unione Sportiva Lecce) — італьянскі футбольны клюб з гораду Леччэ. Не зважаючы на тое, што клюб паўстаў у 1908 годзе, дэбют дружыны ў Сэрыі А прыпаў на сэзон 1985—1986 гадоў, а ужо празь некалькі сэзонаў каманда здабыла 9 месца ў элітным дывізіёне. Пасьля клюб звычайна пераходзіў паміж двума найвышэйшымі лігамі. Свае хатнія матчы «Леччэ» ладзіць на Стадыё Вія дэль Марэ, якая здольны зьмясьціць 31 533 гледача.

«Леччэ» быў закладзены ў якасьці спартовага клюбу 15 сакавіка 1908 году. Спартовае аб’яданьне ўлучала каманды па футболе, лёгкай атлетыцы і роварным спорце. Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Франчэска Марангі. У свае першыя гады футбольная дружына спаборнічала пераважна ў рэгіянальных лігах. Падчас сэзону 1923—1924 гадоў клюб быў ліквідаваны, але ўжо 16 верасьня 1927 году паўстаў наноў. У 1929 годзе «Леччэ» здабыў перамогу ў матчы плэй-оф Паўднёваітальянскай лігі і атрымаў квіток да Сэрыі Б, дзе дэбютаваў у матчы супраць «Навары» 6 кастрычніка 1929 году. «Леччэ» фінішаваў на 13 месцы, а ўжо ў сэзоне 1931—1932 гадоў зноў быў ліквідаваны. Праз чатыры гады «Леччэ» вярнуўся, але зноўку зьняўся з спаборніцтваў.

«Леччэ» знаходзіўся ў Сэрыі С, дзе сапраўдным героем клюбу стаў нападнік Ансэльма Бізьленгі. Ён за некалькі сэзонаў забіў 83 галоў, стаўшы ўлюбёнцам мясцовым заўзятараў. Гэтак з 1959 па 1975 гады клюб браў удзел у розыгрышах Сэрыі С, некалькі разоў спынаючыся за крок да павышэньня да лігі вышэй. Толькі ў 1975—1976 гадах «Леччэ» атрымаў права на ўдзел у Сэрыі Б. У той жа час клюб згуляў у Ангельска-італьянскім кубку, дзе пераканаўча выгуляў «Скарбара». У 1980 годзе адбыўся скандал, які ахапіў італьянскі футбол, у тым ліку «Леччэ». Тагачасны прэзыдэнт клюбу Франка Джурляна здолеў абараніць клюб, у выніку чаго быў дыскваліфікаваны толькі гулец Кляўдыюс Мэрлё. Пазьней у 1983 годзе ў аўтамабільнай аварыі загінулі гульцы Мікеле Лё Руса і Чыра Пэцэльля. Першы з памянёных футбалістаў згуляў у клюбнай кашулі 415 матчаў.

Пад кіраўніцтвам Эўджэніё Фашэцьці, «Леччэ» дасягнуў прасоўваньня ў Сэрыю А ўпершыню ў 1985 годзе. Пачатковы сэзон у эліце дружына скончыла на апошнім радку і вылецела ўжо праз год пасьля ўздыму. У перадапошнім матчы «Леччэ» перамог «Рому» зь лікам 3:2. Атрымаўшы паразу ў матчы плэй-оф за вяртаньне ў эліту ад клюбу «Чэзэна» зь лікам 2:1, клюб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён у 1988 годзе.

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Крыстыян Фрухтль Edit this on Wikidata 2000
3 Сьцяг Ірляндыі Аб Коры Ндаба Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Анголы Аб Кіялонда Гашпар Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Яміль Зыбэрт Edit this on Wikidata 2002
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Алекс Саля Edit this on Wikidata 2001
8 Сьцяг Тога ПА Садык Фафана Edit this on Wikidata 2003
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Нікала Штуліч Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Альбаніі ПА Мэдон Бэрыша Edit this on Wikidata 2003
11 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Канан Н’Дры Edit this on Wikidata 2000
13 Сьцяг Чылі Аб Матыяс Пэрэс Edit this on Wikidata 2005
14 Сьцяг Ісьляндыі ПА Торыр Гэльгасан Edit this on Wikidata 2000
16 Сьцяг Ізраілю ПА Амры Гандэльман Edit this on Wikidata 2000
17 Сьцяг Партугаліі Аб Данілу Вэйга Edit this on Wikidata 2002
18 Сьцяг Францыі Аб Габі Жан Edit this on Wikidata 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Замбіі Нап Ламэк Банда Edit this on Wikidata 2001
20 Сьцяг Альбаніі ПА Юльбэр Рамадані Edit this on Wikidata 1996
22 Сьцяг Італіі Нап Франчэска Камарда Edit this on Wikidata (ар. Мілян) 2008
23 Сьцяг Італіі Нап Рыкарда Сотыль Edit this on Wikidata (ар. Фіярэнтына) 1999
25 Сьцяг Італіі Аб Антаніна Гальлё Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Малі ПА Лясана Кулібалі Edit this on Wikidata 1996
30 Сьцяг Італіі Бр Улядыміра Фальконэ Edit this on Wikidata (капітан) 1995
32 Сьцяг Фінляндыі Бр Яспэр Самооя Edit this on Wikidata 2003
36 Сьцяг Польшчы ПА Філіп Мархвінскі 2002
44 Сьцяг Партугаліі Аб Т’ягу Габрыел Edit this on Wikidata 2004
50 Сьцяг Аргентыны Нап Сант’яга П’ероцьці Edit this on Wikidata 2001
79 Сьцяг Маўрытаніі ПА Умар Нгом Edit this on Wikidata 2004
99 Сьцяг Марока Нап Валід Шэдыра Edit this on Wikidata (ар. Напалі) 1998

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]